طه
Ta-Ha • 135 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Та. Га.
2 Мы паслалі табе Каран не для таго, каб прынесці табе пакуты,
3 а толькі як напамін для тых, хто палохаецца.
4 Паслаў яго Той, Хто стварыў зямлю і высокія нябёсы.
5 Міласэрны ўзняўся над Тронам,
6 Яму належыць тое, што на нябёсах i на зямлі, і тое, што паміж імі, а таксама тое, што пад зямлёю.
7 Ці скажа ўслых, ці не – сапраўды, Ён ведае таемнае і схаванае.
8 Аллаг! Няма бога, апроч Яго, Яму належаць найвыдатнейшыя імёны.
9 Ці дайшоў да цябе аповяд пра Мусу?
10Калі Ён убачыў агонь i сказаў сваім людзям: «Пачакайце, я заўважыў агонь! Магчыма, я прынясу вам ад яго асмалак ці знайду за агнём правільны шлях».
11I калі ён падышоў туды, дык паклікалі яго: «о Мусе!
12Сапраўды, Я – Госпад твой! здымі абутак свой, сапраўды, ты апынуўся ў свяшчэннай даліне Тува.
13I Я абраў цябе. Слухай тое, што адкрываецца табе!
14Сапраўды, Я – Бог i няма бога, апроч Мяне. Таму пакланяйся Мне і здзяйсняй малітву, каб згадваць пра Мяне.
15Сапраўды, Час надыдзе. Але Я схаваю тэрмін ягонага прыходу, каб адплаціць кожнай душы за тое, у чым яна спяшалася.
16Няхай не адхінае цябе ад Часу той, хто не паверыў у яго і ішоў за сваёй схільнасцю. Інакш ты загінеш.
17А што гэта ў тваёй правіцы, Муса?»
18Той адказаў: «Гэта – мой кій. Я абапіраюся на яго, збіваю лісце для сваіх авечак i для іншага ён таксама падыходзіць».
19Аллаг сказаў: «Кінь яго, Муса!»
20Ён кінуў яго i кій ператварыўся ў змяю і тая хутка папаўзла.
21Аллаг сказаў: «Вазьмі яе і не палохайся! Яна стане тым, чым была.
22Пакладзі руку за заўлонне і знойдзеш яе чыстаю, без плямаў. Вось табе яшчэ адзін знак,
23каб мы паказалі табе Нашыя вялікія знакі!
24Накіруйся да Фараона, бо, сапраўды, ён няслушны».
25Муса сказаў: Госпадзе! Расчыні сэрца маё
26i палацві справу маю!
27I развяжы вузел на маіх вуснах,
28каб разумелі яны мае словы.
29I дай мне памагатага з сям’і маёй,
30Гаруна, брата майго,
31i дадай мне моцы праз яго
32і зрабі саўдзельнікам па справе маёй –
33каб мы славілі Цябе часта,
34і згадвалі Цябе часта!
35Ты ж бачыш нас».
36Аллаг сказаў: «Ужо дадзена табе тое, што ты просіш, Муса!
37Сапраўды, Мы і дагэтуль былі Літасцівымі да цябе,
38калі Мы адкрылі тваёй маці тое, што адкрылі:
39«Пакладзі яго ў скрыню і пусці ракою. Рака вынесе на бераг, дзе яго падбярэ Мой вораг i ягоны вораг». Я абдарыў цябе Сваёй любоўю, каб ты рос перад Маім поглядам.
40Прыходзіць сястра твая і кажа: «Можа, пазначыць вам таго, хто пра яго будзе клапаціцца?» Так Мы вярнулі цябе тваёй маці, каб былі ўцешныя вочы ейныя, i каб яна не бедавала. Потым ты забіў аднаго чалавека, і Мы выратавалі цябе ад тугі і выпрабавалі цябе. Ты прабыў доўгія гады сярод жыхароў Мад’яну, а цяпер прыйшоў адзначаны час, о Мусе!
41I Я абраў цябе дзеля Сябе.
42Выправіцеся ж, ты i брат твой, з Маімі знакамі, і не забывайце¬ся згадваць Мяне.
43Накіруйцеся да Фараона, бо, сапраўды, ён няслушны!
44Размаўляйце з ім мякка – магчыма, ён раздумаецца альбо спалохаецца».
45Яны адказалі: «Госпадзе наш! Сапраўды, Мы палохаемся, што ён адразу скарае нас альбо зробіць няслушна з намі».
46Аллаг адказаў: «Не палохайцеся! Я з вамі, чую і бачу.
47Ідзіце да яго і скажыце: «Мы – пасланцы Госпада твайго. Адпус¬ці разам з намі іншых сыноў Ісраіля і не здзекуйся з іх. Мы прыйшлі да цябе са знакам ад Госпада нашага. Мір таму, хто ідзе простым шляхам.
