الصافات
Those Ranged in Ranks • 182 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Клянуся пашыхтаванымі ў шэрагі,
2 якія настойліва падганяюць
3 i чытаюць напамін!
4 Сапраўды, ваш Бог – Адзіны.
5 Госпад нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі, Госпад усходаў.
6 Сапраўды, мы ўпрыгожылі ніжняе неба прыгажосцю зорак
7 i абараняем яго ад усялякага збунтаванага шатана.
8 Яны не прымеюць падслухаць вышэйшы сход; іх закідваюць з усіх бакоў,
9 каб адагнаць адтуль. На іх чакае векаістае пакаранне.
10Калі хто-небудзь з іх нешта i адразу выхапіць, дык за ім пагоніц¬ца палымяны ліхтар.
11Спытай у іх, ці гэта яны створаныя мацнейшымі, ці нешта ін¬шае, створана Намі? Сапраўды, Мы стварылі іх з ліпучае гліны.
12Але, ты здзіўляешся, а яны кпяць.
13Калі ім нагадваюць, яны не задумваюцца.
14Калі яны бачаць знак, дык кпяць.
15I кажуць: «Сапраўды, гэта – відавочнае чараўніцтва.
16Няўжо, стаўшы пасля сканання прахам i косткамі, мы адродзімся?
17Ці нашыя прабацькі?»
18Скажы: «Так, i вы будзеце зняважаныя».
19Толькі адзін лямант – i яны будуць глядзець.
20I скажуць: «Гора нам! Гэта – Судны дзень!»
21Гэта – дзень Суда, вы лічылі хлуснёю.
22згуртуйце тых, якія былі прыгнятальнікамі, падобных да іх i тых, каму яны пакланяліся
23заміж Аллага, і пакажыце ім дарогу да пекла.
24Спыніце іх! Яны павінны адказаць.
25Што з вамі? Чаму не дапамагаеце адно аднаму?
26дык не! У той дзень яны будуць пакорлівымі
27і будуць звяртацца адно да аднаго з пытаннямі.
28I скажуць: «Вы прыходзілі да нас з правага боку!»
29А тыя скажуць: «дык не! Вы самі не былі вернікамі.
30Мы не мелі над вамі ўлады. Вы – людзі, якія парушаюць.
31Спраўдзілася над намі слова Госпада нашага! Сапраўды, мы аба¬вязкова спазнаем [пакаранне]!
32Мы збілі вас са шляху, бо, сапраўды, заблукалі самі!»
33Сапраўды, у той дзень яны будуць пакараныя разам.
34Сапраўды, так Мы дзейнічаем з беззаконнікамі.
35А калі ім казалі: «Няма бога, апроч Аллага», яны пышыліся
36і казалі: «Няўжо мы пакінем нашых багоў дзеля вар’ятага паэта?»
37дык не! Ён прыйшоў з праўдаю і сцвердзіў праўдзівасць паслан¬цоў.
38Сапраўды, вы спазнаеце пакутлівае пакаранне.
39Вам адплацяць толькі за тое, што вы рабілі.
40Гэта не тычыцца абраных рабоў Аллага.
41На іх чакае вядомая доля –
42садавіна. Яны будуць ушанаваныя
43у садах асалоды,
44лежачы на ложках – адзін насупраць аднаго.
45Іх абыходзіцьмуць з келіхам крынічнага напою,
46чыстага, які даруе задавальненне тым, хто яго п’е.
47Ён не пазбаўляе развагі і не ап’яняе.
48Побач з імі будуць тыя, чый погляд сціплы, чыі вочы выдатныя.
49Яны падобныя да яйка, што надзейна ахоўваецца.
50А тыя звяртацьмуць адно да аднаго з пытаннямі.
51Адзін з іх скажа: «Быў у мяне сябра,
52які казаў: «Няўжо ты належыш да тых, хто верыць,
53што, нам адплацяць пасля таго, як мы сканаем і станем прахам i косткамі?»
54I скажа: «Ці не паглядзіце вы?»
55Ён паглядзіць і ўбачыць яго ў сярэдзіне пекла.
56I скажа: «Клянуся Аллагам! Ты ледзь не знішчыў мяне.
57Калі б не літасць Госпада майго, я абавязкова быў бы сярод тых, хто трапіў [у пекла].
58Няўжо мы больш не сканаем,
59пасля нашага першага сканання? Няўжо будзем пакараныя?»
60Сапраўды, гэта – вялікі поспех.
61Няхай працуюць дзеля гэтага тыя, хто працуе.
