يوسف
Joseph • 111 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Аліф. Лям. Ра. Гэта – знакі выразнага Пісання.
2 Мы паслалі яго як Каран па-арабску, – мабыць, вы зразумееце!
3 Мы паведамім табе найлепшае апавяданне, намаўляючы табе гэты Каран, хоць раней ты пра гэта нічога не ведаў.
4 Вось сказаў юсуф свайму бацьку: «Бацька мой, бачыў я адзінац¬цаць зорак, і сонца, і месяц, – бачыў іх, і як яны мне пакланяліся».
5 Адказаў ён: «о сыне, не распавядай пра свой прывід тваім бра¬там, яны задумаюць супраць цябе мудрагельства. Бо шатан для чала¬века відавочны вораг!
6 І так абярэ цябе твой Госпад, і навучыць цябе тлумачэнню падзе¬яў, і скончыць сваю літасць над табою і над родам Якуба, як скончыў яе раней над тваімі бацькамі, Ібрагімам і Ісхакам. Сапраўды, Госпад твой – Усеведаючы, Мудры».
7 юсуф ды браты ягоныя былі знакамі для тых, хто пытаецца.
8 Вось сказалі яны: «Вядома, юсуф і ягоны брат мілейшыя за нас нашаму бацьку, дык нас цэлы гурт. Сапраўды, бацька наш відавочна памыляецца».
9 «забіце юсуфа ці кіньце яго ў іншую краіну; тагды звернецца да вас твар вашага бацькі, і будзеце вы пасля гэтага людзьмі праведнымі».
10Сказаў адзін з іх: «Не забівайце юсуфа, а кіньце ў глыбіню ка¬лодзежа, – узніме яго хто-небудзь з тых, што праходзяць, калі вы гэта вырашылі зрабіць».
11Сказалі яны: «о бацька наш! Чаму не давяраеш нам юсуфа, мы ж яму шчырыя дарадцы!
12Пашлі яго з намі заўтра, няхай ён пабегае і пагуляе, мы ж яго абаронім».
13Ён адказаў: «засмуціць мяне, калі вы з ім пойдзеце, і палохаюся я, што з’есць яго воўк, калі вы будзеце няўважлівыя з ім».
14Яны сказалі: «Калі з’есць яго воўк, калі нас натоўп, тагды мы бу¬дзем мець страту».
15І потым яны пайшлі з ім і пагадзіліся скінуць яго ў глыбіню ка¬лодзежа; Мы ж адкрылі яму: «Ты паведаміш ім пра гэтую справу, калі яны не будуць ведаць».
16А ўвечары яны прыйшлі да свайго бацькі з плачам
17і сказалі: «Бацька наш! Мы змагаліся, а юсуфа пакінулі з нашымі рэчамі, і воўк з’еў яго Хоць ты і не верыш нам, але мы кажам праўду!»
18І яны прынеслі ягоную кашулю, заплямленую фальшываю кры¬вёю. [Бацька] сказаў: «ды не, на гэта спакусілі вас вашыя душы! Але трыванне – дабро. У Аллага варта шукаць дапамогі ад таго, пра што вы распавядаеце!»
19І прыйшоў караван, а з яго паслалі чалавека, які павінен быў прынесці вады. Ён спусціў вядро i ўсклiкнуў: «Якая ўцеха! Тут хлопчык». І яны схавалі яго, як тавар. І Аллаг ведаў, што робяць яны.
20Яго прадалі за мізэрныя грошы, за лічаныя дзіргамы. Яны не ве¬далі сапраўднага ягонага кошту.
21Той чалавек з Егіпта, які купіў яго, сказаў жонцы сваёй: «Па¬дрыхтуй яму добрае месца. Магчыма, ён прынясе нам карысць ці мы возьмем яго за сына». Так Мы зацвердзілі юсуфа на гэтай зямлі і на¬вучылі яго тлумачыць сны. Аллаг выконвае Свой загад, але большас¬ць людзей гэтага не ведае.