48Сапраўды, адкрыта нам, што караюць скананнем таго, хто ад¬маўляў i адхінаўся».
49Фараон спытаў: «Хто ваш Госпад, Муса?»
50Той адказаў: «Госпад наш – Той, Хто даў кожнай рэчы ейную на¬туру, а потым павёў простым шляхам».
51Фараон сказаў: «А што са старажытнымі народамі?»
52Муса адказаў: «Веды пра гэта – толькі ў майго Госпада, у Пісан¬ні. Не памыляецца Госпад мой і нічога не забывае!»
53Ён – Той, Хто стварыў для вас зямлю ложкам i зрабіў на ёй шлях для вас. Ён праліў з неба ваду! I мы гадавалі дзякуючы ёй пары разна-стайных раслін.
54Спажывайце самі і пасіце на іх худобу! Сапраўды, у гэтым знак для тых, хто мае розум.
55Мы стварылі вас з зямлі і ў зямлю вас паварочаем. А потым яшчэ яшчэ раз выведзем вас адтуль.
56Мы паказалі яму ўсе Нашыя знакі, але ён адхіліў іх, не прызнаў
57i сказаў: «Няўжо ты прыйшоў, каб выгнаць нас з нашае зямлі сваімі чарамі, Муса?
58Сапраўды, мы пакажам табе такое ж чараўніцтва. Таму прызнач належнае месца і час – каб не парушылі яго ні мы, ні ты».
59Сказаў Муса: «Пэўным часам для вас няхай будзе дзень упры-гажэння. А людзі няхай згуртуюцца раніцай».
60Фараон пайшоў, згуртаваў усіх сваіх чараўнікоў i вярнуўся.
61Муса сказаў ім: «Гора вам! Не рабіце на Аллага паклёп, а то Ён скарае вас! Гаротны той, хто паклёпнічае».
62Тыя пачалі спрачацца паміж сабою, што рабіць, але казалі яны таемна,
63і сказалі: «Гэтыя двое – чараўнікі. з дапамогаю сваіх чараў яны імкнуцца выгнаць вас з вашае зямлі і звесці вас з вашага найлепшага шляху.
64Таму падрыхтуйце ўсе свае мудрагельствы і выйдзіце адзінай лаваю! Сёння поспеху дасягне той, хто пераможа».
65Яны спыталі: «о Мусе! Будзеш кідаць кій першым ці, можа, бу¬дзем першыя мы?»
66той адказаў: «Не, няхай ужо вы будзеце першыя». I праз чары іхныя здалося яму, што вяроўкі і палкі іхныя пачалі рухацца.
67I адчуў Муса сполах у душы сваёй.
68Мы сказалі: «Не палохайся! Сапраўды, ты пераадолееш іх.
69Кінь тое, што ў тваёй правіцы, i яно неадкладна праглыне тое, што яны зрабілі, бо гэта толькі мудрагельствы чараўніка! Не перамо¬жа чараўнік, дзе б ён не быў».
70I тагды ўпалі чараўнікі ніцма і сказалі: «Мы паверылі ў Госпада Мусы і Гаруна».
71Фараон сказаў: «Няўжо вы паверылі яму без майго дазволу! Са¬праўды, ён – ваш настаўнік, той, хто навучыў вас чарам! Я загадаю ад¬секчы вам рукі і ногі накрыж i ўкрыжаваць вас на пальмавых ствалах! Тагды вы даведаецеся, чыё пакаранне больш моцнае і даўгавечнае».
72Яны адказалі: «Мы не аддамо табе перавагі перад тым, што прый¬шло да нас з выразных доказаў, i перад Стваральнікам нашым. Кажы свой прысуд! Але ён дзейнічае толькі ў гэтым жыцці.
73Сапраўды, Мы паверылі ў Госпада нашага, каб дараваў Ён грахі нашыя і чараўніцтва, да якога ты прымушаў нас. А Аллаг – Найлепшы і Векаісты».
74Тыя хто ўстануць перад Госпадам сваім грэшнікамі, апынуцца ў пекле, дзе не сканаюць і не жыцьмуць.
75А тыя, якія ўстануць перад Ім вернікамі, якія рабілі добрыя ўчынкі – тыя апынуцца на самых высокіх прыступках –
76у садах Эдэна, дзе цурчаць рэкі. I будуць яны там павек. Гэта – узнагароджанне для тых, хто ачысціўся.
77Сапраўды, мы адкрылі Мусе: «Выйдзі ноччу разам з Маімі ра¬бамі і пракладзі для іх сухую дарогу ў моры! Не палохайся, што цябе нагоняць, i не палохайся [патануць]».
