الروم
The Romans • 60 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Алiф. Лям. Мім.
2 Пераможаныя рамэі
3 у бліжэйшых землях. Але пасля сваёй паразы перамогуць яны,
4 за некалькі гадоў. Улада належала Аллагу раней i будзе належаць далей. У той дзень вернікі ўсцешацца
5 дапамозе Аллага. Ён дапамагае, каму пажадае. Ён – Велічны, Міласэрны.
6 Такая абяцанка Аллага. Бог не парушае Сваёй абяцанкі, але боль¬шасць людзей не ведае.
7 Яны ведаюць пра зямное жыццё толькі відавочнае, а да жыцця наступнага яны нядбайныя.
8 Няўжо яны не задумляліся пра сябе? Аллаг стварыў нябёсы, зям¬лю і тое, што паміж імі, толькі ў праўдзе і на пэўны тэрмін. Але боль¬шасць людзей не верыць у сустрэчу са сваім Госпадам.
9 Няўжо яны не падарожнічалі зямлёю і не бачылі, якім быў канец тых, якія жылі раней за іх? Яны перавышалі іх моцаю, лепш апра¬цоўвалі зямлю ды абжывалі яе. Іхныя пасланцы прыходзілі да іх з вы¬разнымі знакамі. Аллаг не зрабіў з імі няслушна – яны самі былі ня-слушнымі да сябе.
10Канцом тых, якія рабілі ліха, стала ліха, бо яны лічылі знакі Ал¬лага хлуснёю і здзекаваліся з іх.
11Аллаг пачынае тварэнне, потым паўтарае яго, а потым да Яго вы паварочаецеся.
12Калі прыйдзе Час, разгубяцца грэшнікі.
13Ніхто з іхных саўдзельнікаў не заступіцца за іх i яны адхіляць тых саўдзельнікаў.
14У той дзень, калі наступіць Час, усе падзеляцца.
15Тыя, якія паверылі і здзяйснялі дабро, будуць атрымліваць аса¬лоду ў садах,
16а тыя, якія не паверылі і лічылі хлуснёю Нашыя знакі і спаткан¬не ў наступным жыцці, зведаюць пакаранне.
17дык вось, слаўце Аллага, калі надыходзіць вечар i калі настае раніца!
18Яму належыць слава на нябёсах i на зямлі. Слаўце Яго ўвечары і апоўдні!
19Ён выводзіць жывое з нежывога, а нежывое з жывога. Ён адрад¬жае зямлю пасля ейнага сканання; таксама і вас вывядуць з магіл.
20Сярод Ягоных знакаў – тое, што Ён стварыў вас з праху. Пасля гэтага вы сталі людзьмі і рассяляецеся.
21Сярод Ягоных знакаў – тое, што Ён стварыў вам жонак з вас саміх, каб вы знаходзілі ў іх супакой, i ўсталяваў паміж вамі любоў i літасць. Сапраўды, у гэтым – знак для людзей, якія разважаюць.
22Сярод Ягоных знакаў – стварэнне нябёсаў i зямлі, а таксама адрозненні паміж мовамі і кветкамі. Сапраўды, у гэтым – знак для жы¬хароў светаў.
23Сярод Ягоных знакаў – ваш сон ноччу і днём, а таксама пошукі Ягонае шчодрасці. Сапраўды, у гэтым – знак для людзей, якія здоль¬ныя слухаць.
24Сярод Ягоных знакаў – тое, што Ён паказвае вам маланку, каб выклікаць сполах i надзею, а таксама пралівае з неба ваду, каб ажыві¬ць ёй зямлю пасля ейнага сканання. Сапраўды, у гэтым – знак для люд¬зей, якія разумеюць.
25Сярод Ягоных знакаў – тое, што неба і зямля трымаюцца па Яго¬ным загадзе. Толькі Ён пакліча вас, вы адразу выйдзеце з зямлі.
26Яму належыць усё, што на нябёсах i на зямлі. Усе пакорлівыя Яму.
27Ён – Той, Хто пачынае тварэнне, а потым паўтарае яго. I гэта для Яго латва. Аллагу належаць самыя высокія якасці, i Ён – Велічны, Му¬дры.
28Аллаг прывёў вам як прыпавесць вас саміх. Ці ёсць сярод пры¬гонных, якімі авалодалі вашыя правіцы, саўдзельнікі ў тым, чым Мы надзялілі вас, і якіх вы палохаецеся так, як палохаецеся адно аднаго? Вось так Мы тлумачым знакі для людзей, якія разумеюць.
29дык не. Тыя, якія робяць няслушна, ідуць за сваімі жаданнямі без усялякага ведання. Хто ж павядзе простым шляхам тых, каго Ал¬лаг увёў у аблуду? Няма ў іх памагатых.
30Скіруй свой твар да веры, як ханiф. Гэта – прыроджаная якас¬ць, з якое Аллаг стварыў людзей. Няма змены ў тварэнні Аллага. Гэта простая вера – але большасць людзей не ведае.
31Кайцеся перад Ім, палохайцеся Яго, рабіце малітву і не будзьце аднымі з паганаў,
32аднымі з тых, якія раскалолі сваю веру і зрабіліся рознымі гур¬тамі, і кожны цешыцца з таго, што мае.
