النمل
The Ant • 93 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Та. Сiн.Гэта – знакі Карана ды выразнага Пісання,
2 просты шлях i добрая вестка для вернікаў,
3 якія здзяйсняюць малітву, даюць закят i якія ўпэўненыя ў існа¬ванні наступнага жыцця.
4 Сапраўды, тым, якія не вераць у наступнае жыццё, мы ўпрыго¬жылі іхныя ўчынкі, і яны заблукалі.
5 Яны – тыя, на каго чакае горшае пакаранне, а ў наступным жыц¬ці яны паспрабуюць найбуйнейшыя страты.
6 Сапраўды, ты атрымліваеш гэты Каран ад Мудрага, дасведчанага.
7 Вось Муса сказаў сваёй сям’і: «Я заўважыў агонь! Я прынясу вам навіны ці падпалены асмалак адтуль, каб вы маглі агрэцца».
8 Калі ён падышоў туды, дык пачуў голас: «Бласлаўлёны Той, Хто ў агні, i той, хто побач з ім! Прыслаўны Аллаг, Госпад светаў!
9 о Мусе! Сапраўды, Я – Аллаг, Велічны, Мудры.
10Рынь свой кій!» Калі ён убачыў, што ён выгінаецца, як змяя, ён кінуўся назад і не вярнуўся. «о Мусе! Не палохайся, бо пасланцы не палохаюцца Мяне.
11А калі хто здзейсніў няслушнасць, але потым падмяніў ліха да¬бром, дык Я – Прабачаючы, Міласэрны.
12Пакладзі сваю руку ў заўлонне, і ты знойдзеш яе чыстай, без пля- маў. Гэта – некаторыя з дзевяці знакаў для Фараона і ягонага народа. Сапраўды, яны – непакорлівыя людзі».
13Калі ім падалі Нашыя знакі, яны сказалі: «Сапраўды, гэта – віда-вочнае чараўніцтва».
14Упэўненыя ў іхнай праўдзівасці, яны ўсё ж адхілілі іх – няслуш¬на і пагардліва. Паглядзі, якім быў канец сейбітаў неладу».
15Мы даравалі давуду і Сулейману веды. Яны сказалі: «Хвала Ал¬лагу, Які даў нам перавагу над шматлікімі рабамі з Ягоных вернікаў!»
16Сулейман быў спадчыннікам давуда. Ён сказаў: «о людзі! Мы ве¬даем мову птушак i нам дадзена ўсё. Гэта – відавочная перавага [шчод¬расць]».
17Перад Сулейманам было сабрана ягонае войска з джынаў, люд¬зей i птушак. Якіх пашыхтавалі шэрагамі.
18Калі яны прыбылі ў даліну мурашак, адна мурашка сказала: «о мурашы. Сыходзьце да свайго жылля, каб Сулейман i ягонае войска не паціснулі вас, нават не адчуўшы гэтага».
19Ён усміхнуўся і пачаў дзівіцца з гэтых слоў. Ён сказаў: «Госпад¬зе! Выкліч у мяне ўдзячнасць за тыя даброты, якія Ты даў мне і маім бацькам, да добрых учынкаў, якімі Ты быў бы задаволены. І ўвядзі мяне па Тваёй літасці да ліку Тваіх праведных рабоў».
20Аднойчы ён аглядаў птушак i сказаў: «Што са мной? Я не бачу ўдода. А можа, ён адсутнічае?
21Я скараю яго жорсткім пакараннем альбо зарэжу, калі ён не пры¬вядзе выразнага доказу».
22Той хутка з’явіўся i сказаў: «Я даведаўся пра тое, чаго ты не ве¬даеш. Я прыйшоў да цябе з Сабы з праўдзіваю весткаю.
23Я знайшоў там жанчыну, якая пануе імі. Ёй дадзена ўсё, яна мае вялікі трон.