78Фараон накіраваўся да іх наўздагон разам са сваім войскам, але мора пакрыла яго.
79Так Фараон увёў свой народ у аблуду і не павёў правільным шляхам.
80о сыны Ісраіля! Мы выратавалі вас ад ворага! І Мы яшчэ раней абяцалі вам гэта на правым схіле гары. Таксама Мы даравалі вам ман¬ну і падпалух.
81Жывіцеся дабротамі, якімі Мы надзялілі вас, але не парушайце дазволенага, інакш упадзе на вас Мой гнеў. Тыя, на каго ўпаў гнеў Мой, гінуць.
82Сапраўды, Я дарую тым, якія павяніліся, паверылі, здзяйснялі дабро і ішлі далей простым шляхам.
83Чаму ты так хутка пакінуў свой народ, о Мусе?
84Той адказаў: «Яны ідуць утроп мяне! Я спяшаўся да Цябе, Го¬спадзе, каб Ты быў задаволены мною».
85Аллаг сказаў: «Мы выпрабавалі народ твой пасля цябе. Іх збіў з простага шляху самаранін».
86Таму Муса вярнуўся да свайго народа раззлаваным i засмуча-ным. Ён усклікнуў: «о народзе мой! Хіба Госпад ваш не даў вам пры¬гожае абяцанкі? Ці занадта доўгім выдаўся вам гэты тэрмін, а можа, вы жадаеце, каб упаў на вас гнеў Госпада вашага, i таму вы парушылі тое, што абяцалі мне?»
87Яны адказалі: «Мы не парушалі абяцанкі, дадзенае табе. Але мы неслі вялікі цяжар – упрыгажэнні таго народа. Мы кінулі іх [у агонь] – таксама зрабіў i самаранін».
88Ён выплавіў ім падабенства цяляці, які яшчэ і роў, і сказаў: «Гэта – ваш Госпад i Госпад Мусы, але ён забыўся на Яго».
89Няўжо яны не бачылі, што ён не размаўляе з імі і не прымее ні нанесці ім шкоды, ні прынесці карысці?
90Сапраўды, Гарун ужо казаў ім: «Народ мой! Вас толькі спакуша¬юць гэтым! Сапраўды, ваш Госпад – гэта Літасцівы. Ідзіце за мною і слухайцеся загадаў маіх».
91Яны адказалі: «Мы не супынімся пакланяцца яму, пакуль не вер¬нецца да нас Муса».
92І сказаў: «о Гарун! Што перашкодзіла табе, калі ты ўбачыў іхную хлусню,
93ісці за мною? Чаму ты не паслухаўся майго загаду?»
94Той адказаў: «о сыне маёй маці! Не трымай мяне за бараду і за галаву! Я палохаўся, што ты скажаш: «Ты пасеяў разлад паміж сынамі Ісраіля і не паслухаўся слова майго».
95Муса сказаў: «о самараніне! А ты чаго жадаў?»
96Той адказаў: «Я бачыў тое, чаго не бачылі яны. Я ўзяў жменю пяску са слядоў пасланца і кінуў яе ў агонь, бо менавіта так я пажадаў зрабіць».
97Муса ўсклікнуў: «Сыдзі прэч! Сапраўды, у гэтым жыцці ты бу¬дзеш казаць: «Не дакранайцеся да мяне!» I чакае на цябе абяцанае і не абміне цябе яно! Паглядзі на свайго бога, якому ты пакланяўся: мы абавязкова спалім яго, а потым развеем попел над морам!
98Ваш Бог – толькі Аллаг, апроч Якога няма бога, i Ён спасцігае веданнем кожную рэч».
99Так Мы паведамляем табе весткі пра тое, што ўжо прайшло. I Мы далі табе ад Сябе напамін!
100 I хто адхінуўся ад гэтага, той панясе ў дзень Адраджэння вялікі цяжар.
101 I будзе ён з ім павек. Які ж ліхі гэты цяжар.
102 У той дзень затрубяць у рог, i будуць згуртаваныя грэшнікі, i будуць яны сінявокія.
103 Яны размаўляцьмуць адно з адным шэптам: «Сапраўды, вы прабылі там толькі адзін дзень»
104 Мы лепей ведаем пра тое, што яны кажуць – нават калі кажа найлепшы з іх: «Вы прабылі там толькі дзень».
105 Цябе пытаюць пра горы. Скажы: «Мой Госпад развее іх у пыл
106 i ператворыць у роўную пустэль.
107 I ты не ўбачыш там ні схілу, ні пагорка».
108 У той дзень яны пойдуць за вяшчальнікам i не здолеюць ухіліц¬ца ад яго. Галасы будуць ціхмянымі перад Літасцівым, i ты не пачуеш нічога, апроч шэпту.
