الطارق
The Night Comer • 17 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Клянуся небам і падарожнiкам!
2 Адкуль табе ведаць, хто такі падарожнік?
3 Гэта – зорка зіхатлівая.
4 I няма душы, побач з якою не было б вартаўніка.
5 Няхай паглядзіць чалавек, з чаго ён створаны.
6 Створан з вадкасці, якая льецца,
7 якая выходзіць паміж хрыбетнікам і грудзямі.
8 Сапраўды, Ён здольны вяртаць яго.
9 У той дзень будуць выпрабаваныя таямніцы,
10таму не будзе ў чалавека ні моцы, ні памагатага.
11Клянуся небам, якое аднаўляе дажджы!
12Клянуся зямлёю, якая расколваецца,
13што гэта – Слова адрозніваючае!
14Яно не з’яўляецца забаўкаю.
15Яны задумляюць мудрагельства,
16а Я маю моцны задум супраць iхнага мудрагельства,
17таму дай нявернiкам адтэрміноўку нядоўгую.