24I я ўбачыў, што яна і ейны народ пакланяюцца сонцу заміж Ал¬лага. Шатан упрыгожыў ім іхныя ўчынкі, збіў іх са шляху, i яны не іду¬ць простым шляхам.
25I каб яны не пакланяліся Аллагу, Які выводзіць усё таемнае на нябёсах i на зямлі і ведае, што вы хаваеце і што адкрываеце.
26Аллаг! Няма бога, апроч Яго, Госпада вялікага Трона».
27Сулейман сказаў: «Паглядзім, сказаў ты праўду, альбо належыш да хлусаў.
28Ідзі з гэтым лістом ад мяне і аддай ім. А потым адыдзі і пачакай, што яны скажуць у адказ».
29[Каралева] сказала: «о магнаты! Мне прынеслі шляхетны ліст
30ад Сулеймана, i ў ім напісана: «Імем Аллага Літасцівага, Міласэ¬рнага!
31Не ўзнімайцеся нада мною і прыходзьце да мяне пакорлівымі».
32Яна сказала: «о магнаты! Распавядзіце мне, што рабіць, бо я ніколі не прымала пастаноў без вас».
33Тыя адказалі: «Мы маем магутнасць і моц, але пастанова за та¬бою. Падумай, што ты загадаеш нам».
34Яна сказала: «Каралі, калі ўваходзяць у паселішча, руйнуюць яго і ператвараюць славутых жыхароў у зняважаных. Менавіта так яны робяць.
35Я дашлю ім падарункі і пагляджу, з чым паварочаюцца амбаса¬дары».
36Калі тыя прыйшлі да Сулеймана, ён сказаў: «Няўжо вы жадаеце дапамагчы мне багаццем? Тое, што дараваў мне Аллаг, лепш за тое, што вы прынеслі. Не, гэта вы цешыцеся з падарункаў, якія прыносяць вам.
37Вяртайся да іх, а мы прыйдзем з войскам, перад якім тыя не вы¬дужаць, i выганім іх адтуль, жаласнымі ды зняважанымі».
38Сулейман сказаў: «о магнаты! Хто з вас прынясе мне ейны трон раней за іхны пакорлівы прыход?»
39Адзін магутны джын сказаў: «Я прынясу яго табе раней за той момант калі ты ўстанеш са свайго месца. У мяне дастаткова моцы і я заслугоўваю давер».
40А той, які меў веды з Пісання, сказаў: «Я прынясу яго табе ра¬ней за той час, што ты паспееш змігнуць вокам». Убачыўшы ўсталява¬ны перад сабою трон, Сулейман сказаў: «Гэта шчодрасць Госпада май¬го, якою Ён мяне выпрабоўвае – буду я ўдзячным альбо няўдзячным? Хто дзякуе, той дзякуе толькі для сябе, а хто няўдзячны, дык, сапраў¬ды, Госпад мой – заможны, Шчодры».
41Сулейман сказаў: «зрабіце ейны трон непазнавальным. Пагляд¬зім, ідзе яна простым шляхам, ці яна – адна з тых, якія не ідуць про¬стым шляхам».
42Калі яна прыйшла, яе спыталі: «Ці гэта твой трон?» Яна сказа¬ла: «Быццам бы гэта ён самы». [Сулейман сказаў]: «Веды дадзеныя нам раней за яе, i мы пакорлівыя [Аллагу]».
43Яе збівала са шляху тое, чаму яна пакланялася заміж Аллага. Са¬праўды, яна была з народу нявернікаў.
44Ёй сказалі: «Увайдзі ў палац». Убачыўшы яго, яна прыняла яго за водную бездань і агаліла свае галёнкі. Ён сказаў: «Гэта – адшліфаваны палац з крышталю». Яна сказала: «Госпадзе! Я была няслушная да самой сябе. Я разам з Сулейманам падпарадкуюся Аллагу, Госпаду светаў».
45Мы паслалі да самудытаў брата Салiха, каб яны пакланяліся Ал¬лагу, але тыя падзяліліся на два гурту і пачалі спрачацца паміж сабою.
