العنكبوت
The Spider • 69 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Алiф. Лям. Мім.
2 Няўжо людзі думаюць, што іх пакінуць у спакоі ды не будуць вы¬прабоўваць толькі таму, што яны скажуць: «Мы паверылі»?
3 Мы выпрабоўвалі тых, якія жылі яшчэ раней. Аллаг абавязкова пазнае тых, якія кажуць праўду, і тых, якія хлусяць.
4 Няўжо тыя, якія здзяйсняюць ліхія ўчынкі, лічаць, што здолею¬ць папярэдзіць Нас? дрэнна ж разважылі яны.
5 Калі нехта спадзяецца на сустрэчу з Аллагам, дык прызначаны Аллагам тэрмін абавязкова наступіць. Ён – Усечуючы, Усеведаючы.
6 Хто змагаецца, той змагаецца толькі для сябе. Сапраўды, Аллаг не мае патрэбы ў светах.
7 Тым, якія паверылі і здзяйснялі дабро, Мы даруем іхныя ліхія ўчынкі і ўзнагародзім найлепшым за тое, што яны рабілі.
8 Мы наказвалі чалавеку добра ставіцца да бацькоў. А калі яны бу¬дуць прымушаць цябе дадаваць Мне роўных, пра якіх ты нічога не ве¬даеш, дык не слухай іх. Вы паварочаецеся да Мяне, i тагды Я паведам¬лю вам пра тое, што вы рабілі.
9 А тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, Мы ўвядзём да правед¬нікаў.
10Сярод людзей ёсць такія, якія кажуць: «Мы паверылі ў Аллага». Але як толькі яны пацерпяць дзеля Аллага, дык адразу пачынаюць успрымаць чалавечую спакусу за пакаранне ад Аллага. Але калі пры¬йдзе перамога ад Госпада твайго, яны скажуць: «Мы былі з вамі». Хіба Бог не лепей ведае, што хаваецца ў сэрцах жыхароў светаў?
11Аллаг абавязкова зведае тых, якія паверылі, і абавязкова зведае крывадушнікаў.
12Нявернікі кажуць вернікам: «Ідзіце па нашым шляху, i тагды мы возьмем на сябе вашыя грахі». Але яны не прымуць на сябе ніводнага граху. Сапраўды, яны – хлусы.
13Яны панясуць свой цяжар i – разам са сваім – яшчэ і іншы ця¬жар. А ў дзень Адраджэння іх абавязкова спытаюць пра тое, што яны прыдумлялі.
14Мы паслалі Нуха да ягонага народа, дзе ён прабыў тысячу гадоў без пяцідзесяці. Тых людзей напаткаў патоп, бо яны былі прыгняталь¬нікамі.
15Мы выратавалі яго і тых, хто быў у каўчэгу, i зрабілі яго знакам светаў.
16Вось Ібрагім сказаў свайму народу: «Пакланяйцеся Аллагу і па¬лохайцеся Яго! Так будзе лепей для вас, калі б вы толькі ведалі.
17заміж Аллага вы пакланяецеся стодам і прыдумваеце хлусню. Сапраўды, тыя, каму вы пакланяецеся заміж Аллага, не здольныя даць вам долю. Шукайце сваю долю ў Аллага, пакланяйцеся Яму і дзякуй¬це Яму. да Яго вы паварочаецеся».
18Калі вы палічыце гэта хлуснёю, дык таксама лічылі гэта хлуснёю і народы, якія жылі раней за вас. Сапраўды, пасланец павінен толькі перадаць выразнае пасланне.
19Няўжо яны не бачаць, як Аллаг стварае твор у першы раз, а по¬тым творыць нанова? Сапраўды, гэта латва для Аллага.
20Скажы: «Ідзіце зямлёю і паглядзіце, як Ён стварыў твор у пер¬шы раз. А потым Аллаг ажыццявіць апошні твор. Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч!»
21Ён карае, каго пажадае, i літуе, каго пажадае. да Яго вашае вяр¬танне.
22Вы не выратуецеся ні на небе, ні на зямлі. У вас, апроч Аллага, ні абаронцы, ні памагатага».
23Тыя, што не вераць у знакі Аллага і сустрэчу з Ім, страцілі над¬зею на Маю літасць. На іх чакае пакутлівае пакаранне.
24Адказ народа [Ібрагіма] быў толькі такі: «забіце яго ці спалiце!» І Аллаг выратаваў яго ад агню. Сапраўды, у гэтым – знакі для вернікаў.
