مريم
Mary • 98 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Каф. Га. Йа. ‘Айн. Сад.
2 згадванне пра літасць Госпада твайго да Ягонага раба закарыі.
3 Калі ён заклікаў Госпада свайго ўпотай,
4 сказаўшы: «Госпадзе, косткі мае зрабіліся кволымі, галава зіхаці¬ць сівізною, а раней, памятаю, я не быў расчараваны ў сваіх малітвах да Цябе.
5 I, сапраўды, я палохаюся ўчынкаў маіх сваякоў пасля майго ска¬нання, а жонка мая бяздзетная. Таму дай мне нашчадка ад Цябе,
6 які дастае ў спадак мяне і род Якуба. I зрабі яго, Госпадзе, такім, каб Ты быў ім задаволены»
7 о закарыя! Сапраўды, Мы цешым цябе весткаю пра хлопчыка па імі Ях’я. Раней Мы не стваралі нікога з такім імем.
8 Той адказаў: «Госпадзе! Як можа быць у мяне хлопчык, калі мая жонка бяздзетная, i я нямоглы ад старасці?»
9 Сказалі яму: «Так кажа Госпад твой: «Гэта латва для Мяне, бо Я перад гэтым ужо стварыў цябе, хоць ты і быў нічым».
10Ён адказаў: «Госпадзе, дай мне знак!» Сказаў [Госпад]: «знакам табе будзе тое, што ты тры ночы не размаўляцьмеш з людзьмі, хоць і не будзеш нямком».
11Выйшаў закарыя са бажніцы і адкрыўся ім: «Сапраўды, праслаўляйце Аллага раніцай і ўвечары».
12о Ях’я! Моцна трымайся Пісання! I даравалі Мы яму мудрасць яшчэ ў дзяцінстве,
13ахвярнасць ад Нас i чысціню. I быў ён збожным
14i добрым да сваіх бацькоў, i не быў ён ганарыстым цi непаслух¬мяным.
15Мір яму ў дзень нараджэння, у дзень сканання і дзень Адраджэн¬ня да жыцця!
16I згадай у Пісанні Мар’ям, калі яна падалілася ад сваіх сваякоў у месца ўсходняе,
17i схавалася ад іх за заслонаю. I Мы паслалі да яе Нашага духа, які прыпадобіўся станістаму мужчыне.
18Яна сказала: «Сапраўды, шукаю ў Літасцівага абароны ад цябе, хіба што ты збожны!»
19Ён адказаў: «Сапраўды, я толькі пасланец Госпада твайго і маю дараваць табе прачыстага хлопчыка».
20Яна сказала: «Як можа быць у мяне хлопчык, калі ніводзін муж-чына не дакранаўся да мяне і не была я распусніцаю?»
21Ён сказаў: «Гэтак будзе, бо сказаў тое твой Госпад. Гэта латва для Яго». I Мы зробім яго знакам для людзей і літасцю ад Нас. Гэтая спра¬ва ўжо вырашаная.
22І яна зацяжарыла і падалілася ў месца далёкае.
23Падышла з родавымі пакутамі да камля пальмы і сказала: «Як бы я жадала сканаць раней і быць назаўжды забытаю».
24I крыкнуў з-пад яе [Іса]: «Не журыся, Госпад стварыў каля цябе крыніцу.
25Схілі да сябе камель пальмы і страсяні – на цябе шуснуць свежыя фінікі.
26Ясі, пі і супакойся! А калі ўбачыш нейкага мужчыну, дык скажы: «Я дала Літасціваму абяцанку посціць і не буду размаўляць сёння ні з кім з людзей».
27Яна прыйшла да сваіх сваякоў, несучы яго. Сказалі тыя: «о Мар’ям! Ты зрабіла жахлівую рэч.
28о сястра Гаруна! Бацька твой не быў дрэнным чалавекам, i маці твая не была распусніцаю».
29Але яна паказала на Iсу. Яны спыталі: «Як мы прымеем размаўля¬ць з ім, калі ён – немаўля?»
30Ён сказаў: «Сапраўды, я – раб Аллага. Ён даў мне Пісанне і зра¬біў мяне прарокам.
31Ён зрабіў мяне блаславёным, дзе б я ні быў, абавязаў мяне маліц¬ца і даваць закят, пакуль я буду жыць,
32шанаваць маю маці і не зрабіў мяне фанабэрыстым, гаротным.
