الشعراء
The Poets • 227 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Та. Сiн. Мім.
2 Гэта – знак выразнага Пісання!
3 Магчыма, ты гатовы загубіць сябе праз тое, што яны не вераць.
4 Калі Мы пажадаем, дык пашлём ім з неба знак, перад якім яны пакорліва схіляць галавы!
5 Што б новага з нагадвання Літасцівага да іх не прыходзіла, яны адхінаюцца.
6 Яны прызналі гэта хлуснёю; да іх прыйдуць весткі пра тое, з чаго яны кпілі.
7 Няўжо яны не бачаць, колькі выдатных раслін выгадавалі Мы на зямлі?
8 Сапраўды, у гэтым – знак, але большасць з іх не верыць.
9 Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!
10Вось твой Госпад звярнуўся да Мусы: «Ідзі да няслушнага народа,
11народа Фараона. Няўжо яны не будуць мець сполаху?»
12Сказаў Муса: «Я палохаюся, што яны палічаць мяне за таго, хто хлусіць,
13што сціснецца сэрца маё i не развяжацца язык мой. Пашлі каго¬сьці да Гаруна.
14Адказваю перад імі за правіну і палохаюся, што яны мяне заб’юць».
15Аллаг сказаў: «Не! Рушце ўдваіх разам з Маімі знакамі. Мы бу¬дзем з табою і слухацьмем».
16Рушце да Фараона і скажыце: «Госпад светаў паслаў нас
17каб ты адпусціў з намі сыноў Ісраіля».
18Фараон сказаў: «Ці не мы выхоўвалі цябе з дзяцінства? Ці не ся¬род нас ты прабыў шмат гадоў,
19а потым зрабіў тое, што зрабіў? Ты – адзін з няўдзячных».
20Муса адказаў: «Я зрабіў гэта, калі яшчэ знаходзіўся ў аблудзе,
21я ўцёк адсюль, калі спалохаўся вас, але мой Госпад дараваў мне меркаванні і зрабіў мяне пасланцом!
22А літасць, якою ты мяне ўпікаеш, – тое, што ты зрабіў сыноў Ісраіля рабамі».
23Фараон сказаў: «А што такое Госпад светаў?»
24Муса адказаў: «Госпад нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі, калі вы ўпэўненыя».
25Тагды Фараон сказаў тым, хто быў побач: «Вы чуеце?»
26Муса сказаў: «Ваш Госпад i Госпад вашых продкаў».
27Фараон сказаў: «Сапраўды, пасланец, якога паслалі да вас – вар’ят!»
28Муса сказаў: «Госпад усходу, захаду і таго, што паміж імі, калі вы разумееце».
29Фараон сказаў: «Калі ты будзеш пакланяцца заміж мяне іншаму богу, я кіну цябе ў турму!»
30Муса спытаў: «А калі я пакажу табе нешта відавочнае?»
31Фараон адказаў: «Пакажы гэта, калі ты праўдзівы».
32Той кінуў свой кій, і ён стаў сапраўднай змяёю.
33Ён выцягнуў сваю руку, і яна стала чыстаю для тых, хто глядзеў на яе.
34Набліжаныя Фараона сказалі: «Сапраўды, ён – дасведчаны ча¬раўнік!
35Ён імкнецца выгнаць вас з вашае зямлі! Чаго вы параіце?»
36Іншыя адказалі: «дай час яму і ягонаму брату, і разашлі па гара¬дах паборцаў,
37якія прывядуць да цябе ўсіх ведаючых чараўнікоў».
38Усіх чараўнікоў сабралі ў пэўны час, у пэўны дзень.
39Людзей спыталі: «Ці сабраліся вы?
40Магчыма, нам трэба пайсці за чараўнікамі, калі яны перамогуць».
41Калі прыйшлі чараўнікі, дык спыталіся ў Фараона: «Ці будзе для нас узнагароджанне, калі мы пераможам?»
42Той адказаў: «Так, i вы будзеце аднымі з набліжаных».
43Муса сказаў ім: «Таму кідайце, што маеце кідаць!»
44Яны кінулі свае вяроўкі і палкі і сказалі: «Клянёмся магутнасцю Фараона, што мы абавязкова пераможам!»
45Муса кінуў свой кій. I ён паглынуў тое, што яны падалі.
46Тагды чараўнікі ўпалі.