25[Ібрагім] сказаў: «заміж Аллага вы пакланяецеся стодам, бо ў зямным жыцці маеце ўзаемная любоў. Але потым, у дзень Адраджэн¬ня, адны з вас адмовяцца i праклянуць іншых. Вашым прытулкам бу¬дзе агонь i не будзе ў вас памагатых».
26Лут паверыў яму, і [Ібрагім] сказаў: «Я збіраюся ажыццявіць пярэбары дзеля свайго Госпада. Сапраўды, Ён – Велічны, Мудры».
27I Мы даравалі яму Iсхака і Якуба і даравалі яго нашчадкам пра¬роцтва і Пісанне. I Мы далі яму ўзнагароджанне ў зямным жыцці, а ў жыцці наступным ён будзе разам з праведнікамі.
28Вось Лут сказаў свайму народу: «Сапраўды, вы робіце такую брыдоту, якой да гэтага часу не рабіў ніхто з жыхароў светаў.
29Няўжо вы юрыце мужчын, перакрываеце дарогі і робіце ганеб¬нае на сваіх сходах?» Але адказ ягонага народа быў толькі такі: «Пры¬йдзі да нас з пакараннем Аллага, калі ты кажаш праўду».
30Той сказаў: «Госпадзе! дапамажы мне супраць сейбітаў неладу».
31Калі Нашыя пасланцы прыйшлі да Ібрагіма з уцешнаю весткаю, дык сказалі: «Мы выкарчуем жыхароў гэтага паселішча. Сапраўды, ягоныя жыхары з’являюцца прыгнятальнікамі».
32Той адказаў: «Але там Лут!» Яны сказалі: «Мы лепш ведаем, хто там. Мы выратуем яго разам з сям’ёю, апроч ягонае жонкі, якая заста¬нецца».
33Калі Нашыя пасланцы прыйшлі да Лута, праз гэтае ён засума¬ваў і пачуў нязмогу. Тыя сказалі: «Не палохайся і не сумуй! Вы выра¬туем цябе разам з сям’ёю, апроч жонкі, якая застанецца.
34Мы пашлём на жыхароў гэтага паселішча пакаранне з неба – за тое, што яны былі непакорлівымі».
35Мы пакінулі ад яго выразны знак – для людзей, якія разумеюць.
36да мад’янiтаў Мы паслалі іхнага брата Шуайба. Ён сказаў «о людзі! Пакланяйцеся Аллагу, спадзявайцеся на Апошні дзень, але не распаўсюджвайце нелад на зямлі».
37Але тыя лічылі яго хлусам, іх спаткаў землятрус, i яны засталіся нежывымі ў сваіх дамах.
38I адыты, i самудыты. Вы ж бачыце іхнае жытло. Шатан упрыго¬жыў ім іхныя ўчынкі і збіў са шляху, хоць яны і былі ўважлівымі.
39I Карун, i Фараон, i Гаман. Муса прыйшоў да іх з выразнымі зна¬камі, а яны заганарыліся на зямлі і не здолелі абыйсці Нас.
40Кожнага Мы пакаралі за грэх. На некаторых з іх Мы наслалі ка¬менны дождж, іншых скасілі крыкам, іншых праглынула зямля, а яшчэ іншых Мы ўтапілі. Аллаг не зрабіў з імі няслушна – яны самі былі ня¬слушнымі да сябе.
41Тыя, якія бяруць сабе абаронцаў заміж Аллага, падобныя да па¬вука, які зрабіў сабе жыллё. Але кволае жыллё – жыллё павука. Калі б яны толькі ведалі.
42Сапраўды, Аллаг ведае ўсіх, да каго яны звяртаюцца заміж Яго. Ён – Велічны, Мудры.
43Такія прыпавесці Мы прыводзім людзям, але разумеюць іх толь¬кі ведаючыя.
44Аллаг стварыў нябёсы і зямлю ў праўдзе. Сапраўды, у гэтым – знак для вернікаў.
45Чытай тое, што было адкрыта табе з Пісання, і рабі малітву! Са¬праўды, малітва стрымлівае ад распусты і непрымальнага. Але ўзгад¬ванне Аллага – найважней, i Ён ведае, што вы робіце.