22Калі ён дасягнуў паўналецця, Мы даравалі яму мудрасць і ве¬данне. Так Мы заахвочваем тых, якія робяць дабро.
23Жанчына, у хаце якой ён жыў, пачала спакушаць яго. Яна зачыніла дзверы і сказала: «Ідзі да мяне». Той адказаў: «Ратуй мяне Ал¬лаг! Сапраўды, Ён – Госпад мой, і лепшы прытулак – у Яго. Сапраўды, не будуць мець поспеху няслушныя».
24Яна жадала яго, і ён пажадаў бы яе, калі б не ўбачыў знака ад Го¬спада свайго. Так Мы адхілілі ад яго ліха і бруд. Сапраўды, ён – адзін з Нашых праўдзівых рабоў.
25Яны кінуліся да дзвярэй, і яна разлупіла яму кашулю на спіне. У дзвярэй яны натрапілі на ейнага гаспадара. Яна закрычала: «Якое можа быць пакаранне таму, хто жадаў ліха жонцы тваёй? Толькі тур¬ма альбо пакутлівае пакаранне!»
26[юсуф] сказаў: «Яна сама імкнулася спакусіць мяне!» А сведка з ейнае сям’і разважыў так: «Калі кашуля ягоная разлупленая спераду, дык яна сказала праўду, а ён – хлус!
27Але калі ягоная кашуля разлупленая на спіне, дык яна схлусіла, а ён – праўдзівы».
28І калі [гаспадар] убачыў, што кашуля разлупленая на спіне, ска¬заў: «Гэта што-небудзь з вашых жаночых мудрагельстваў! Сапраўды, вялікія мудрагельствы вашыя.
29юсуфе! забудзься на гэта. А ты прасі прабачэння за сваё злачын¬ства. Сапраўды, ты здзейсніла грэх».
30Жанчыны ў горадзе пачалі казаць: «Жонка шляхетнага мужа спрабавала спакусіць свайго маладога раба! Ён распаліў ейны запал. Сапраўды, мы бачым, што яна ў сапраўднай аблудзе».
31Калі яна пачула пра іхныя плёткі, дык паслала за імі, падрыхта¬вала ім ложак і дала кожнай з іх ножык. Яна сказала: «Выйдзі да нас». І калі ўбачылі яго, дык так захапіліся ім, што парэзалі сабе рукі. І ўсклікнулі: «Крый Аллаг! Гэта ж не чалавек, а прыстойны анёл».
32Яна сказала: «Вось той, праз каго вы мяне лаялі! Я сапраўды спра¬бавала спакусіць яго, але ён адмовіўся. Калі ён не зробіць таго, што я загадала яму, дык патрапіць у турму і будзе адным з зняважаных».
33Той сказаў: «Госпадзе! Турма любей для мяне за тое, да чаго яны мяне заклікаюць! Калі ты не адхіліш мудрагельстваў іхных, дык я пад¬дамся ім і буду адным з неразумных».
34Госпад адказаў яму і адхіліў іхныя мудрагельствы. Сапраўды, Ён – заўсёды Ўсечуючы, Усеведаючы!
35Потым ім здалося – пасля таго, як яны ўбачылі доказы – што яго ўсё адно трэба зняволіць на пэўны час.
36Разам з ім трапілі ў турму яшчэ два юнакі. Адзін з іх сказаў: «Я бачыў, што выціскаю сок з вінаграду». другі сказаў: «Я бачыў, што нясу на галаве хлеб, які дзяўбуць птушкі. Патлумач нам гэта, мы бачым, што ты – адзін з тых, хто робіць дабро».
37Ён сказаў: «Не паспеюць вам прынесці ежу, якой вас жывяць, як я ўжо патлумачу вашыя сны. Гэта – з таго, чаму навучыў мяне Госпад мой. Сапраўды, я пакінуў рэлігію людзей, якія не вераць у Аллага і не вераць у наступнае жыццё.
38Я іду за вераю маіх бацькоў – Ібрагіма, Iсхака і Якуба. Нам не належыць дадаваць нешта Аллагу ў пакланенні! Такая літасць Аллага да нас і да іншых людзей, але большасць з людзей не дзякуе.
