الرعد
The Thunder • 43 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Аліф. Лям. Мім. Ра. Гэта – знак Пісання. Пасланы табе ад твайго Госпада – праўда, але большасць людзей не верыць.
2 Аллаг – Той, Хто ўзняў нябёсы без апірышча, якое б вы маглі бачыць. Потым Ён узняўся над Тронам, скарыўшы сонца і месяц. Плы¬вуць яны да пэўнага тэрміну. Кіруе Ён справамі і тлумачыць знакі – магчыма, вы будзеце ўпэўненыя ў сустрэчы з Госпадам сваім.
3 Ён – Той, Хто разаслаў зямлю і ўсталяваў на ёй горы і рэкі. з кож¬нага плода Ён зрабіў дзве пары. Ён накрывае ноччу дзень. Сапраўды, у гэтым знак для людзей, якія разважаюць.
4 Ёсць на зямлі сумежныя ўчасткі, вінаградныя сады, пасевы, а так¬сама пальмы з аднаго кораня і з розных каранёў, якія пояць адною ва¬дою, але Мы даём адным з іх больш перавагі, ніж іншым. Сапраўды, у гэтым знак для людзей, якія разумеюць.
5 Калі ты здзіўляешся, дык іхныя словы дзіўныя: «Няўжо мы, стаўшы прахам, адродзімся ў новым творы?» Гэта тыя, якія не вераць у свайго Госпада, тыя, у каго на шыі кайданы, гэта жыхары агню, дзе яны буду¬ць павек.
6 Яны імкнуцца да цябе з дрэнным наперад добрага, хоць раней за іх былі прыклады пакарання. Сапраўды, твой Госпад даруе прабачэн¬не людзям за іхную няслушнасць. Сапраўды, твой Госпад – Моцны ў пакаранні!
7 Кажуць тыя, якія не паверылі: «Чаму не пасланы яму знак ад яго¬нага Госпада?» Але ты толькі засцерагальнік. І ў кожнага народа – свой правадыр.
8 Аллаг ведае, што нясе ў сабе жанчына, колькі паменшылася і па-вялічылася ў кожным чэраве. Сапраўды, кожная рэч у Яго мае меру.
9 Ведаючы таемнае і адкрытае, Вялікі, Усявышні!
10Усё адно для Яго – ці хтосьці хавае сваё слова альбо кажа яго, ці хто хаваецца ўначы ці ідзе днём.
11Анёлы ідуць за чалавекам адны за аднымі – з тылу і спераду, ахоўваючы яго па загадзе Аллага. Сапраўды, Аллаг не зменіць людзей, пакуль яны не зменяць саміх сябе. І калі Аллаг пажадае людзям ліха, дык нішто не адхіліць яго. І няма ў іх апроч Яго абаронцы.
12Ён – Той, Хто паказвае вам маланку для сполаху і надзеі, і Ён творыць цяжкія аблокі.
13Гром услаўляе Яго славаю, а таксама анёлы – ад сполаху перад Ім. Ён пасылае маланкі, паражаючы імі, каго пажадае. Спрачаюцца пра Яго, а Ён – Магутны ў пакаранні!
14Яму належыць заклік да праўды! А тыя, якіх яны клічуць, апроч Яго, ніяк ім не адказваюць. Яны ж падобныя да таго, хто працягвае рукі да вады, спрабуючы паднесці яе к роту, але не прымее гэтага зра¬біць. Малітва нявернікаў толькі хлусня.
15Усё на нябёсах і на зямлі, а таксама іх цені пакланяюцца Аллагу, самахоць і прымусова, раніцай і ўвечары.
16Спытай: «Хто Госпад нябёсаў і зямлі?» І скажы: «Аллаг!» Скажы: «Няўжо вы ўзялі сабе ў абаронцы заміж Яго тых, хто не мае ўлады пры¬несці карысць альбо зрабіць шкоду нават самім сабе?» Скажы: «Роў¬ныя паміж сабою невідушчы і відушчы, роўныя паміж сабою цемра і світло?» Ці яны лічаць, што Аллаг мае памагатых, якія робяць так, як творыць Ён, а Ягоны твор падобны да іхнага? Скажы: «Аллаг – Твор¬ца кожнае рэчы. Ён – Адзіны, Усепераможны».
17Ён пралівае з неба ваду, якой даліны напаўняюцца ў адпаведна¬сці са сваімі памерамі. Плынь на сваёй паверхні нясе пену. Такая ж пена з’яўляецца і на тым, што яны літуюць у агні, вырабляючы ўпры¬гажэнні альбо нейкае начынне. Так Аллаг тлумачыць праўду і хлусню. Пасля пена знікне, а тое, што прыносіць карысць людзям, застанецца на зямлі. Так Аллаг прыводзіць прыпавесці.
18На тых, якія адказалі свайму Госпаду, чакае найлепшае. А калі б у тых, якія не адказалі Яму было ўсё, што на зямлі і яшчэ столькі ж, дык яны абавязкова паспрабавалі б адкупіцца. На іх чакае гаротны разлік, і сховішчам іхным будзе пекла. Агіднае гэта сховішча!