62Гэты пачастунак лепш ці дрэва заккум?
63Мы зрабілі яго спакусаю для нязбожных.
64Сапраўды, гэта – дрэва, якое расце з самага дна пекла,
65а ягоны плён як галовы шатанаў.
66Яны будуць есці іх i будуць напаўняць імі свае чэравы.
67Потым гэта ўсё будзе змяшана з кіпенем,
68i іх усіх паварочаюць да пекла.
69Сапраўды, яны сустрэлі сваіх бацькоў, калі тыя блукалі ў аблу¬дзе,
70але самі спяшаліся рушыцца іхнымі слядамі.
71Яшчэ раней за іх заблукала большасць старажытных народаў.
72Мы пасылалі да іх угаворшчыкаў.
73Паглядзі, якім быў канец тых, каго засцерагалі,
74апроч Нашых абраных рабоў.
75Нух заклікаў да Нас, а Мы выдатна адказваем.
76Мы выратавалі яго з сям’ёю ад вялікага няшчасця.
77І захавалі толькі ягоных нашчадкаў.
78А наступным пакаленням Мы пакінулі [добрую згадку] пра Яго.
79Мір Нуху сярод светаў!
80Так Мы ўзнагароджваем праведнікаў.
81Сапраўды, ён – адзін з Нашых вернікаў- рабоў.
82А потым Мы ўтапілі ўсіх астатніх.
83Сапраўды, Ібрагім быў адным з ягоных прыхільнікаў,
84калі прыйшоў да Госпада свайго з чыстым сэрцам.
85Вось ён сказаў свайму бацьку i свайму народу: «Каму вы пакла¬няецеся?
86Няўжо, вымысляючы хлусню, вы жадаеце іншых багоў заміж Аллага?
87Што вы думаеце пра Госпада светаў?»
88Ён паглядзеў на зоркі
89і сказаў: «Я захварэў».
90Таму яны адхінуліся ад яго і пайшлі.
91А ён употай дабраўся да іхных багоў i сказаў: «Чаму вы не ясце?
92Што з вамі? Чаму вы не кажаце?»
93Ён падышоў да іх i пачаў біць правіцай.
94да яго хутка прыбеглі,
95але ён сказаў: «Няўжо вы пакланяецеся таму, што самі майстру¬еце?»
96Аллаг стварыў i вас, i тое, што вы майструеце.
97Тыя адказалі: «збудуйце яму будынак і кіньце яго ў агонь!»
98Яны спрабавалі мудрагеліць супраць яго, але Мы зрабілі іх зняважанымі.
99Ён сказаў: «Я іду да Госпада светаў, які пакажа мне просты шлях.
100 Госпадзе! дай мне праведных нашчадкаў!»
101 Мы ўсцешылі яго добрай весткаю пра стрымалага хлопчыка.
102 Калі ён дасягнуў узросту, каб разам з ім прыкладаць намаган-ні, дык сказаў: «Сын мой! Я бачыў у сне, што прыношу цябе ў ахвяру. Што ты думаеш пра гэта?» Сын адказаў: «Бацька мой! Рабі тое, што табе загадана! Калі пажадае Аллаг, ты ўбачыш, што я буду адным з трывучых».
103 Калі яны абодва скарыліся, і ён паклаў яго на бок,
104 Мы звярнуліся да яго: «о Iбрагiме!
105 Ты сцвердзіў сон». Сапраўды, так Мы ўзнагароджваем праведных.
106 Сапраўды, гэта – сапраўднае выпрабаванне.
107 Мы выкупілі яго вялікаю ахвяраю.
108 А наступным пакаленням Мы пакінулі добрую згадку пра яго.
109 Мір Iбрагiму!
110 Так Мы ўзнагароджваем праведных.
111 Сапраўды, ён – адзін з Нашых вернікаў рабоў.
112 Мы даравалі яму добрую вестку пра Iсхака – прарока з правед-ных.
113 Мы блаславілі яго ды Iсхака. Ёсць сярод іхных нашчадкаў пра¬ведныя, а ёсць і тыя, якія сапраўды няслушныя да сябе.
114 Мы даравалі Сваю ласку Мусе ды Гаруну.
115 Мы выратавалі іх абодвух і іхны народ ад вялікага смутку.
116 Мы дапамаглі ім, i яны сталі пераможцамі.
117 Мы даравалі ім выразнае Пісанне
118 і павялі іх простым шляхам.
119 А наступным пакаленням Мы пакінулі добрую згадку пра іх.