39о мае сябры па турме! Лепш розныя багі – альбо Аллаг, Адзіны, Усемагутны?
40Вы пакланяецеся толькі імёнам, якімі назвалі іх вы і вашыя ба¬цькі. Бог не пасылаў пра іх ніводнага доказу. Але пастанова належыць толькі Аллагу. Ён загадаў вам не пакланяцца нікому, апроч Яго! Гэта праўдзівая вера, але большасць людзей не ведае.
41о мае сябры па турме! Адзін з вас будзе наліваць віно свайму ўладару, а другога ўкрыжуюць, i птушкі будуць дзяўбці з ягонае гала¬вы. Ужо вырашаная справа, пра якую вы пыталіся».
42I ён сказаў таму з іх, якога лічыў выратаваным: «згадай пра мяне перад гаспадаром сваім». Але шатан прымусіў яго забыцца на гэтую згадку перад гаспадаром, таму юсуф быў у турме яшчэ некалькі год.
43Вось кароль сказаў: «Я бачыў семярых тлустых кароў, якіх з’я¬даюць сем худых. А яшчэ сем каласоў – адны з іх зялёныя, а іншыя сухія. о спадарства! Патлумачце мне сон мой, калі прымееце вы тлу¬мачыць сны».
44Тыя сказалі: «Жмуткі сноў! А мы не дасведчаныя ў тлумачэнні сноў».
45Але адзін з тых двух, які выратаваўся, раптам згадаў пасля доў¬гага часу і сказаў: «Я распавяду вам тлумачэнне! Толькі пашліце мяне».
46«юсуфе! о праўдзівы! Распавядзі нам пра семярых тлустых ка¬роў, якіх з’ядаюць сем худых. I сем каласоў – адны з іх зялёныя, а ін¬шыя сухія. Гэта трэба для таго, каб я вярнуўся да людзей i, магчыма, ведацьмуць яны!»
47Той адказаў: «Вы будзеце сеяць сем гадоў, цяжка працуючы. На¬збіраны плён пакідайце ў каласах, апроч малой часткі – таго, што вы будзеце есці.
48Потым, пасля гэтага, прыйдзе сем цяжкіх гадоў, якія з’ядуць тое, што вы падрыхтавалі раней, апроч малой часткі – таго, што вы заха¬ваеце.
49Потым, пасля гэтага, прыйдзе год, у які людзі дачакаюцца дажд¬жу, і надыйдзе час для адціскання».
50Тагды кароль загадаў: «Прывядзіце яго да мяне!» I калі прый¬шоў пасланец, дык сказаў: «Вяртайся да свайго гаспадара і спытай, што здарылася з тымі жанчынамі, якія парэзалі сабе рукі? Сапраўды, Го¬спад мой ведае пра іхныя мудрагельствы».
51Кароль спытаў: «Што вы скажаце пра тое, як спрабавалі спакусі¬ць юсуфа?» Тыя жанчыны адказалі: «Крый Божа! Мы не ведаем пра яго нічога дрэннага». А жонка таго шляхетнага мужа сказала: «Вось зараз адкрылася праўда! Гэта я спрабавала спакусіць яго, а ён – адзін з праўдзівых.
52(юсуф сказаў): «Гэта [мая адмова выйсці з вязніцы] – каб (магнат) даведаўся, што я не ашукаў яго ўпотай [калі ён адсутнічаў] і што Ал¬лаг не вядзе проста падкопы здраднікаў».
53Я не апраўдваю сябе, бо чалавечая душа заклікае да злу, хіба што злітуецца над ёй Госпад мой. Сапраўды, мой Госпад – Прабачаючы, Міласэрны».
54Кароль сказаў: «Прывядзіце яго! Я зраблю яго сваім набліжа¬ным». А калі ён пагутарыў з ім, сказаў: «Сёння ты атрымаў каля нас па¬саду і давер».