33Мір мне ў дзень майго нараджэння, у дзень майго сканання і ў дзень, калі я адраджуся да жыцця!»
34Такі Іса, сын Мар’ям. Гэта – сапраўднае слова пра яго – пра каго яны так спрачаюцца.
35Не пасуе Аллагу нараджаць, Усячысты Ён! Калі вырашае Ён неш¬та – дык толькі кажа: «Будзь!» – i яно ёсць.
36I, сапраўды, Аллаг – мой Госпад i ваш Госпад. Таму пакланяйце¬ся Яму, гэта – просты шлях.
37Спрачаюцца паміж сабою розныя гурты. Гора нявернікам ад таго, у чым яны пераканаюцца ў Вялікі дзень!
38Як жа выразна яны будуць чуць і бачыць у той дзень, калі ўста¬нуць перад Намі. Але сёння беззаконнікі сапраўды блукаюць у віда¬вочнай аблудзе.
39Таму папярэдзь іх пра дзень Стратаў, таму пастанова наконт іх ужо прынятая, але яны не лічацца з гэтым ды не вераць.
40Сапраўды, Мы ўспадкавалі зямлю і тых, хто на ёй, i яны пава¬рочаюцца да Нас.
41I згадай у Пісанні Ібрагіма. Сапраўды, ён быў праведнікам, пра¬рокам.
42Калі ён сказаў свайму бацьку: «Бацька мой! Чаму ты ўшаноўва¬еш тое, што не чуе ды не бачыць i не ўратуе цябе ні ад чаго?
43Бацька мой! да мяне прыйшло веданне, якое не было адкрыта табе. Накіроўвайся за мною, я павяду цябе простым шляхам.
44Бацька мой! Не пакланяйся шатанам, бо шатан не паслухаўся Літасцівага.
45Бацька мой! Сапраўды, я палохаюся, што спасцігне цябе пака-ранне ад Літасцівага і ты зробішся сябрам шатана».
46Той адказаў: «Няўжо ты адступішся ад маіх багоў, Iбрагiме? Калі ты не супакоішся, дык я сапраўды паб’ю цябе камянямі! Пакінь мяне надоўга!»
47Сказаў Ібрагім: «Мір табе! Я буду прасіць прабачэння для цябе ў Госпада, сапраўды, Ён – пагадлівы да мяне.
48Але я атракаюся ад вас i тых, да каго вы звяртаецеся заміж Ал¬лага. I я звяртаюся да Госпада. Магчыма, Ён не адмовіць мне ў гэтым, i я не буду гаротным».
49Калі пакінуў ён іх i тых, каму яны пакланяліся заміж Аллага, Мы даравалі яму Iсхака і Якуба і зрабілі іх прарокамі.
50Надзялілі Мы іх літасцю Нашаю і пакінулі пра іх высокае, са¬праўднае слова.
51згадай у Пісанні Мусу – ён быў шчырым, быў пасланцом i пра-рокам.
52Паклікалі Мы яго з правага боку гары, наблізіўшы да Сябе, і раз¬маўлялі з ім таемна.
53I даравалі Мы яму з Нашае літасці брата ягонага Гаруна, прарока.
54I згадай у Пісанні Ісмаіля – сапраўды, ён быў слушным у абяцан¬ках, быў пасланцом i прарокам.
55I загадаў ён сваім людзям маліцца і даваць закят; i Госпад быў задаволены ім.
56I згадай у Пісанні Iдрыса – сапраўды, ён быў праведнікам, пра¬рокам.
57Мы ўзнеслі яго на высокае месца.
58Гэта – тыя, каго надзеліў Аллаг дабротамі, яны – прарокі, наш¬чадкі Адама і тых, каго выратавалі Мы разам з Нухам; нашчадкі Ібра¬гіма ды Ісраіля, адны з тых, каго Мы павялі простым шляхам i абралі. Калі чыталі знакі Літасцівага, яны нізка кланяліся і плакалі.
59змянілі іх нашчадкі, якія супыніліся маліцца і пайшлі па сваіх нізкіх жаданнях. Яны прыйдуць да згубы.
60Апроч тых, якія павініліся, паверылі і рабілі дабро – яны ўвой¬дуць у рай і не будуць там нічым абражаныя.
