القصص
The Stories • 88 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Та. Сiн. Мім.
2 Гэта – знакі выразнага Пісання.
3 Мы сапраўды прачытаем табе аповяд пра Мусу і Фараона – для вернікаў.
4 Сапраўды, Фараон заганарыўся на зямлі і падзяліў яе жыхароў на гурты. Адзін з іх ён рабіў кволым, забіваў іхных сыноў i пакідаў жы¬вымі іхных жанчын. Сапраўды, ён быў адным з тых, хто распаўсюдж¬ваў нелад на зямлі.
5 Мы пажадалі зрабіць ласку тым, якія былі пазбаўленыя моцы на зямлі, зрабіць іх правадырамі і спадчыннікамі,
6 зацвердзіць іх на зямлі і паказаць Фараону, Гаману і іхнаму вой¬ску тое, чаго яны пільнаваліся.
7 Мы адкрылі маці Мусы: «Кармі яго грудзьмі! А калі будзеш па¬лохацца за яго, дык кінь яго ў раку. Не палохайся і не сумуй, мы вер¬нем яго табе і зробім адным з пасланцоў».
8 Сям’я Фараона падабрала яго, каб ён стаў для іх непрыхільнікам i смуткам. Сапраўды, Фараон, Гаман і іхнае войска былі грэшнікамі.
9 Жонка Фараона сказала: «Асалода маіх i тваіх вачэй! Не забівай¬це яго! Магчыма, ён прынясе нам карысць ці мы возьмем яго за сына». Яны ні пра што не здагадваліся.
10Сэрца маці Мусы спусцела. Яна была гатовая адкрыцца, але Мы ўзмацнілі ейнае сэрца, каб яна заставалася верніцаю.
11Яна сказала сястры Мусы: «Ідзі за ім». І назірала за ім здалёк, а яны ні пра што не здагадваліся.
12Раней Мы не дазволілі яму мець карміцельку, і яна сказала: «Ці па¬казаць вам сям’ю, якая дбацьме пра яго для вас i жадацьме яму дабра?»
13Так Мы вярнулі яго маці, каб суцешыць вочы ейныя, каб яна не сумавала і ведала, што абяцанка Аллага праўдзівая. Але большасць з іх не ведае.
14Калі ён дасягнуў паўналецця і сталасці, Мы даравалі яму муд¬расць i веды. Так Мы заахвочваем праведнікаў.
15Аднойчы ён увайшоў у горад, калі ягоныя жыхары былі няўваж¬лівыя. Там ён убачыў двух мужчын, якія біліся. Адзін быў з ягонага народа, а другі быў ворагам. Чалавек з ягонага народа папрасіў дапа¬могі супраць ворага, і Муса ўдарыў таго кулаком i забіў. Ён сказаў: «Гэта – адзін з учынкаў шатана. Сапраўды, ён відавочны вораг, які збівае са шляху».
16Ён сказаў: «Госпадзе! Я быў няслушным да сябе. Прабач мяне!» Ён прабачыў яго, бо ён – Прабачаючы, Міласэрны.
17Ён сказаў: «Госпадзе! Праз літасць, якую Ты выказаў да мяне, я ніколі не буду дапамагаць злачынцам».
18Ён увайшоў у горад раніцай, азіраючыся са сполахам. I раптам той, хто прасіў дапамогі напярэдадні, нанова папрасіў дапамагчы. Але Муса сказаў яму: «Ты сапраўды заблукаў».
19Калі ён пажадаў схапіць таго, хто быў іхным ворагам, той ска¬заў: «о Мусе! Няўжо ты жадаеш забіць мяне так, як учора забіў інша¬га чалавека? Ты прагнеш стаць тыранам на зямлі і не жадаеш быць тым, хто робіць дабро».
20з ваколіц горада, спяшаючыся, прыбег чалавек. Ён сказаў: «о Мусе! Набліжаныя [да Фараона] змаўляюцца забіць цябе. Бяжы ад¬сюль. Я жадаю табе дабра».
21І пайшоў Муса адтуль, са сполахам агледзеўся і сказаў: Госпад¬зе! Калі жадаеш, прымееш ачысціць мяне. Выратуй мяне ад няслуш-ных людзей.
22Калі ён прыйшоў да Мад’яну, ён сказаў: магчыма, Госпад пака¬жа мне правільны шлях,
23калі ён прыйшоў да калодзежа ў Мад’яне, убачыў гурт людзей, якія паілі худобу, і дзвюх жанчын, якія адварочвалі статак. [Муса] спы¬таў: «Што з вамі?» Яны адказалі: «Мы не прымеем паіць жывёлаў, па¬куль іншыя пастухі не сыдуць. А наш бацька вельмі стары».
24Ён напаіў для іх худобу, а потым пайшоў у цень і сказаў: «Госпад¬зе! Мне трэба ўсялякае дабро, якое Ты дасі мне.