55Той адказаў: «Пастаў мяне над скарбніцамі зямлі, бо я – ахоўнік надзейны i дасведчаны»
56Так Мы зацвердзілі юсуфа на зямлі, каб ён прымеў змясціцца там, дзе пажадае. Мы дорым літасць Нашую, каму пажадаем, i мы не страцім узнагароджання праведнікаў.
57Узнагароджанне наступнага жыцця найлепшае для тых, якія па¬верылі і былі збожнымі.
58I прыйшлі браты юсуфа і ўвайшлі да яго. Ён пазнаў іх, але яны не пазналі яго.
59Калі ён надзяліў іх харчамі, сказаў: «Прывядзіце да мяне свайго брата, сына вашага бацькі. Хiба вы не бачыце, што я даю поўную меру і прыняў вас найлепшым чынам?
60А калі вы не здолееце прывесці яго, дык я не дам вам вашае меры. І тагды не набліжайцеся да мяне!»
61Тыя адказалі: «Мы паспрабуем умовіць ягонага бацьку. Сапраў¬ды, мы абавязкова зробім гэта».
62Ён сказаў слугам: «Пакладзіце прынесеныя імі грошы ў іхныя клункі. Магчыма, яны знойдуць іх, калі паварочаюцца да сваіх сем’яў і, магчыма, яны прыйдуць сюды нанова».
63І калі яны паварочаліся да свайго бацькі, сказалі: «Бацька наш! Будзе адмоўлена нам у меры. Адпусці з намі нашага брата, і тагды мы атрымаем меру сваю. Сапраўды, мы будзем ягонымі ахоўнікамі».
64Ён сказаў: «Няўжо я прымею даверыць яго вам так, як калісьці даверыў ягонага брата? Найлепшы ахоўнік – Аллаг! Ён – Уселітасцівы з літасцівых».
65І калі яны адкрылі свае клункі, дык знайшлі там грошы, якія па¬варочалі. Яны сказалі: «о бацька наш! Чаго ж можна пажадаць яшчэ? Нашыя грошы нам паварочалі. Мы забяспечым нашыя сем’і, захава¬ем нашага брата і атрымаем на дадатак вярблюджы клунак! Такая мера будзе латваю».
66Той адказаў: «Я не адпушчу яго з вамі, пакуль вы не пакленяце¬ся Аллагам, што абавязкова прыведзяце яго, калі толькі не адбудзец¬ца з вамі ліха». І калі яны пакляліся, ён сказаў: «Аллаг – Абаронца таго, што сказана намі!»
67Ён сказаў: «Не заходзьце туды праз адну браму, а ідзіце рознымі. Я нічым не здолею вам дапамагчы супраць волі Аллага. Пастанова на¬лежыць толькі Аллагу. На Яго я спадзяюся на Яго няхай ускладаюць надзеі тыя, хто спадзяецца».
68І калі яны ўвайшлі менавіта так, як загадаў ім бацька, дык ён нічым не прымеў дапамагчы ім супраць волі Аллага. Але жаданне ў душы Якуба было задаволенае. Сапраўды, ён меў веданне, якому Мы навучылі яго, але большасць людзей гэтага не ведае.
69І калі яны ўвайшлі да юсуфа, дык ён прыціснуў да сябе брата і сказаў: «Сапраўды, я – твой брат. Не журыся праз тое, што рабілі яны».
70Калі ён надзяліў іх харчамі, дык у клунак свайго брата падклаў келіх. А далей веснік закрычаў: «о вы, людзі з каравана! Сапраўды, вы – злодзеі!»
71Тыя абгарнуліся і спыталі: «Што вы страцілі?»
72Ім адказалі: «Страцілі келіх караля. Хто яго прынясе, той атры¬мае вярблюджы клунак. І я адказваю за гэта!»
73Тыя сказалі: «Клянёмся Аллагам, вы ведаеце, што мы не прый¬шлі сюды распаўсюджваць паганства на зямлі. І мы – не злодзеі!»
74Але ім адказалі: «Якая ж будзе адплата ў тым выпадку, калі вы – хлусы?»