19Няўжо той, хто ведае, што пасланае табе ад твайго Госпада – праўда, такі ж, як і невідушчы? Сапраўды, згадваюць гэта толькі адо¬раныя розумам,
20якія выконваюць абяцанку перад Аллагам і не парушаюць запавету,
21якія злучаюць тое, што загадаў злучаць Аллаг, маюць сполах пе¬рад сваім Госпадам і палохаюцца жорсткага разліку;
22якія праяўляюць трыванне, імкнучыся толькі да задавальнення свайго Госпада, здзяйсняюць малітву, таемна і адкрыта ахвяруюць з таго, чым Мы іх надзялілі, дабром адштурхваюць ліха. Чакае на іх апошняя мясціна –
23сады Эдэна, куды яны ўвойдуць разам са сваімі праведнымі ба¬цькамі, жонкамі і нашчадкамі. да іх будуць уваходзіць анёлы праз усе брамы:
24«Мір вам за вашае трыванне!» Якая ж выдатная апошняя мяс¬ціна.
25А тых, якія парушаюць абяцанку перад Аллагам пасля запавету з Ім, разрываюць тое, што Аллаг загадаў злучаць, і якія распаўсюдж¬ваюць нелад на зямлі – на іх чакае праклён і горшая мясціна.
26Аллаг павялічвае долю, каму пажадае, і памяншае, каму пажа¬дае. Яны цешацца з зямнога жыцця, але жыццё зямное ў параўнанні з жыццём наступным – толькі часовая асалода.
27Кажуць нявернікі: «Чаму не пасланы яму знак ад ягонага Госпа¬да?» Скажы: «Сапраўды, Аллаг збівае са шляху, каго пажадае, і вядзе простым шляхам таго, хто да яго вяртаецца,
28тых, якія паверылі і знайшлі супакой для сваіх сэрцаў у згадван¬нi Аллага!» Хіба ж не ў згадваннi Аллага знаходзяць супакой сэрцы?
29На тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, чакае асалода і лепшы прытулак.
30Так Мы паслалі цябе да народу, раней за які жылі іншыя наро¬ды, каб ты чытаў яму тое, што Мы табе адкрылі. Але яны не паверылі ў Літасцівага. Скажы: «Ён – Госпад мой, няма бога, апроч Яго! На Яго я спадзяюся і да Яго я вярнуся!»
31Калі б праз нейкае пісанне рухаліся горы, раскройвалася зямля, казалі скананыя, дык гэта быў бы Каран. Але ўся справа належыць Ал¬лагу. Няўжо тыя, якія паверылі, не ведаюць, што калі б Аллаг пажадаў, дык Ён павёў бы простым шляхам усіх людзей? А нявернікаў будуць i далей ахопліваць бедствы за тое, што яны рабілі. Альбо яны будуць по¬бач з іхным жыллём, пакуль не прыйдзе абяцанка Аллага. Сапраўды, Бог не парушае абяцанкі!
32з пасланцоў, якія жылі раней за цябе, таксама кпілі. Я даваў ім пэўны час, а потым караў. Якое ж было гэта пакаранне.
33Няўжо Той, Хто сочыць за кожнай душою і тым, што яна атры¬мала, падобны да стодаў? Пагане дадаюць Аллагу роўных у пакланен¬ні. Скажы: «Назавіце іх! Ці вы распаведзяце Яму нешта такое, чаго Ён не ведае на зямлі, ці вашыя словы – марныя?» Але здаліся выдатнымі для нявернікаў іхныя мудрагельствы і збілі іх са шляху! Каго Аллаг збіў са шляху, таму няма правадыра.
34На іх чакае пакаранне ў зямным жыцці, а пакаранне жыцця на¬ступнага будзе яшчэ цяжэй! Але ў іх няма заміж Аллага абаронцы.
35Вось кшталт раю, абяцанага збожным: там цурчаць рэкі, а ежа і ягоны цень не знікаюць. Такі канец для збожных, а канцом для нявер¬нікаў будзе агонь.
36Тыя, якім Мы даравалі Пісанне, цешацца з таго, што Мы паслалі табе. Але ёсць такія гурты, якія адмаўляюць частку з яго. Скажы: «Мне загадана пакланяцца Аллагу і не дадаваць Яму сутаварышаў у пакла¬ненні. да Яго я заклікаю і да Яго маё вяртанне».
37Так Мы паслалі Каран па-арабску як закон. Калі ты пойдзеш за іхнымі запаламі пасля таго, як да цябе прыйшло веданне, дык не буд¬зе табе заміж Аллага ні заступніка, ні абаронцы.
38Мы пасылалі пасланцоў раней за цябе і дарылі ім жонак i наш¬чадкаў. Але ніводзін пасланец не прымеў паказаць знак без дазвален¬ня Аллага. для кожнага тэрміну – сваё Пісанне.
39Аллаг скасоўвае тое, што пажадае, i ўсталёўвае тое, што пажа¬дае. У Яго – Маці Пісання.
40Альбо Мы пакажам табе частку з таго, што абяцалі ім, альбо за¬бяром цябе – ты павінен толькі перадаць адкрыццё, а разлік будзе за Намі.
41Няўжо нявернікі не бачаць, як Мы памяншаем іхнаю зямлю па краях? Вырашае Аллаг i ніхто не скасуе Ягонае пастановы. Ён хуткі ў разліку.
42Мудрагелілі і тыя, якія жылі раней за іх, але Аллаг мае моцны задум супраць іхнага мудрагельства. Ён ведае, што атрымлівае кож¬ная душа. Хутка нявернікі даведаюцца, каму належыць апошняя мяс¬ціна.
43Нявернікі кажуць: «Ніякі ты не пасланец!» Скажы: «дастаткова Аллага як сведкі паміж мною і вамі, а таксама тых, хто ведае Пісанне».