25І вось, адна з дзвюх жанчын прыйшла да яго з сорамам і сказа¬ла: бацька мой кліча цябе каб падзякаваць за тое, што ты напаіў худо¬бу, і калі ён сышоў і расказаў сваю гісторыю, ён сказаў: «Не палохай¬ся, ты выратаваўся ад няслушных людзей».
26Адна з двох жанчын сказала: «Бацька наш! згадзі яго на працу. Сапраўды, найлепшым, каго ты згодзіш, будзе моцны і варты даверу чалавек».
27Ён адказаў: «Я жадаю каб ты пабраўся з адной з маіх дачок – пры ўмове, што ты ноймешся да мяне на восем гадоў. І калі ты адпрацуеш усе дзесяць, дык гэта залежыцьме толькі ад твайго жадання. Я не жа¬даю абцяжарваць цябе. Ты ўбачыш, калі пажадае Аллаг, што я – адзін з праведнікаў».
28І сказаў [Муса]: «Няхай так і будзе паміж намі. Які б з двох тэр¬мінаў я ні выканаў, няхай мяне не прымушаюць. Аллаг – даручнік таго, што мы кажам».
29Калі Муса адбыў тэрмін і выправіўся са сваёй сям’ёй у дарогу, ён заўважыў пажар на схіле пагорка і сказаў: «Пачакайце тут, я заўважыў агонь. Я прынясу вам навіны ці падпалены асмалак адтуль, каб вы маглі агрэцца».
30І калі ён наблізіўся, яго заклікалі з правага боку даліны, з блаславёнага месца, дзе расло дрэва: «о Мусе! Сапраўды, Я – Аллаг, Госпад светаў!
31Рынь свой кій». Калі ён убачыў, што ён выгінаецца, як змяя, ён кінуўся назад і не вярнуўся. «о Мусе! Вяртайся і не палохайся, ты ў бяспецы.
32Пакладзі сваю руку ў заўлонне, і ты знойдзеш яе чыстай, без пля¬маў. Прыцісні руку да сябе, каб не было сполаху. Гэта – два доказы ад Госпада твайго Фараону і ягоным набліжаным. Сапраўды, яны – непа¬корлівыя людзі».
33Той сказаў: «Госпадзе! Я забіў аднаго з іх, і я палохаюся, што яны заб’юць мяне.
34А мой брат Гарун больш красамоўны за мяне. Пашлі яго са мной у якасці памагатага, каб сцвердзіць мае словы. Сапраўды, я палохаю-ся, што яны палічаць мяне хлусам».
35Аллаг сказаў: «Мы ўмацуем тваю правіцу тваім братам і дамо вам абодвум доказ, каб яны не змаглі пашкодзіць вам. Вы і вашыя пас¬лядоўнікі атрымаюць перамогу з Нашымі знакамі».
36Калі Муса прыйшоў з Нашымі выразнымі знакамі, яму сказалі: «Гэта ўсяго толькі прыдуманае чараўніцтва. Мы не чулі нічога падоб-нага ад нашых продкаў».
37Муса сказаў: «Мой Госпад ведае лепей тых, хто прыйшоў з [са-праўдным] кіраўніцтвам ад Яго і хто мецьме поспех у наступным жыц¬ці. Сапраўды, не здабудуць поспеху прыгнятальнікі.
38І сказаў Фараон: «о магнацтва! Не ведаю я для вас ніякага бога, апроч мяне. І ўпалі мне, о Гамане, агонь над глінаю і збудуй для мяне вежу: мабыць, я ўзнімуся да бога Мусы. І, сапраўды, я думаю, што ён з ліку хлусаў».
39Ён і ягоная армія без усялякага права заганарыліся на зямлі. Яны думалі, што не паварочаюцца да нас.
40Мы схапілі яго з войскам і ўтапілі ў моры. Паглядзіце на канец непакорлівых.
41Мы зрабілі іх правадырамі, якія заклікаюць да агню. Не дапамо¬гуць ім у дзень Адраджэння.
42Мы зрабілі так, каб праклён пераследваў іх у гэтым свеце, а ў дзень Адраджэння яны будуць сярод адлеглых.
43знішчыўшы першыя пакаленні, Мы даравалі Мусе Пісанне як выразнае навучанне для людзей, просты шлях i літасць – магчыма, яны задумаюцца.
44Цябе не было на заходнім схіле гары, калі Мы ўсталявалі для Мусы Наш загад, i цябе не было сярод сведкаў гэтага.
45Але Мы стварылі іншыя пакаленні. доўгім апынуўся іхны тэр¬мін. Цябе не было сярод жыхароў Мад’яну, калі мы чыталі ім Нашыя знакі, але там былі пасланцы.