75Яны сказалі: «Адплата таму, у чыім клунку яго знойдуць, будзе ён сам. Так мы караем прыгнятальнікаў».
76он пачаў абшукваць іхныя мяхі раней за мех свайго брата. А по¬тым ён выцягнуў келіх з меха свайго брата. Мы навучылі юсуфа гэта¬му мудрагельству, інакш ён не прымеў затрымаць брата па законе ка¬раля, калі б гэтага не пажадаў Аллаг. Мы ўзносім на вышэйшую прыступку, каго пажадаем! І над кожным ведаючым ёсць яшчэ больш ведаючы».
77Яны сказалі: «Калі скраў ён, дык яшчэ раней краў ягоны брат». юсуф схаваў гэта ў сябе і не адкрыўся ім, а толькі падумаў: «Горкае ж ваша становішча! Аллаг ведае пра тое, што прыдумваеце вы».
78Тыя адказалі: «о спадару! Сапраўды, ягоны бацька ўжо стары. Таму затрымай замiж яго кагосьці іншага сярод нас. Сапраўды, мы бачым, што ты – праведнік».
79Ён сказаў: «Крый Аллаг, каб мы затрымалі кагосьці іншага, а не таго, у каго знайшлі нашую рэч! Тагды мы былі б няслушныя».
80Калі яны страцілі надзею забраць яго, сабраліся ў адзіноце для размовы. Старэйшы з іх сказаў: «Хiба вы не ведаеце таго, што ваш ба¬цька патрабаваў паклясцiся перад Аллагам, а таксама таго, як вы па¬крыўдзілі юсуфа? Я не сыду з гэтае зямлі, пакуль мне не дазволіць ба¬цька, альбо Аллаг не вынесе сваёй пастановы мне. Ён – Найлепшы з суддзяў!
81Таму вяртайцеся да свайго бацькі і скажыце: «о спадару! Са¬праўды, твой сын скраў. Мы сведчым толькі пра тое, што ведаем, і нам было невядома пра таемнае.
82Спытай жыхароў паселiшча, у якім мы былі, а таксама людзей каравана, з якім мы паварочалiся сюды. Мы кажам праўду».
83Ён адказаў: «Вашыя душы спакусілі вас, але трыванне лепш. Маг¬чыма, Аллаг паварочае мне ўсіх разам. Сапраўды, Ён – Усеведаючы, Мудры».
84Адхінуўся і сказаў: «Шкада юсуфа». Вочы ягоныя сталі белымі ад смутку, які ён стрымліваў.
85Яны сказалі: «Клянёмся Аллагам, калі ты не спыніш згадваць юсуфа, дык захварэеш альбо сканаеш».
86Ён сказаў: «Сапраўды, са сваiм лiхам ды смуткам я звяртаюся толькі да Аллага і ведаю ад Аллага тое, чаго не ведаеце вы.
87о сыны мае! Ідзіце і знайдзіце юсуфа і ягонага брата. Не губляй¬це надзеі на літасць Аллага. Сапраўды, губляюць надзею на літасць Аллага толькі нявернікі».
88І калі яны ўвайшлі да яго, сказалі: «о спадару! Лiха закранула нас і род наш. Грошай у нас няшмат, але даруй нам поўную меру і бу¬дзь шчодрым да нас. Сапраўды, Аллаг узнагароджвае тых, якія даюць ахвяраванні».
89Ён сказаў: «Вы зразумелі, што зрабілі з юсуфам і ягоным бра¬там, калі яшчэ былі невукамі?»
90Тыя спыталі: «Няўжо ты – юсуф?» Ён адказаў: «Так, я – юсуф. А гэта – мой брат! Аллаг дараваў нам Сваю літасць. Сапраўды, калі хто збожны і трывучы, дык Аллаг не губляе ўзнагароджання праведнікаў».
91Яны сказалі: «Клянёмся Аллагам! Ён аддаў табе перавагу, а мы былі грэшнікамі».