47Яны сказалі: «Мы паверылі ў Госпада светаў,
48Госпада Мусы і Гаруна».
49Фараон сказаў: «Няўжо вы паверылі яму без майго дазволу! Са¬праўды, ён – ваш настаўнік, які навучыў вас чараўніцтву! Я загадаю адсекчы вам рукі ды ногі і ўкрыжаваць вас усіх!»
50Тыя адказалі: «Не будзе ў гэтым ліха! Сапраўды, мы павароча¬емся да свайго Госпада!
51Мы спадзяемся, што Ён даруе нам грахі нашы за тое, што мы сталі першымі вернікамі».
52Мы адкрылі Мусе: «Выйдзі ноччу разам з Маімі рабамі, бо вас будуць пераследваць».
53Фараон разаслаў па гарадах паборцаў:
54«Сапраўды, іх толькі нешматлікі гурт.
55Яны раззлавалі нас!
56Сапраўды, мы ўсе павінны быць наварце».
57Мы адабралі ў іх сады і крыніцы,
58скарбы і выдатныя месцы!
59Так! Мы перадалі гэта ўсё сынам Ісраіля.
60На досвітку яны рушылі за імі.
61Калі два гурту ўбачылі адно аднаго, прыхільнікі Мусы сказалі: «Сапраўды, нас адназначна наспеюць».
62Ён сказаў: «Не! Сапраўды, са мною Госпад мой, які пакажа мне просты шлях».
63Тагды Мы адкрылі Мусе: «Удар сваім кіем мора!» Яно раскры¬лася, а кожная частка была як велізарная гара!
64Мы далі наблізіцца іншым,
65а потым выратавалі Мусу і ўсіх, хто быў з ім.
66А тых іншых Мы ўтапілі.
67Сапраўды, у гэтым – знак, але большасць з іх не верыць.
68Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!
69Прачытай ім гісторыю пра Ібрагіма.
70Вось ён сказаў бацьку і свайму народу: «Каму вы пакланяецеся?»
71Тыя сказалі: «Мы пакланяемся стодам і цалкам аддадзеныя ім».
72Ён спытаў: «Няўжо яны чуюць вас, калі вы клічаце іх,
73прыносяць вам карысць альбо прыносяць бедствы».
74Тыя сказалі: «Але мы ведаем, што гэта рабілі нашыя бацькі».
75Ібрагім сказаў: «Ці бачылі вы, чаму пакланяецеся
76вы і вашыя продкі?
77Гэта ўсё Мае ворагі, апроч Госпада светаў,
78Які мяне стварыў i вядзе простым шляхам;
79Які жывіць і поіць мяне,
80ацаляе мяне, калі я хворы;
81Які заб’е мяне, а потым адродзіць;
82Які, спадзяюся, у Судны дзень даруе мае грахі.
83Госпадзе! дай мне веды і з’яднай мяне з праведнікамі.
84Пакінь пра мяне добрую славу ў наступных пакаленнях.
85зрабі Мяне адным са спадчыннікаў саду асалоды.
86I даруй майго бацьку, бо ён заблукаў.
87I не ганьбі мяне ў дзень, калі ўсе адродзяцца,
88дзень, калі не дапаможа ні маёмасць, ні дзеці,
89а толькі чыстае сэрца, з якім хтосьці прыйдзе да Аллага».
90Рай наблізіцца да збожных,
91а тыя, хто заблукаў, выразна ўбачаць пекла.
92Іх спытаюць: «дзе ж тыя, каму вы пакланяліся
93заміж Аллага? Няўжо яны дапамогуць вам ці сабе?»
94Іх скінуць туды – разам з тымі, якія збіліся са шляху,
95а таксама ўсім войскам Iблiса.
96Спрачаючыся, яны скажуць адно аднаму:
97«Клянёмся Аллагам, мы былі ў відавочнай аблудзе,
98калі лічылі вас роўнымі Госпаду светаў!
99Гэта беззаконнікі збілі нас са шляху,
100 i няма ў нас ні абаронцаў,
101 ні блізкіх сяброў.
102 Калі б мы маглі паварочацца, дык былі б вернікамі!»
103 Сапраўды, у гэтым знак! Але большасць з іх не верыць!
104 Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!
105 Народ Нуха лічыў пасланцоў хлусамі.