46Калі вы спрачаецеся з людзьмі Пісання, дык рабіце гэта най¬лепшым чынам. Гэта не тычыцца тых з іх, якія няслушныя. Скажы: «Мы паверылі ў тое, што паслана нам, i ў тое, што паслана вам. Наш Бог i ваш Бог – адзін, i мы адданыя [мусульмане] Яму».
47Так Мы паслалі табе Пісанне. Тыя, каму Мы даравалі Пісанне, вераць у яго. Ёсць сярод іх тыя, хто верыць у гэта. А адмаўляюць На¬шыя знакі толькі нявернiкi.
48Раней ты не чытаў ніводнага пісання і не перапісваў яго сваёй правіцаю. Інакш прыхільнікаў хлусні ахапіў бы сумнеў.
49дык не! Гэта – выразныя знакі ў грудзях тых, каму дадзена раз¬уменне. А адмаўляюць Нашыя знакі толькі няслушныя.
50Яны кажуць: «Чаму не паслана яму знакаў ад Госпада ягонага?» Скажы: «знак – толькі ў Аллага. А я – толькі выразны засцерагальнік».
51Няўжо ім не дастаткова таго, што Мы паслалі табе Пісанне, якое ты ім чытаеш? Сапраўды, у гэтым – шчодрасць i напамін для вернікаў.
52Скажы: «Аллага дастаткова ў якасці сведкі паміж вамі і мною. Ён ведае тое, што на нябёсах i на зямлі, а тыя, якія паверылі ў хлусню і не паверылі ў Аллага, абавязкова панясуць страты».
53Яны просяць, каб ты паскорыў пакаранне. Калі б не ўсталяваны тэрмін, дык пакаранне ўжо прыйшло б да іх. Яно абавязкова прыйдзе да іх раптам, калі тыя і не адчуюць.
54Яны просяць, каб ты паскорыў пакаранне. Сапраўды, пекла аба¬вязкова апануе нявернікаў.
55У той дзень пакаранне пакрые іх згары ды з-пад ног. Ім скажу¬ць: «Паспрабуйце тое, што вы рабілі!»
56о Мае вернікі рабы! Сапраўды, зямля Мая разлеглая. Таму па¬кланяйцеся Мне!
57Кожная душа спазнае скананне, а потым вы паварочаецеся да Нас.
58Тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, Мы абавязкова змесцім у пакоях раю, дзе цурчаць рэкі. Выдатнае ж узнагароджанне тым, якія робяць дабро,
59маюць трыванне і спадзяюцца на свайго Госпада.
60Колькі жывёлаў не здольныя зрабіць сабе запасаў. Аллаг над¬зяляе іх i вас. Ён – Усебачачы, Усеведаючы.
61Калі ты спытаеш іх: «Хто стварыў нябёсы і зямлю і скарыў сонца і месяц», дык яны абавязкова скажуць: «Аллаг». Як жа яны заблукалі.
62Аллаг павялічвае і памяншае долю тым з рабоў Сваіх, каму па¬жадае. Сапраўды, Аллаг пра кожную рэч дасведчаны.
63Калі ты спытаеш іх: «Хто пасылае з неба ваду і адхайвае зямлю пасля ейнага сканання?», дык яны абавязкова скажуць: «Аллаг!» Скажы: «Хвала Аллагу!» Але большасць з іх не разумее.
64Жыццё ў гэтым свеце – толькі гульня і забава, а наступнае жыц-цё – сапраўднае. Калі б яны толькі ведалі!
65Калі яны садзяцца на карабель, дык звяртаюцца да Аллага, шчы¬ра вызнаючы Ягоную веру. А калі Ён ратуе іх i выводзіць на сухазем’е, дык яны нанова робяцца паганымі.
66Так яны прымеюць праявіць сваю няўдзячнасць за тое, што Мы ім даравалі, i атрымліваць асалоду ад дабротаў далей. Але хутка яны пазнаюць.
67Няўжо яны не бачаць, што Мы зрабілі гэтую бажніцу бяспеч¬наю, а па-за ёй на людзей набягаюць? Няўжо яны вераць у хлусню і не вераць у Аллага?
68Хто больш няслушны за таго, хто паклёпнічае на Аллага, ці лічы¬ць праўду за хлусню, калі тая прыйшла да яго? Хіба не ў пекле будзе прытулак для нявернікаў?!
69А тых, якія змагаюцца дзеля Нас, Мы абавязкова павядзём На¬шымі шляхамі. Сапраўды, Аллаг з тымі, якія робяць дабро.