120 Мір Мусе і Гаруну!
121 Так Мы ўзнагароджваем праведных.
122 Сапраўды, яны – адны з Нашых вернікаў рабоў.
123 Сапраўды, Iльяс быў адным з пасланцоў.
124 Вось ён сказаў свайму народу: «Няўжо вы не палохаецеся?
125 Клічаце Ваала і адмаўляецеся ад найвыдатнейшага з ствараль¬нікаў –
126 Аллага, вашага Госпада і Госпада вашых дзядоў».
127 Але яны лічылі яго хлусам. Іх згуртуюць у пекле,
128 апроч абраных рабоў Аллага.
129 А наступным пакаленням Мы пакінулі добрую згадку пра яго.
130 Мір Iльясіну!
131 Так Мы ўзнагароджваем праведных.
132 Сапраўды, ён – адзін з Нашых вернікаў рабоў.
133 Сапраўды, Лут быў адным з пасланцоў.
134 Мы выратавалі яго разам з сям’ёй – усіх,
135 апроч старой жонкі, якая была адной з тых, хто застаўся.
136 А потым Мы знішчылі ўсіх астатніх.
137 Вы мінулі іх раніцаю
138 і ноччу. Няўжо вы не разумееце?
139 Сапраўды, юнус быў адным з пасланцоў.
140 Вось ён уцёк на перапоўнены карабель.
141 Ён кінуў жэрабя i апынуўся сярод тых, хто прайграў.
142 Яго праглынула рыба. Ён варты папроку.
143 Калі б ён ні быў адным з тых, хто ўслаўляе Аллага,
144 дык быў бы ў чэраве рыбы да таго дня, калі ўсе адродзяцца.
145 Мы выкінулі яго на бераг i ён быў кволы.
146 Мы ўзгадавалі над ім расліну – гарбуз.
147 Мы паслалі яго да ста тысячаў ці нават больш.
148 Яны паверылі, і Мы даравалі ім магчымасць атрымліваць аса-лоду ад дабротаў да пэўнага часу.
149 Спытай у іх, чаму гэта ў твайго Госпада – дочкі, а ў іх саміх – сыны?
150 Няўжо Мы стварылі анёлаў жанчынамі, а яны былі сведкамі гэтага?
151 Сапраўды, праз сваю хлуслівасць яны кажуць:
152 «Аллаг спарадзіў». Яны хлусяць.
153 Няўжо Ён аддаў перавагу дочкам над сынамі?
154 Што з вамі? Як вы судзіце?
155 Няўжо вы не задумаецеся?
156 Няўжо вы маеце выразны доказ?
157 Прынясіце вашае Пісанне, калі вы кажаце праўду.
158 Яны лічаць, што паміж Ім i джынамі ёсць сваяцтва. Але джы¬ны ведаюць, што яны будуць згуртаваныя ў пекле.
159 Усячысты Аллаг ад таго, што яму дадаюць у пакланенні!
160 Гэтага не робяць толькі абраныя рабы Аллага.
161 Вы, і тое, чаму вы пакланяецеся,
162 не здолееце адхінуць ад Яго нікога,
163 апроч тых, хто будзе ўкінуты ў пекла.
164 [Анёлы кажуць]: «Няма сярод нас такога, хто не меў бы пэўнага месца.
165 Сапраўды, мы шыхтуемся ў шэрагі.
166 Сапраўды, мы ўслаўляем Аллага».
167 [Пагане] кажуць:
168 «Калі б у нас быў напамін ад старажытных пакаленняў,
169 мы абавязкова былі б абранымі рабамі Аллага».
170 Але яны не паверылі ў яго. Борзда яны пазнаюць!
171 Нашае слова ўжо было сказана Нашым рабам, якіх Мы пасылалі.
172 Сапраўды, яны атрымаюць дапамогу.
173 Сапраўды, Нашае войска пераможа.
174 Адхініся ад іх да пэўнага часу.
175 Паглядзі на іх, борзда яны ўбачаць.
176 Няўжо яны намагаюцца паскорыць Нашае пакаранне?
177 Калі яно сыдзе на іхнае жытло, тая раніца будзе ліхам для тых, каго засцерагалі.
178 Адхініся ад іх да пэўнага часу.
179 Паглядзі, борзда яны ўбачаць.
180 Аллаг, Госпад велічы, Усячысты ад таго, што Яму прыпісваюць.
181 Мір пасланцам!
182 Хвала Аллагу, Госпаду светаў!