92Ён сказаў: «Сёння я не ўпікаю вас. Няхай Аллаг даруе вам, а Ён – Найлітасцівейшы з літасцівых!
93Ідзіце з маёй кашуляю і атуліце ёю твар майго бацькі, каб ён на¬нова бачыў. І прыйдзіце з усёй сваёй сям’ёю».
94Як толькі караван выйшаў, іхны бацька сказаў: «Сапраўды, я ад¬чуваю пах юсуфа, калі толькі вы не скажаце, што я звар’яцеў».
95Яму сказалі: «Клянёмся Аллагам, ты ў сваёй старой памылцы».
96І калі прыйшоў добры веснік і накрыў твар ягоны, дык ён нано¬ва стаў відучым. І сказаў: «Хіба я не казаў вам, што ведаю ад Аллага тое, чаго не ведаеце вы?»
97Яны сказалі: «о бацька наш! Папрасі прабачэння за грахі нашыя, бо мы былі грэшнікамі».
98Той адказаў: «Я буду прасіць прабачэння для вас у Госпада ва¬шага! Сапраўды, Ён – Прабачаючы, Міласэрны».
99І калі яны прыйшлі да юсуфа, дык ён прыціснуў да сябе баць¬коў і сказаў: «заходзьце ў Эгіпет бяспечна, калі гэтага пажадае Аллаг».
100 Ён узняў сваіх бацькоў на трон, але яны схіліліся перад ім у зямным паклоне. Ён сказаў: «о бацька мой! Гэта – тлумачэнне майго даўняга сну. Госпад мой зрабіў яго праўдаю. Ён зрабіў са мною най¬лепшым чынам, калі выратаваў мяне з турмы, а таксама калі прывёў вас з пустэльні – пасля таго, як шатан пасеяў непрыхільнасць паміж мною і братамі маімі. Сапраўды, мой Госпад спрыяльны да таго, да каго пажадае! Сапраўды, Ён – Усеведаючы, Мудры.
101 Госпад дараваў мне ўладу і навучыў мяне тлумачыць сны. Ства¬ральнік нябёсаў і зямлі, Ты – мой Абаронца ў жыцці гэтым і наступ¬ным. забяры мяне адданым Табе і ўмацуй мяне тымі, якія робяць да¬бро».
102 Гэта – апавяданне пра таемнае, якое Мы паведамляем табе. Ты не быў разам з імі, калі яны аб’ядналіся дзеля мудрагельства.
103 Большасць людзей – хоць бы ты і жадаў таго – не паверылі.
104 І ты не просіш у іх узнагароджання, бо гэта толькі напамін для светаў.
105 Шмат знакаў на нябёсах і на зямлі, міма якіх яны праходзяць і адхінаюцца.
106 Большасць з іх верыць у Аллага, дадаючы яму роўных у пакла¬ненні.
107 Хіба яны абароненыя ад таго, што накрые іх заслонаю пакаран¬ня Аллага, альбо прыйдзе раптам Час, калі яны гэтага і не адчуюць?
108 Скажы: «Гэта – мой шлях. Разам з тымі, хто ідзе за мною, я за¬клікаю да Аллага так, як мне дадзена гэта зразумець. Прыслаўны Ал¬лаг! Я не паганін».
109 Яшчэ раней за цябе Мы пасылалі да жыхароў паселішчаў муж¬чын, якія мелі ад Нас адкрыцці. Няўжо яны не падарожнічалі зямлёю і не бачылі, якім быў канец тых, хто жыў раней? Наступнае жыццё най¬лепшае для збожных! Няўжо вы не разумееце?
110 Калі пасланцы падалі духам і думалі, што іх прызналі хлусамі, дык да іх прыходзіла Нашая дапамога, і мы ратавалі, каго жадалі. Але не адхіліць Нашага пакарання ад беззаконнікаў.
111 У апавяданні пра іх павучэнне для адораных розумам. Гэта не прыдуманае апавяданне, але сцверджанне таго, што было раней, тлу¬мачэнне кожнае рэчы, кіраванне і літасць для вернікаў.