33Калі чалавека тычыцца ліха, яны клічуць свайго Госпада, звяр¬таючыся да Яго з каяннем. А калі Ён дае ім магчымасць паспрабаваць Сваёй літасці, дык частка з іх пачынае дадаваць сутаварышаў свайму Госпаду.
34Так яны прымеюць праявіць сваю няўдзячнасць за тое, што Мы ім даравалі. Таму атрымлівайце асалоду ад дабротаў і борзда вы даве¬даецеся.
35Хіба Мы паслалі ім доказ, які кажа пра роўных Яму?
36Калі Мы дамо людзям паспрабаваць літасці, яны цешацца. А калі іх дзівіць ліха за тое, што яны падрыхтавалі сваімі рукамі, дык яны ўпадаюць у роспач.
37Хіба яны не бачаць, што Аллаг павялічвае і памяншае долю, каму пажадае? Сапраўды, у гэтым – знакі для вернікаў.
38давай належнае сваяку, бедаку і падарожніку. Так будзе лепей для тых, хто жадае задавальнення Аллага. Менавіта яны мецьмуць по¬спех.
39Тое, што вы распазычыце людзям, імкнучыся прымножыць сваю маёмасць за іхны кошт, не прымножыцца ў Аллага. Будзе прымножа¬на тое, што вы даяце як закят, жадая задавальнення Аллага.
40Аллаг – Той, Хто вас стварыў, а потым надзяліў сродкамі да жыц¬ця. Пасля Ён заб’е вас, а потым нанова верне да жыцця. Ці ёсць сярод вашых саўдзельнікаў- стодаў тыя, хто зрабіў хоць што-небудзь з гэта¬га? Усячысты Ён i вышэй за тое, што вы дадаяце Яму ў пакланенні.
41Ліха з’яўляецца на сухазем’і і на моры дзякуючы таму, што люд¬зі робяць сваімі рукамі, – дык няхай паспрабуюць частку таго, што на¬рабілі. Магчыма, яны паварочаюцца.
42Скажы: «Ідзіце зямлёю і паглядзіце, якім быў канец тых, якія жылі раней за вас! Большасць з іх былі паганымі».
43звярні свой твар да правільнае веры – раней за той момант, калі ад Аллага прыйдзе няўхільны дзень. У той дзень яны будуць падзеленыя –
44Хто быў нявернікам, няверства адгукнецца супраць яго. А тыя, якія рабілі дабро, падрыхтавалі яго для сябе –
45каб Ён з шчодрасці Сваёй узнагародзіў тых, якія паверылі і зд-зяйснялі дабро. Сапраўды, Ён не любіць нявернікаў.
46Сярод Ягоных знакаў – тое, што Ён пасылае вятры добрымі веснікамі, каб даць паспрабаваць Сваёй літасці; па Ягоным загадзе плывуць караблі, каб вы маглі шукаць Яго шчодрасці. Магчыма, вы будзеце ўдзячныя.
47Раней за цябе Мы пасылалі пасланцоў да іх народаў, i яны пры¬носілі ім выразныя знакі. Мы пакаралі беззаконнікаў, бо Нашым аба¬вязкам было дапамагаць вернікам.
48Аллаг – Той, Хто пасылае вецер, які гоніць аблокі. Ён расцягвае іх на небе так, як пажадае, i раздзірае іх на кавалкі. Ты бачыш дождж, які выходзіць з-паміж іх. Калі Ён пралье яго на тых Сваіх рабоў, на якіх пажадае, яны пачынаюць цешыцца,
49Хоць перад тым, як ён паслаў яго, яны былі ў роспачы.
50Паглядзі на прыкметы літасці Аллага, на тое, як Ён адраджае зямлю пасля ейнага сканання. Сапраўды, Ён адраджае нежывых i Ён здольны на кожную рэч.
51Калі Мы выправім вецер, i яны ўбачаць, што [ніва] пажоўкла, дык пасля гэтага яны стануць няўдзячнымі.
52Сапраўды, ты не прымусіш нежывых чуць, а глухіх не прымусіш пачуць заклік, калі яны адхінуцца.
53Ты не выведзеш невідушчых з аблуды. Ты прымееш прымусіць чуць толькі тых, хто верыць у Нашыя знакі і аддадзены [мусульманін] Нам.
54Аллаг – Той, Хто стварыў вас кволымі, з кволых зрабіў вас моц¬нымі, а потым, пасля моцы, зрабіў вас нанова кволымі і яшчэ і сівымі. Ён стварае, што пажадае. Ён – Усеведаючы, Велічны.
55У той дзень, калі прыйдзе Час, беззаконнікі будуць прысягаць, што прабылі не больш за гадзіну. Як яны заблукалі.
56Тыя, каму дадзеныя веды і вера, скажуць: «Па загадзе Аллага вы былі там да самага дня Адраджэння. I вось настаў дзень Адраджэн¬ня, але вы гэтага не ведалі».
57У той дзень няслушным не прынясуць карысці іхныя апраўдан¬ні, і не патрабуюць ад іх каяння.
58У гэтым Каране Мы прыводзім людзям розныя прыпавесці. Калі ты пакажаш ім знак, дык тыя, якія не паверылі, абавязкова скажуць: «Вы толькі прыхільнікі хлусні!»
59Так Аллаг запячатаў сэрцы тых, якія не маюць ведання.
60Трывай, бо абяцанка Аллага праўдзівая! Няхай не зробяць цябе кволым не ўпэўненыя!