46Ён сказаў: «о народзе мой! Чаму вы намагаецеся паскорыць ліха, а не дабро? Чаму вы не просіце ў Аллага прабачэння – магчыма, Ён злітуецца над вамі?»
47Тыя сказалі: «Мы бачым у цябе і ў тых, хто з табою, дрэнны знак». Той сказаў: «Ваш дрэнны знак належыць Аллагу, але вы – народ, які спакушаюць».
48У горадзе былі дзевяць асобаў, якія распаўсюджвалі нелад на зямлі і нічога не паляпшалі.
49Яны сказалі: «Пакляніцеся адзін аднаму Аллагам, што ноччу мы набяжым на Салiха і ягонаю сям’ю, а потым скажам ягонаму блізкаму сваяку, што мы не былі сведкамі забойства ягонае сям’і і кажам праўду».
50Яны мудрагелілі, але Мы мелі моцны задум супраць іхнага му¬драгельства, а яны гэтага не ведалі.
51Паглядзі, да чаго прывялі іхныя мудрагельствы: Мы знішчылі іх разам з усім іхным народам.
52Вось іхныя хаты, разбураныя за тое, што яны былі няслушныя. Сапраўды, у гэтым – знак для дасведчаных людзей.
53Мы выратавалі тых, якія паверылі і былі збожнымі.
54Вось Лут сказаў свайму народу: «Няўжо вы будзеце здзяйсняць мярзотныя ўчынкі, хоць самі бачыце гэта?
55Няўжо вы будзеце прыходзіць з пажадлівасцю да мужчын, а не да жанчын? дык не, вы цёмныя».
56І адказам ягонага народа было толькі тое, што яны сказалі: «Вы¬ведзіце сям’ю Лута з вашага паселішча: сапраўды, яны – людзі, [якія] прытрымліваюцца чысціні».
57Мы выратавалі яго і ягонаю сям’ю, апроч жонкі. Мы прызначылі ёй застацца ззаду.
58Мы паслалі на іх дождж. Якім благім быў гэты дождж для тых, каго засцерагалі.
59Скажы: «Хвала Аллагу! Мір Яго абраным рабам! Аллаг най¬лепшы ці тыя, каму яны пакланяюцца заміж Яго?»
60Хто стварыў нябёсы i зямлю і праліў вам з неба ваду? Ёй Мы га¬дуем выдатныя сады. Вы б не здолелі выгадаваць там дрэваў. Ці ёсць бог апроч Аллага? дык не, яны – людзі, якія адхінаюцца.
61Хто зрабіў зямлю жыллём, стварыў з ейных цяснін рэкі, уста¬ляваў на ёй трывалыя горы і перашкоду паміж дзьвума вадаточніцамі? Ці ёсць бог апроч Аллага? дык не, большасць з іх не ведае.
62Хто адказвае на маленне таго, хто жыве ў нястачы, калі ён клі¬ча Яго? Хто адцягвае ліха і робіць вас намеснікамі на зямлі? Ці ёсць бог апроч Аллага? Мала вы задумляецеся.
63Хто паказвае вам шлях у цемры сухазем’я і мора, Хто пасылае вятры добрымі веснікамі Сваёй Літасці? Ці ёсць бог апроч Аллага? Ён вышэй за тое, што вы дадаяце Яму ў пакланенні.
64Хто стварае твор у першы раз, а потым паўтарае яго? Хто даруе вам долю з нябёсаў i зямлі? Ці ёсць бог апроч Аллага? Скажы: «Пры-вядзіце ваш доказ, калі вы праўдзівыя».
65Скажы: «Ніхто на нябёсах i на зямлі не ведае схаванага, апроч Аллага. Яны нават не ведаюць, калі адродзяцца».
66Але яны не ведаюць пра наступнае жыццё. Яны маюць сумневы адносна яго, нават невідушчыя да яго.