106 Вось іхны брат Нух сказаў ім: «Няўжо вы не палохаецеся?
107 Я – пасланец да вас, які варты даверу!
108 палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!
109 Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта, мяне ўзнагародзіць толькі Госпад светаў!
110 палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!»
111 Тыя адказалі: «Няўжо мы паверым табе, калі за табой пайшлі толькі людзі вартыя жалю?»
112 Ён сказаў: «Не мне ведаць пра тое, што яны робяць.
113 Ім адплаціць толькі Аллаг, калі б вы толькі ведалі пра гэта!
114 А я не праганяцьму вернікаў.
115 Бо я – толькі выразны засцерагальнік».
116 Яны сказалі: «Нух! Калі ты не спынішся, то будзеш адным з тых, каго пабілі камянямі».
117 Ён сказаў: «Госпадзе! Сапраўды, мой народ прызнаў мяне хлусам.
118 Таму разваж паміж намі і выратуй мяне і тых вернікаў, якія са мною!»
119 Мы выратавалі яго і тых, хто быў з ім, у перапоўненым каўчэгу,
120 а потым утапілі ўсіх іншых.
121 Сапраўды, у гэтым – знак. Але большасць з іх не верыць.
122 Сапраўды, Твой Госпад – Велічны, Міласэрны!
123 Адыты палічылі пасланцоў хлусамі.
124 Вось іхны брат Гуд сказаў ім: «Няўжо вы не палохаецеся?
125 Сапраўды, я – пасланец да вас, які варты даверу.
126 Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне.
127 Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта, мяне ўзнагародзіць толькі Госпад светаў.
128 Няўжо вы будзеце бескарысна ставіць знакі на кожным пагорку
129 і будаваць высокія замкі, быццам вы будзеце жыць павек,
130 і здзяйсняць гвалт над людзьмі, як тыраны?
131 Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне,
132 палохайцеся Таго, Хто дапамог вам тым, што вам вядома:
133 дапамог вам худобаю і сынамі,
134 садамі і крыніцамі.
135 I я палохаюся, што вас сустрэне пакаранне ў Вялікі дзень».
136 Тыя адказалі: «Не важна нам, будзеш нас вучыць, альбо ты не будзеш з тымі, якія павучаюць.
137 Гэта толькі звычаі старажытных пакаленняў,
138 i мы не будзем пакараныя!»
139 Яны лічылі яго хлусам, і Мы знішчылі іх! Сапраўды, у гэтым – знак! Але большасць з іх не верыць!
140 Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!
141 Самудыты лічылі пасланцоў хлусамі.
142 Вось іхны брат Салiх сказаў ім: «Няўжо вы не палохаецеся?
143 Сапраўды, я – пасланец да вас, які варты даверу.
144 Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!
145 Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта, мяне ўзнагародзіць толькі Госпад светаў.
146 Няўжо вас пакінуць у бяспецы сярод усяго, што тут:
147 садоў i крыніц,
148 пасеваў і пальмаў з прыемным плёнам,
149 і вы будзеце па-майстэрску высякаць жыллё ў гарах?
150 Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне,
151 i не падпарадкоўвайцеся загаду злачынцаў,
152 якія распаўсюджваюць нелад на зямлі, і нічога не паляпшаюць».
153 Тыя адказалі: «Ты толькі адзін з зачараваных,
154 такi ж чалавек, як i мы. Пакажы нам знак, калі ты адзін з праўд¬зівых».
155 Той сказаў: «Вось яно – вярблюдзіца! Яна будзе піць ваду, i вы будзеце піць ваду – у пэўныя дні!
156 Не рабіце ёй шкоду, інакш спаткае вас пакаранне ў Вялікі дзень».
157 Яны пападрэзвалі ейныя жылы і пашкадавалі пра гэта.
158 Спасцігла іх пакаранне! Сапраўды, у гэтым – знак, але боль¬шасць з іх не верыць!
159 Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!
160 Народ Лута лічыў пасланцоў хлусамі.
161 Вось іхны брат Лут сказаў ім: «Няўжо вы не палохаецеся?
162 Сапраўды, я – пасланец да вас, які варты даверу.
163 Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!
164 Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта, мяне ўзнагародзіць толькі Госпад светаў.
165 Няўжо вы будзеце хадзіць да мужчын са светаў,
166 пакідаючы жонак, створаных для вас Госпадам вашым? дык не, вы – злачынны народ».