61У сады Эдэну, якія Міласэрны паабяцаў Сваім рабам. Сапраў¬ды, Ягоная абяцанка будзе выкананая.
62Ужо не пачуюць яны там бясплённых размоваў, а толькі словы: «Мір!»; ім – іхная доля раніцай і ўвечары.
63Такі ёсць рай. Атрымаюць яго тыя з Нашых рабоў, якія збожныя.
64Сказалі анёлы: «Мы сходзім толькі па загадзе твайго Госпада, належыць Яму тое, што наперадзе нас, i тое, што за намі. I Госпад твой не забываецца ні на што».
65Госпад нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі. Пакланяйся ж Яму і будзь трывалым у гэтым! Ці ведаеш ты роўнага Яму?
66I пытаецца чалавек: «Калі я сканаю, няўжо вернуць мяне да жыцця?»
67Хіба чалавек не памятае, як калісьці Мы стварылі яго, хоць ён быў раней нічым?
68I клянуся Госпадам тваім, мы збяром i іх, i шатанаў, паставіўшы потым вакол пекла на каленкі.
69Потым збяром з кожнага гурта тых, хто з іх быў найдужэйшым неслухам супраць Літасцівага.
70Нам лепей ведаць, хто найбольш заслугоўвае гарэць у ім.
71I, сапраўды, няма сярод вас гэтакіх, хто не пройдзе над пеклам. Гэта вырашана Госпадам тваім канчаткова.
72Потым Мы выратуем тых, якія збожныя, а няслушных пакінем там на каленках.
73I калі чытаюць ім Нашыя знакі, нявернікі кажуць тым, якія па-верылі: «Якая з двух гуртоў займае вышэйшае і найлепшае месца?»
74о, колькі ж пакаленняў да іх Мы знішчылі! Яны пераважалі іх i багаццем, i вонкавым выглядам.
75Скажы: «Тым, хто заблукаў, няхай працягне Міласэрны жыццё, пакуль не ўбачаць абяцанае ім – альбо пакаранне, альбо прыход Часу. Тагды яны будуць ведаць, чыё месца найгоршае і чыё войска кволае».
76I ўмацоўвае Аллаг на простым шляху тых, хто прыняў яго; А нятленныя праведныя ўчынкі – лепш перад Госпадам тваім па ўзнага¬родзе і лепш па аддзяцы.
77Ці бачыў ты таго, хто не паверыў у Нашыя знакі і сказаў: «Я аба¬вязкова стану надзеленым багаццем i дзецьмі».
78Ведае ён таемнае, можа, узяў запавет з Літасцівым?
79дык не! Мы запішам сказанае ім i павялічым яму пакаранне.
80I дойдзе да Нас сказанае ім, i ён устане перад Намі адзінцом.
81Яны пакланяюцца, апроч Аллага, іншым багам, каб атрымаць ад іх магутнасць.
82Але не! Яны адхіляць іхнае пакланенне і зробяцца ім ворагамі.
83Хіба ты не ведаеш, што Мы выправілі да нявернікаў шатанаў, каб яны падбухторвалі іх?
84Таму не спяшайся з імі. Мы падлічваем лік іхных учынкаў.
85Аднойчы Мы збяром збожных да Літасцівага ганароваю амба¬садаю,
86а грэшнікаў пагонім у пекла, як на вадапой.
87Ніхто не атрымае абароны, апроч тых, хто мае запавет з Аллагам.
88I яшчэ кажуць: «Міласэрны ўзяў сына».
89Сапраўды, вы сцвярджаеце жахлівую рэч!
90Ад гэтага здольныя расшчапіцца нябёсы, крышыцца зямля і раз¬бурацца горы.
91Ад таго, што яны прыпісалі Літасціваму сына!
92Не падыходзіць Літасціваму мець сына!
93Сапраўды, кожны з тых, хто на нябёсах i на зямлі, устане перад Аллагам толькі як раб.
94Ён ведае іхную колькасць і пералічыў іх.
95I кожны з іх устане перад Ім у дзень Адраджэння адзінцом.
96Сапраўды, тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, Міласэрны надзеліў любоўю.
97I палацвілі Мы [Каран] тваёй моваю, каб ты пацешыў ім збожных ды засцярог ім людзей, якія спрачаюцца.
98А колькі пакаленняў перад імі Мы знішчылі! Ты знойдзеш хоць аднаго з іх, пачуеш іхны шэпт?