46Цябе не было на схіле гары, калі Мы заклікалі, але гэта – літас¬ць ад Госпада твайго, каб ты засцерагаў народ, да якога раней не пры¬ходзіў засцерагальнік – магчыма, яны задумаюцца.
47Калі б так не было, а іх спасцігла ліха за тое, што яны падрыхта¬валі сваімі рукамі, дык яны б сказалі: «Госпадзе наш! Чаму Ты не паслаў да нас пасланца, каб мы пайшлі за Тваімі знакамі і былі б аднымі з вер¬нікаў?»
48Калі да іх прыйшла праўда ад Нас, яны сказалі: «Чаму яму не дад¬зена тое, што дадзена Мусе?» Хіба яны не выявілі няверы да таго, што было дадзена Мусе раней? Яны кажуць: «два чараўніцтва, якія пад¬трымліваюць адно да аднаго». I яшчэ кажуць: «Мы не верым у гэта ўсё».
49Скажы: «Калі вы праўдзівыя, дык прынясіце такое пісанне ад Ал¬лага, якое будзе больш правільным за гэтыя два – тагды я пайду за ім».
50А калі яны не дадуць табе адказу, дык ведай, што яны толькі іду¬ць за сваімі прыхільнасцямі. А хто заблукаў мацней за таго, хто ідзе за сваімі прыхільнасцямі без усялякага кіраўніцтва ад Аллага? Сапраў¬ды, Аллаг не вядзе простым шляхам няслушных людзей.
51Мы данеслі да іх слова, каб яны маглі задумацца.
52Тыя, каму Мы даравалі Пісанне раней, вераць у яго.
53Калі ім чытаюць яго, яны кажуць: «Мы паверылі ў яго! Гэта – праўда ад Госпада нашага. Мы яшчэ раней былі аддадзеныя Яму».
54за сваё трыванне яны атрымаюць дубальтовую ўзнагароду. Яны адхіляюць ліха дабром i ахвяруюць з таго, чым Мы надзялілі іх.
55Калі яны чуюць марныя размовы, дык адхінаюцца ад іх i кажу¬ць: «Нам – нашыя ўчынкі, а вам – вашыя ўчынкі. Мір вам! Мы не жа¬даем ісці шляхам невукаў».
56Сапраўды, ты не здолееш накіраваць на просты шлях тых, каго любіш, і Аллаг вядзе простым шляхам, каго пажадае. I Ён лепш ведае тых, хто ідзе простым шляхам.
57Яны сказалі: «Калі мы пойдзем тваім простым шляхам разам з табою, нас выганяць з нашае зямлі». Хіба Мы не замацавалі за імі бяс¬печнае святыні, куды прыносяць плён рознага выгляду як долю ад Нас? Але большасць з іх не ведае.
58Колькі паселішчаў, якія цешыліся сваімі зямнымі багаццямі, мы знішчылі. Вось іхнае жытло, у якому пасля іх амаль ніхто не жыве. Гэта ўсё атрымалі ў спадчыну Мы.
59Твой Госпад не знішчаў ніводнага паселішча, пакуль не пасылаў у самае галоўнае пасланца, які чытаў ім Нашыя знакі. I Мы не зніш¬чалі паселішча, калі ягоныя жыхары ні былі прыгнятальнікамі.
60Усё, што вам дадзена – асалода зямнога жыцця і ягоныя ўпры¬гажэнні. Тое, што ў Аллага – найлепш і больш даўгавечнае. Няўжо вы не разумееце?
61Няўжо той, каму Мы далі выдатную абяцанку, з якою ён сустрэ¬нецца, падобен да таго, каму Мы дазволілі атрымліваць асалоду ад да¬бротаў зямнога жыцця і які ў дзень Адраджэння будзе пакараны?
62У той дзень Ён пакліча іх i спытае: «дзе ж тыя сутаварышы, пра якіх вы сцвярджалі?»
63Скажуць тыя, над кім спраўдзілася слова: «Госпадзе наш! Вось тыя, каго мы адхілілі са шляху. Мы збілі са шляху іх таксама, як раней адхіліліся самі. Мы выракаемся ад іх перад Табою. Яны пакланяліся не нам».
64I скажуць: «Клічце сваіх саўдзельнікаў-стодаў». Яны паклічуць іх, але не пачуюць адказу і ўбачаць пакаранне. Калі б яны ішлі простым шляхам.
65У той дзень ён пакліча іх i спытае: «Што вы адказалі пасланцам?»
66У той дзень усе весткі будуць схаваныя ад іх, i яны не здолеюць распытаць адно аднаго.
67А той, хто павініўся і рабіў дабро, магчыма, будзе мець поспех.
68Твой Госпад стварае, што пажадае, і абірае, але яны не маюць выбару. Усячысты Аллаг i Вышэйшы за тое, што дадаюць Яму ў па¬кланенні.
