Al-Buruj

البروج

The Great Stars22 ayahsMeccan

بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ

وَٱلسَّمَآءِ ذَاتِ ٱلۡبُرُوجِ﴿١

1 Клянуся небам, уладальнікам вежаў!

وَٱلۡيَوۡمِ ٱلۡمَوۡعُودِ﴿٢

2 Клянуся днём абяцаным!

وَشَاهِدٖ وَمَشۡهُودٖ﴿٣

3 Клянуся сведкам i пасведчаным!

قُتِلَ أَصۡحَٰبُ ٱلۡأُخۡدُودِ﴿٤

4 Няхай згінуць згуртаваныя каля рова,

ٱلنَّارِ ذَاتِ ٱلۡوَقُودِ﴿٥

5 вогненнага, распаленага палівам,

إِذۡ هُمۡ عَلَيۡهَا قُعُودٞ﴿٦

6 калі селi яны каля яго,

وَهُمۡ عَلَىٰ مَا يَفۡعَلُونَ بِٱلۡمُؤۡمِنِينَ شُهُودٞ﴿٧

7 будучы сведкамі таго, як яны робяць з вернікамі.

وَمَا نَقَمُواْ مِنۡهُمۡ إِلَّآ أَن يُؤۡمِنُواْ بِٱللَّهِ ٱلۡعَزِيزِ ٱلۡحَمِيدِ﴿٨

8 I яны помсцілі ім толькі за тое, што тыя паверылі ў Аллага, Велiч¬нага, Пахвальнага.

ٱلَّذِي لَهُۥ مُلۡكُ ٱلسَّمَٰوَٰتِ وَٱلۡأَرۡضِۚ وَٱللَّهُ عَلَىٰ كُلِّ شَيۡءٖ شَهِيدٌ﴿٩

9 Якому належыць улада над нябёсамі і зямлёю, і Аллаг – усяму існаму Сведка.

إِنَّ ٱلَّذِينَ فَتَنُواْ ٱلۡمُؤۡمِنِينَ وَٱلۡمُؤۡمِنَٰتِ ثُمَّ لَمۡ يَتُوبُواْ فَلَهُمۡ عَذَابُ جَهَنَّمَ وَلَهُمۡ عَذَابُ ٱلۡحَرِيقِ﴿١٠

10Сапраўды, тым, якія сеялі калатню супраць вернікаў, мужчын i жанчын, а потым не павініліся, ім – пакаранне пеклам, ім – пакаран¬не вогненнае.

إِنَّ ٱلَّذِينَ ءَامَنُواْ وَعَمِلُواْ ٱلصَّٰلِحَٰتِ لَهُمۡ جَنَّٰتٞ تَجۡرِي مِن تَحۡتِهَا ٱلۡأَنۡهَٰرُۚ ذَٰلِكَ ٱلۡفَوۡزُ ٱلۡكَبِيرُ﴿١١

11Сапраўды, тым, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, ім – сады, дзе цурчаць рэкі. Гэта – поспех вялікі!

إِنَّ بَطۡشَ رَبِّكَ لَشَدِيدٌ﴿١٢

12Сапраўды, пакаранне твайго Госпада – жорсткае!

إِنَّهُۥ هُوَ يُبۡدِئُ وَيُعِيدُ﴿١٣

13Сапраўды, Ён пачынае і паўтарае!

وَهُوَ ٱلۡغَفُورُ ٱلۡوَدُودُ﴿١٤

14I Ён – Прабачаючы, Любячы,

ذُو ٱلۡعَرۡشِ ٱلۡمَجِيدُ﴿١٥

15Уладар Трона, Прыслаўны!

فَعَّالٞ لِّمَا يُرِيدُ﴿١٦

16Ён чыніць тое, што пажадае!

هَلۡ أَتَىٰكَ حَدِيثُ ٱلۡجُنُودِ﴿١٧

17Ці дайшоў да цябе аповяд пра войскі

فِرۡعَوۡنَ وَثَمُودَ﴿١٨

18Фараона і самудытаў?

بَلِ ٱلَّذِينَ كَفَرُواْ فِي تَكۡذِيبٖ﴿١٩

19Хоць нявернiкi і адмаўляюць гэта,

وَٱللَّهُ مِن وَرَآئِهِم مُّحِيطُۢ﴿٢٠

20і Аллаг ахоплівае іх адусюль.

بَلۡ هُوَ قُرۡءَانٞ مَّجِيدٞ﴿٢١

21А гэта – слаўны Каран,

فِي لَوۡحٖ مَّحۡفُوظِۭ﴿٢٢

22які змяшчаецца ў Скрыжалi Абароненай!

RELATED SURAHS