غافر
The Forgiver • 85 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Ха. Мім.
2 Пісанне, паслана ад Аллага, Велiчнага, Усеведаючага,
3 Якi даруе грахi ды прымае каянне, суворага ў пакаранні, Уладара шчодрага дару. Няма бога, апроч Яго, і да Яго будзе вяртанне.
4 Пра знакі Аллага спрачаюцца толькі нявернiкi. Няхай не зводзі¬ць цябе тое, што яны вольна дзейнічаюць у розных краях.
5 Народ Нуха ды iхныя саўдзельнікі лічылі [пасланцоў] хлусамi яшчэ раней. Кожны народ імкнуўся схапіць свайго пасланца. Яны спра-чаліся, звяртаючыся да хлусні, каб абвергнуць ёй праўду. Але Я схапіў іх, і якое ж было пакаранне!
6 Так спраўдзілася слова Госпада твайго над тымі, якія не паверылі. Сапраўды, яны – жыхары агню.
7 Тыя, якія нясуць Трон i якія знаходзяцца побач з ім, услаўляюць Госпада свайго славаю, вераць у Яго і моляць пра прабачэнне тых, якія паверылі: «Госпадзе наш! Кожную рэч Ты ахопліваеш лiтасцю і ведан¬нем. даруй тых, якія павініліся i ішлі Тваім шляхам, абаранi іх ад пя¬кельнага пакарання!
8 Госпадзе наш! Увядзі іх да садоў Эдэну, якія Ты абяцаў ім i iхным бацькам, жонкам i нашчадкам, якія рабілі дабро. Сапраўды, Ты – Велiч-ны, Мудры!
9 Абарані іх ад злых учынкаў, бо каго Ты абароніш ад злых учын¬каў таго дня, над тым Ты злiтуешся. А гэта – вялікі поспех.
10Сапраўды, тым, якія не паверылі, паведамяць: «Непрыязнасць Аллага да вас была мацнейшаю, за тую, якую вы адчувалі да сябе, калі вас заклікалі да веры, а вы заставаліся нявернiкамi».
11Яны скажуць: «Ты двойчы зрабіў нас нежывымі і двойчы жы¬вымі. Мы прызналі свае грахі! Ці няма шляху да выйсця?»
12Гэта таму, што, калі клікалі самога Аллага, вы не верылі, а калі Яму дадавалі сутаварышаў, дык вы верылі. Пастанова належыць Ал¬лагу, Усявышняму, Велічнаму.
13Ён – Той, Хто паказвае вам Свае знакі і пасылае вам з неба долю. Але задумаецца толькі той, хто звяртаецца да Яго.
14звяртайцеся да Аллага, шчыра вызнаючы Ягоную веру, нават калі нявернiкi і ненавідзяць гэта!
15Уладар высокіх ступеняў i Трона – Ён пасылае духа да таго з Сваіх рабоў, каму пажадае, каб засцерагчы пра дзень Сустрэчы.
16У той дзень, калі яны з’явяцца [з магіл], не будзе схавана ад Ал¬лага пра іх нічога. Каму [належыць] улада ў гэты дзень? – Аллагу Ад¬зінаму, Усепераможнаму.
17Сёння кожная душа атрымае аддзяку за тое, што набыла. І не будзе няслушнасці сёння. Сапраўды, Аллаг борзды ў разліку.
18Папярэдзь іх блізкім днём, калі сэрцы падступяць да горла і на¬поўняцца сполаху. Не будзе ў прыгнятальнiкаў нi блізкага сябра, ні абаронцы, якому падпарадкоўваюцца.
19Ён ведае i здрадлівы погляд, i тое, што захавана ў сэрцах.
20Пастанова Аллага слушная. А тыя, каго яны клічуць замiж Яго, нічога не вырашаюць. Сапраўды, Аллаг – Усечуючы, Усебачачы.
21Хіба яны не падарожнічалі па зямлі і не бачылі, якім быў канец тых, якія жылі раней? Яны былі мацнейшыя за іх i пакінулі больш сля¬доў на зямлі. І Аллаг схапіў іх за iхныя грахі, і ніхто не абараніў іх ад Аллага.