109 У той дзень не дапаможа нічыя абарона – апроч тых, каму даз¬воліў гэта Міласэрны i чыім словам Ён задаволены.
110 Ён ведае іхнае мінулае і будучыню, а яны не здольныя спасці¬гнуць Яго веданнем.
111 І будуць яны прыніжаныя перад Жывым, Існым. І расчаруец¬ца той, хто нёс цяжар сваёй няслушнасці.
112 А хто рабіў дабро і быў вернікам, дык няхай не палохаецца ні няслушнасці, ні крыўды.
113 Так Мы паслалі Каран на арабскай мове і патлумачылі ў ім па-грозы. Магчыма, яны будуць палохацца, ці ж ён будзе ім напамінам.
114 Усявышні Аллаг, Праўдзівы ўладар. Таму не спяшайся з Кара¬нам, пакуль не будзе закончана адкрыццё табе. Скажы: «Госпадзе, да¬дай мне ведаў!»
115 Раней Мы ўзялі запавет з Адамам, але ён забыўся на яго. І Мы не знайшлі ў ім рашучасці.
116 І калі мы сказалі анёлам: «Упадзіце ніцма перад Адамам!» дык упалі ніцма ўсе, апроч Ібліса, які адмовіўся.
117 Тагды Мы сказалі: «о Адаме! Сапраўды, гэта – непрыхільнік табе і тваёй жонцы. Глядзі, каб не выгнаў цябе з раю, а то будзеш га¬ротным.
118 Тут ты не галадавацьмеш, не хадзіцьмеш распранутым,
119 пакутавацьмеш ад смагі і ад спякоты».
120 Але пачаў нашэптваць яму шатан, кажучы: «о Адаме! Ці пака¬заць табе дрэва вечнасці і сталае ўлады?»
121 Яны паспрабавалі з яго і ўбачылі галізну сваю. I пачалі пры¬крывацца лісцем з дрэваў райскіх. Непаслухаўся Адам Госпада свайго і заблукаў.
122 Але потым Госпад абраў яго, прыняў каянне і наставіў на про¬сты шлях.
123 Аллаг сказаў: «Выступіце з раю абое! Нашчадкі вашыя будуць ворагамі адно аднаму! І калі Я дарую вам Свой просты шлях, дык той, хто будзе ісці гэтым простым шляхам, не заблукае і не будзе гаротным.
124 А той, хто адхінецца ад Майго напаміна, той будзе мець цяж¬кае жыццё, а ў дзень Адраджэння Мы ўзнімем яго невідушчым».
125 Ён скажа: «Госпадзе! Чаму ты адрадзіў мяне невідушчым? Я ж быў відушчым».
126 Аллаг скажа: «Таксама, як Мы паказвалі табе Нашыя знакі, а ты забыўся на іх, i ты будзеш забыты сёння».
127 Так Мы ўзнагароджваем тых, хто быў парушальнікам і не па¬верыў у знакі Госпада свайго. А пакаранне ў наступным жыцці – мац¬ней і даўгавечней!
128 Ці не прывяло іх на просты шлях тое, што Мы знішчылі столь¬кі пакаленняў, якія жылі раней за ніх; Яны ходзяць па руінах іхных да¬моў – у гэтым знак для адораных розумам.
129 Калі б не папярэдняе слова Госпада твайго і не ўсталяваны тэр¬мін, пакаранне было б неадкладным.
130 Мей трыванне да таго, што яны кажуць, i ўслаўляй Госпада свайго перад усходам i захадам сонца; услаўляй у начны час і днём – магчыма, ты будзеш задаволены.
131 Не заглядайся на тое, чым Мы надзялілі некаторых людзей, каб выпрабаваць іх. Гэта – бляск зямнога жыцця, а ўзнагароджанне Госпа¬да твайго лепш і даўгавечней!
132 загадай сваёй сям’і здзяйсняць малітву і будзь у ёй трывучым. Мы не просім у цябе долі, але мы самі надзяляем цябе. А выратаван¬не – для збожных.
133 Пытаюцца [нявернікі]: «Чаму ён не прыйдзе да нас з нейкім знакам ад ягонага Госпада?» І ці не з’явіўся ім выразны доказ – у ста¬ражытных скрутках?
134 Калі б Мы знішчылі іх пакараннем раней за Мухаммада, дык яны б сказалі: «Госпадзе наш! Чаму Ты не выправіў да нас пасланца? Мы пайшлі б за ягонымі знакамі яшчэ да таго, як сталі зняважанымі і зганьбаванымі».
135 Скажы: «Усе чакаюць [Часу]! Чакайце і вы! Тагды вы даведае¬цеся, хто ідзе простым шляхам».