67Кажуць нявернікі: «Няўжо мы і нашыя бацькі, стаўшы прахам, нанова выйдзем з магіл?
68I нам, i нашым бацькам ужо абяцалі гэта раней. Але гэта толькі казкі старажытных народаў».
69Скажы: «Ідзіце зямлёю і паглядзіце, якім быў канец беззакон¬нікаў!»
70Таму не сумуй праз іх i не хвалюйся праз іхныя мудрагельствы.
71Яны пытаюцца: «Калі ж прыйдзе абяцанае, калі вы праўдзівыя?»
72Скажы: «Магчыма, тое, што вы спрабуеце паскорыць, ужо по¬бач з вамі».
73Сапраўды, твой Госпад шчодры да людзей, але большасць з іх не дзякуе.
74Сапраўды, твой Госпад ведае, што схавана ў іхных сэрцах, i што яны адкрываюць.
75На нябёсах i на зямлі няма такога схаванага, якога б не было ў выразным Пісанні!
76Сапраўды, гэты Каран распавядае сынам Ісраіля большасць таго, пра што яны спрачаюцца.
77Сапраўды, гэта – просты шлях i літасць для вернікаў!
78Сапраўды, твой Госпад рассудзіць паміж імі Сваім судом. А Ён – Велічны, дасведчаны!
79Спадзявайся на Аллага! Сапраўды, ты ідзеш шляхам відавочнай праўды!
80Сапраўды, ты не прымусіш нежывых чуць, а неслухомых не пры¬мусіш пачуць заклік, калі яны адхінаюцца.
81Ты не выведзеш невідушчых з аблуды. Ты прымееш прымусіць чуць толькі тых, хто верыць у Нашыя знакі і аддадзеныя Нам.
82Калі над імі адбудзецца слова, мы выведзем да іх з зямлі жывёлу. Яна скажа ім, што людзі не былі ўпэўненыя ў Нашых знаках.
83У той дзень Мы збяром з кожнага народа натоўп тых, якія лічылі хлуснёю Нашыя знакі, i яны будуць затрыманыя.
84Калі яны прыйдуць, Ён скажа: «Няўжо вы меркавалі Мае знакі хлуснёю, нават не спасцігшы іх? Што ж вы нарабілі?»
85Слова здзейсніцца над імі – за тое, што яны здзяйсняюць ня¬слушнасць, яны не будуць размаўляць!
86Хіба яны не бачылі, што Мы зрабілі ноч для вашага адпачынку, а дзень – часам святла? Сапраўды, у гэтым – знакі для вернікаў.
87У той дзень затрубяць у рог, i жахнуцца ўсе, хто на нябёсах i на зямлі, апроч тых, каго пажадаў абраць Аллаг. Усе паслухмяна ўстану¬ць перад Ім.
88Ты ўбачыш, што горы, якія ты лічыў непарушнымі, пачнуць ру¬хацца, як хмары. Такі твор Аллага, які зрабіў дасканалай кожную рэч. Сапраўды, яму вядома тое, што вы робіце!
89I хто прыйдзе з добрым учынкам, той мецьме нешта найлепшае. У той дзень яны будуць абароненыя ад жаху!
90А хто прыйдзе з дрэнным учынкам, тых кінуць у агонь ніцма: «Ці не адплацяць вам толькі за тое, што вы рабілі?»
91«Мне загадана толькі пакланяцца Госпаду гэтага горада [Мэкі], які зрабіў яго забароненым. Яму належыць кожная рэч! I мне загада¬на быць адданым яму
92і чытаць Каран. Хто ідзе простым шляхам, ідзе ім толькі для сябе». А таму, хто збіўся са шляху, скажы: «Я толькі засцерагальнік».
93Скажы: «Хвала Аллагу! Ён пакажа вам Свае знакі, і вы спазнае¬це іх. Госпад твой не з’являецца нядбайным адносна таго, што вы робі¬це!»