22Гэта таму, што калі iхныя пасланцы прыходзілі да іх з выразнымі знакамі, яны не паверылі. Аллаг схапіў іх, бо Ён – Усемагутны, суво¬ры ў пакараннi.
23з Нашымі знакамі і выразным доказам Мы паслалі Мусу
24да Фараона, Гамана і Каруна. Яны сказалі: «Ён – хлуслівы ча¬раўнiк!»
25Калі ён прыйшоў да іх з праўдаю ад Нас, яны сказалі: «забівай¬це сыноў тых, якія паверылі разам з ім, а iхных жанчын пакідайце жы¬вымі! Але мудрагельствы нявернiкаў хлуслівыя».
26Фараон сказаў: «дайце мне забіць Мусу! Няхай пакліча свайго Госпада. Я палохаюся, што ён зменіць вашую веру альбо распаўсюдзі¬ць ганьбу на зямлі».
27Муса сказаў: «Я папрасіў абароны ў Госпада майго і Госпада ва¬шага – ад кожнага ганарліўца, якi не верыць у дзень Адплаты».
28Мужчына з роду Фараона, які хаваў сваю веру, сказаў: «Няўжо вы заб’яце мужа за тое, што ён кажа: «Мой Госпад – Аллаг!», і за тое, што ён прыйшоў да вас з выразнымі знакамі ад Госпада вашага? Калі ён хлусіць, дык ягоная хлусня нашкодзіць толькі яму, але калі кажа праўду, дык паразіць вас частка таго, што ён абяцае вам. Сапраўды, Аллаг не вядзе простым шляхам таго, хто парушае мяжы і хлусіць.
29о народзе мой! Сёння вы маеце ўладу і кіруеце на зямлі. Але хто абароніць нас ад пакарання Аллага, калі яно прыйдзе да нас?» Фараон сказаў: «Я паказваю вам толькі тое, што лічу патрэбным. Я вяду вас толькі правільным шляхам».
30Той, які паверыў, адказаў: «о народзе мой! Я палохаюся, што з вамі здарыцца тое, што ўжо калісьці было,
31тое, што адбылося з народам Нуха, адытамi, самудытамi і тымі, якія жылі пасля іх. Аллаг не жадае рабіць з рабамі няслушна.
32о народзе мой! Я палохаюся, што да вас прыйдзе той дзень, калі адны будуць заклікаць іншых,
33дзень, калі вы скіруеце назад, але ніхто не абароніць вас ад Ал¬лага. Каго Аллаг апантае са шляху, таму не будзе правадыра.
34Раней да вас прыходзіў юсуф з выразнымі знакамі, але вы не супыніліся вагацца ў тым, з чым ён да вас прыйшоў. А калі ён сканаў, вы сказалі: «Пасля яго Аллаг ужо не пашле пасланца». Так Аллаг збівае са шляху таго, хто парушае мяжы і вагаецца».
35Тыя, хто спрачаецца пра знакі Аллаг без усякага доказу, які б прыйшоў да іх, выклікаюць нерыязнасць у Аллага і ў тых, якія паве¬рылі. Аллаг накладвае пячаць на сэрцы кожнага пагардлівага тырана.
36Фараон сказаў: «о Гамане! Пабудуй мне вежу, магчыма, я дасяг¬ну шляхоў,
37шляхоў нябесных, i ўбачу Бога Мусы. Але я думаю, што ён – хлус». Так Фараону здаліся цудоўнымі ягоныя лiхiя ўчынкі, i збіўся ён са шляху. Але мудрагельствы Фараона – самі страты.
38Той, які паверыў, сказаў: «о народзе мой! Ідзіце за мною, я па¬кажу вам правільны шлях.
39о народзе мой! Сапраўды, зямное жыццё – часовая асалода, а жыццё наступнае – векаісты прытулак.
40Хто робiць лiха, атрымае такую ж адплату. А хто робiць дабро – чалавек ці жанчына – i будзе вернікам, дык увойдзе ў Рай. Яны мець¬муць там сваю долю без адплаты.
