الدخان
The Smoke • 59 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Ха. Мім.
2 Клянуся выразным Пісаннем!
3 Сапраўды, Мы паслалi яго ў блаславенную ноч. Сапраўды, Мы засцерагаем.
4 У той час вырашаецца кожная значная справа –
5 па загадзе ад Нас. Сапраўды, Мы пасылаем [пасланцоў]
6 як лiтасць ад твайго Госпада. Сапраўды, Ён – Усечуючы, Усеве¬даючы,
7 Госпад нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі – калі вы маеце ўпэў-ненасць.
8 Няма бога, апроч Яго. Ён даруе жыццё i скананне; ваш Госпад і Госпад вашых продкаў.
9 Але яны ў ваганнях бавяцца.
10Пачакай жа на той дзень, калі неба прынясе дым, добра бачны,
11які агорне людзей; гэта – пакутлiвае пакаранне.
12«Госпадзе наш! Адхілі ад нас пакаранне, бо, сапраўды, мы – вер¬нікі!»
13Адкуль у іх будзе напамін, калі тлумачальнік – пасланец ужо прыходзіў да іх,
14але потым яны ад яго адхінуліся i сказалі: «Навучаны і апантаны».
15Мы адхілім пакаранне толькі на кароткі час; але вы ўсё адно па¬варочаеце [да няверы].
16У дзень, калі Мы нанясём вялiкi ўдар, Мы пакараем іх.
17Яшчэ раней за іх Мы выпрабоўвалі народ Фараона; да іх прый¬шоў шляхетны пасланец:
18«Паварочайце мне рабоў Аллага! Сапраўды, я – пасланец да вас, варты даверу.
19Не стаўце сябе вышэй Аллага! Сапраўды, я прыйшоў да вас з вы¬разным доказам.
20Я прасіў абароны ў Госпада майго і Госпада вашага, каб вы не білі мяне камянямі.
21Калі вы не верыце мне, дык пакіньце мяне!»
22I тагды ён звяртаўся да Госпада свайго: «Гэтыя людзі – беззакон¬нікi».
23Выйдзі з Маімі рабамі ноччу! Сапраўды, вас будуць ганіць.
24Пакінь мора ў супакоі! Сапраўды, іхныя войскі будуць утопленыя.
25Колькі яны пакінулі садоў i крыніц,
26пасеваў i прыстойных месцаў,
27і дабротаў, ад якіх яны атрымлівалі асалоду.
28Вось так! Усё гэта Мы даравалі ў спадчыну іншым людзям.
29Не плакалі за імі неба і зямля, i не далі ім адтэрміноўкі.
30Мы выратавалі сыноў Iсраiла ад зневажальнага пакарання
31Фараона. Сапраўды, ён быў фанабэрысты, якi шалеў з раскошы.
32Валодаючы веданнем, Мы абралі іх з асяроддзя іншых жыхароў светаў.
33Мы даравалі ім знакі, у якіх ёсць сапраўднае выпрабаванне.
34Сапраўды, гэтыя людзі кажуць:
35«для нас будзе толькі адно скананне. Нас не адродзяць.
36Таму прывядзіце нашых бацькоў, калі вы кажаце праўду».
37Няўжо яны лепш за народ Тубба і тых хто быў раней за iх? Iх мы згубiлi, бо сапраўды яны былi беззаконнікамi.
38Мы не стваралі нябёсаў, зямлю i таго, што паміж імі, дзеля забавы,
39а Мы стварылі іх толькі ў праўдзе; але большасць людзей не ведае.
40Сапраўды, дзень Падзелу – тэрмін, усталяваны для ўсіх,
41дзень, калі блізкі нічым не дапаможа блізкаму; памагатых не бу¬дзе ні ў каго,
42апроч тых, над кім злітуецца Аллаг. Сапраўды, Ён – Велiчны, Міласэрны.
43Сапраўды, дрэва заккум
44будзе ежай для грэшніка
45падобна да асадку алею яно будзе кiпець у чэраве
46так, як кіпіць вар.
47Схапiце яго. Цягнiце да сярэдзіны пекла.
48Скарайце яго – ліце на галаву вар.
49Паспрабуй жа гэтага! Бо ты – велічны, шляхетны.
50Вось тое, у чым вы мелi сумнеў!
51Сапраўды, збожныя апынуцца ў бяспечным месцы.
52Сярод садоў і крыніцаў,
53апрануўшыся ў атлас i парчу, яны будуць сядзець адно супраць аднаго.
54Вось так! Мы злучым іх з чорнавокімі.
55Яны прасіцьмуць кожны плён, знаходзячыся ў бяспецы.
56Там яны ўжо не выпрабуюць скананне – пасля таго, як адбыло¬ся першае скананне. Ён ратуе іх ад пякельнага пакарання
57Сваёй шчодрасцю. Гэта i ёсць вялікі поспех!
58Мы палацвілі яго на тваёй мове; магчыма, задумаюцца яны.
59Пачакай жа; бо чакаюць i яны.