69Твой Госпад ведае, што хаваецца ў іхных грудзях, i тое, што яны адкрываюць.
70Ён – Аллаг, няма бога, апроч Яго. Яму належыць слава ў жыцці першым і жыцці наступным. Ён вырашае, i да Яго вы паварочаецеся.
71Скажы: «Як вы лічыце, калі Аллаг падоўжыць вам ноч да дня Адраджэння, дык які бог, апроч Аллага, прынясе вам святло? Няўжо вы не чуеце?»
72Скажы: «Як вы лічыце, калі Аллаг падоўжыць вам дзень да дня Адраджэння, дык які бог, апроч Аллага, прынясе вам ноч, каб вы ма¬глі адпачыць у гэты час? Няўжо вы не бачыце?»
73з літасці Сваёй Ён стварыў для вас ноч i дзень, каб вы маглі ад¬пачываць і шукаць Ягонае шчодрасці – магчыма, вы будзеце ўдзячныя.
74У той дзень ён пакліча іх i спытае: «дзе ж тыя сутаварышы, пра якіх вы сцвярджалі?»
75Мы возьмем сведку з кожнае суполкі і скажам: «Прывядзіце ваш доказ». Тагды яны даведаюцца, што праўда належыць Аллагу. Пакіну¬ць іх тыя, каго яны прыдумлялі.
76Сапраўды, Гарун паходзіў з народа Мусы, але прыгнятаў гэтых людзей. Мы даравалі яму столькі скарбаў, што ключы ад іх былі цяж¬кія нават для гурту асілкаў. Вось ягоны народ сказаў яму: «Не ганары¬ся! Сапраўды, Аллаг не любіць тых, хто ганарыцца.
77Карыстаючыся тым, што дараваў табе Аллаг, шукай наступнага жыцця, але не забывайся на сваю долю ў зямным жыцці. Рабі дабро – так, як зрабіў з табою Аллаг, i не імкніся распаўсюджваць нелад на зям¬лі. Сапраўды, Аллаг не любіць тых хто распаўсюджвае нелад».
78Той адказаў: «Гэта ўсё дадзена мне дзякуючы маім ведам». Няўжо ён не ведаў, што Аллаг яшчэ раней знішчыў іншыя пакаленні, якія былі нашмат магутней за ягоную моц і мелі большы дастатак. Грэшнікаў на¬ват не будуць распытваць пра іхныя грахі.
79Вось Карун, надзеўшы ўпрыгажэнні, выйшаў да свайго народа. Тыя, якія жадалі дабротаў зямнога жыцця, сказалі: «Калі б у нас было тое, што дадзена Каруну! Сапраўды, ён мае вялікую долю».
80А тыя, якім было дадзена разуменне, сказалі: «Гора вам! Узнага¬роджанне Аллага лепш для тых, хто паверыў i рабіў дабро. Але атры¬маюць яго толькі трывучыя».
81Мы загадалі зямлі паглынуць яго разам з жыллём. У яго не было прыхільнікаў, якія маглі б дапамагчы яму заміж Аллага, i ён сам не прымеў дапамагчы сабе.
82А тыя, якія ўчора жадалі апынуцца на ягоным месцы, раніцай сказалі: «Вось гэта так. Аллаг павялічвае і памяншае долю тым з рабоў Сваіх, каму пажадае. Калі б не літасць Аллага, дык Ён загадаў бы зям¬лі паглынуць і нас. Вось гэта так. Нявернікі не мецьмуць поспеху».
83Апошнюю мясціну Мы падрыхтавалі для тых, хто не жадае га¬нарыцца на зямлі і распаўсюджваць нелад. А лепшае выйсце толькі для збожных.
84Хто прыйдзе з добрым учынкам, атрымае лепш за яго. А хто прыйдзе з дрэнным учынкам, дык тым, якія рабілі ліха, адплата толь¬кі за тое, што яны рабілі.
85Сапраўды, Той, Хто зрабіў абавязковым для цябе гэты Каран [прытрымлівацца яго і паведамляць], абавязкова верне цябе ў месца вяртання. Скажы: «Мой Госпад лепш ведае, хто прыняў просты шлях, а хто знаходзіцца ў відавочнай аблудзе».
86Ты не чакаў, што табе будзе дадзена Пісанне, але такая літасць ад Госпада твайго. Таму ніколі не падтрымлівай нявернікаў.
87Няхай яны не адхіляць цябе ад знакаў Аллага пасля таго, як яны былі пасланыя табе. заклікай да Госпада свайго і не будзь адным з па¬ганаў.
88I не схіляйся да іншага бога заміж Аллага, бо няма бога, апроч Яго. Кожная рэч загіне, апроч Яго. Яму належыць пастанова, і да Яго вяртанне.