41о народзе мой! Чаму я клічу вас да выратавання, а вы заклiкае¬це мяне ў агонь?
42Вы заклікаеце мяне не верыць у Аллага і дадаваць Яму сутава¬рышаў, пра якіх у мяне няма ведання. А я заклікаю вас да Велiчнага, Усепрабачаючага.
43Няма сумневу, што тое, да чаго вы мяне заклікаеце, не годны зварот ні ў зямным жыцці, ні ў наступным; i што мы вернемся да Ал¬лага, i што тыя, хто парушае мяжы, будуць жыхарамі агню.
44Вы яшчэ прыгадаеце мае словы! Я аддаю сваю справу Аллагу. Сапраўды, Аллаг бачыць рабоў».
45Аллаг абараніў яго ад лiха, якое яны задумалі. А род Фараона спасцігла лiхое пакаранне –
46агонь, куды іх кідаюць раніцай і ўвечары. А ў той дзень, калі на¬ступіць Час [будзе сказана анёлам-вартавым пекла]: «Увядзіце збо¬рышча Фараона ў наймоцнае пакаранне!»
47Калі яны будуць спрачацца паміж сабой у агні, дык кволыя ска¬жуць тым, якія ўзвышаліся: «Сапраўды, мы ішлі ўтроп вас! Ці прыме¬еце хоць бы трохі абараніць нас ад агню?»
48Тыя, якія ўзвышаліся, скажуць: «Мы ўсе тут. Сапраўды, Аллаг ужо разважыў паміж рабамі».
49Тыя, якія апынуліся ў агні, скажуць вартавым пекла: «Паклічце ва¬шага Госпада, няхай палацвіць нашае пакаранне хоць бы на адзін дзень!»
50Тыя скажуць: «Няўжо вашыя пасланцы не прыходзілі да вас з выразнымі знакамі?» Яны скажуць: «Так». А ім скажуць: «Малiцеся самі». Але ж малітвы нявернiкаў марныя».
51Сапраўды, Мы яшчэ ў зямным жыцці дапаможам Нашым паслан¬цам i тым, якія паверылі, а таксама ў той дзень, калі з’явяцца сведкі,
52у дзень, калі прыгнятальнікам не дапамогуць iхныя прабачэн¬ні. Iх спаткаюць праклёны і чакае на іх горшы прытулак.
53Мы даравалі Мусе просты шлях i далі сынам Iсраiля ў спадчы¬ну Пісанне
54як просты шлях i напамін для тых якія маюць розум.
55Трывай, бо абяцанка Аллага – праўда. Прасі прабачэння за свой грэх i ўслаўляй Госпада свайго славаю вечарам і раніцай.
56Сапраўды, тыя, якія спрачаюцца пра знакі Аллага без усякага доказу, які б прыйшоў да іх, маюць у сваіх сэрцах толькі пагарду. Iм не дасягнуць свайго. Шукай абароны ў Аллага, бо Ён – Усечуючы, Усеба¬чачы.
57Сапраўды, стварэнне нябёсаў i зямлі ёсць нешта больш за стварэнне людзей, але большасць людзей не разумее.
58Не роўныя паміж сабою невiдушчы i відучы. А тыя, якія паве¬рылі і здзяйснялі дабро, не роўныя тым, якія чыняць ліха. Мала ж вы задумляецеся.
59Сапраўды, Час надыдзе, i ў гэтым няма сумневу. Але большасць людзей не верыць.
60Ваш Госпад сказаў: «Клічце Мяне, i Я адкажу вам. Сапраўды, тыя, якія пагардзілі пакланеннямi Мне, увойдуць да пекла зневажальнымі».
61Аллаг – Той, Хто стварыў для вас ноч, каб вы адпачывалі, i дзень, каб вы бачылі. Сапраўды, Аллаг поўны шчодрасцi да людзей, але боль¬шасць людзей не дзякуе.
62Такі Аллаг, Госпад, Творца кожнай рэчы. Няма бога, апроч Яго. Як вы заблукалі!
63Таксама блукаюць i тыя, якія адмаўляюць знакі Аллага.
64Аллаг – Той, Хто зрабіў для вас зямлю месцам знаходжання, а неба – столлю. Ён даў вам вашае аблічча i зрабіў гэтае аблічча цудоў¬ным. Ён абдарыў вас дабротамі. Такі Аллаг, ваш Госпад. Блаславёны Аллаг, Госпад светаў!
65Ён – Жывы, няма бога, апроч Яго. Клічце Яго, шчыра вызнаю¬чы сваю веру перад Ім. Хвала Аллагу, Госпаду светаў!
66Скажы: «Мне забаронена пакланяцца тым, каго вы клічаце замiж Аллага, пасля таго, як да мяне прыйшлі знакi ад Госпада майго. Мне загадана падпарадкавацца Госпаду светаў».
67Ён – Той, Хто стварыў вас з праху, потым – з кроплі насення, а потым – са згустка крыві. Потым Ён выводзіць вас дзецьмі, каб вы ма¬глі дасягнуць сталага ўзросту, а з часам ператварыцца ў старых, хоць сярод вас ёсць такія, хто памірае раней, i каб вы маглі дасягнуць пры¬значанага тэрміну. Магчыма, вы зразумееце.
68Ён – Той, Хто даруе жыццё i скананне. Калі Ён вырашае нешта, дык толькі кажа: «Будзь!» – i яно ёсць.
69Няўжо ты не бачыў тых, якія спрачаюцца пра знакі Аллага? Як жа яны падаліліся!
70Яны ўспрынялі як хлусню Пісанне і тое, з чым Мы пасылалi На¬шых пасланцоў. Але борзда яны пазнаюць,
71калі з кайданамi на шыі і ланцугамі іх пацягнуць
72у кіпень, а потым распаляць у агні.
73Пасля ім скажуць: «дзе тыя, каму вы пакланяліся
74замiж Аллага?» Яны скажуць: «Яны пакінулі нас! Але раней мы нікога не клікалі». Так Аллаг збівае са шляху нявернікаў.
75Гэта вам за тое, што вы цешыліся на зямлі без усялякага права і за тое, што вы былі дзёрзкія.
76Увядуць у браму пекла, там вы будзеце павек. Які ж агідны пры¬тулак будзе ў пагардлівых!
77Трывай, бо абяцанка Аллага – праўда! Мы альбо пакажам табе частку з таго, што абяцалі ім, альбо забяром цябе. А яны паварочаюц¬ца да Нас.
78Мы пасылалi пасланцоў i раней за цябе. Сярод іх ёсць такія, пра якіх Мы табе апавядалі, а ёсць і такія, пра якіх не апавядалі. Кожны пасланец прыходзіў са знакамi толькі з дазволу Аллага. Калі прыйдзе за¬гад Аллага, будзе праўдзівы суд, i тагды прыхільнікі хлусні згубяць усё.
79Аллаг – Той, Хто стварыў для вас жывёлаў, каб на некаторых з іх вы перасоўваліся, а ад іншых мелі ежу.
80Яны прыносяць вам розную карысць, дзякуючы ім вы дасягаеце таго, чаго хочуць вашыя сэрцы. На іх i на караблях вы перасоўваецеся.
81Ён паказвае вам Свае знакі. дык якія ж знакi Госпада вашага вы адкідаеце?
82Няўжо яны не падарожнічалі зямлёю і не бачылі, якім быў ка¬нец тых, якія жылі раней? Яны былі мацней за іх i пакінулі больш ад¬біткаў на зямлі, але не дапамагло ім тое, што яны сабе набывалі.
83Калі іхныя пасланцы прыйшлі да іх з выразнымі знакамі, дык яны цешыліся з таго ведання, якое было ў іх. Але паразіла іх тое, з чаго яны цешыліся.
84Калі яны ўбачылі Нашае пакаранне, дык сказалі: «Мы паверылі ў адзінага Аллага і не верым у тых, каго лічылі роўнымі Яму!»
85Але не дапамагла ім вера іхная, калі яны ўжо ўбачылі Нашае па¬каранне. Такі закон Аллага, усталяваны для Яго рабоў. I тагды нявер¬нiкi згубяць усё.