167 Тыя адказалі: «Луце! Калі ты не спынішся, дык будзеш адным з выгнаннікаў».
168 Ён сказаў: «Я – адзін з тых, каму абрыдлі ўчынкі вашыя!
169 Госпад выратуй мяне і сям’ю маю ад таго, што робяць яны!»
170 Мы выратавалі яго і ягонаю сям’ю – усіх,
171 апроч старой жонкі, якая засталася ззаду.
172 Усіх іншых Мы знішчылі,
173 праліўшы на іх дождж. Які дрэнны гэты дождж для тых, каго засцерагалі!
174 Сапраўды, у гэтым – знак, але большасць з іх не верыць!
175 Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!
176 Жыхары аль-Айкі лічылі пасланцоў хлусамі.
177 Вось іхны брат Шуайб сказаў ім: «Няўжо вы не палохаецеся?
178 Сапраўды, я – пасланец да вас, які варты даверу.
179 Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!
180 Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта, мяне ўзнагародзіць толькі Госпад светаў.
181 захоўвайце меру слушна і не будзьце з тых, якія робяць іншым страты.
182 I ўзважвайце на дакладных вагах.
183 Не памяншай таго, што належыць людзям i не распаўсюджвай нелад на зямлі.
184 Палохайцеся Таго, Хто стварыў i вас, i першыя пакаленні».
185 Тыя адказалі: «Ты толькі адзін з зачараваных,
186 такi ж чалавек, як i мы. Таму мы думаем, што ты – хлус!
187 Скінь на нас кавалак неба, калі ты праўдзівы».
188 Той сказаў: «Мой Госпад лепей ведае тое, што вы робіце».
189 І палічылі яго як ашуканца, і спасцігла іх пакаранне ў дзень Ценю. Сапраўды, гэта было пакараннем Вялікага дня!
190 Сапраўды, у гэтым – знак, але большасць з іх не верыць!
191 Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!
192 А гэта – паслана Госпадам светаў.
193 Верны дух сышоў з ім
194 на тваё сэрца, каб ты быў адным з засцерагальнікаў.
195 Паслана на арабскай мове, зразумелай.
196 змяшчаецца яно ў скрутках старажытных народаў.
197 Ці не з’яўляецца знакам для іх тое, што яго ведаюць навукоў¬цы сыноў Ісраіля?
198 Калі б Мы паслалі яго каму-небудзь з іншаземцаў,
199 i ён прачытаў гэта для іх, дык яны б не паверылі.
200 Так Мы ўводзім ягоную [ўпартасць] у сэрцы беззаконнікаў.
201 Яны не павераць у яго, пакуль не ўбачаць пакутлівага пакарання.
202 Яно заб’е іх нечакана, таму яны і не адчуюць гэтага.
203 Тагды яны спытаюць: «Ці не будзе нам адтэрміноўкі?»
204 Няўжо яны спрабуюць паскорыць Нашае пакаранне?
205 Ты ведаеш, што калі мы дазволім ім карыстацца дабротамі доў¬гія гады,
206 а потым да іх прыйдзе тое, што ім абяцана,
207 дык даброты, якімі яны карысталіся, ніяк не дапамогуць ім?
208 Мы не знішчалі ніводнага паселішча, дзе б не было перад гэ¬тым засцерагальніка
209 з павучаннем. I Мы не былі няслушныя!
210 Шатаны не схадзілі з ім,
211 Гэта не пасуе ім, i няздольныя яны на гэта.
212 Адхілілі іх ад слухання яго [Карана ў небе].
213 Не звяртайся заміж Аллага да іншага бога, інакш будзеш сярод пакараных.
214 засцерагай сваіх найбліжэйшых сваякоў.
215 Пакрый сваім крылом вернікаў, якія пайшлі за табою.
216 А калі яны не паслухаюць цябе, дык скажы: «Я не датычны да таго, што вы робіце».
217 I спадзявайся на Велічнага, Міласэрнага,
218 Які бачыць цябе, калі ты здзяйсняеш малітвы ўначы,
219 i рухаешся сярод тых, якія нізка кланяюцца.
220 Сапраўды, Ён – Чуючы, Ведаючы!
221 Ці не распавесці вам пра тое, на каго сходзяць шатаны?
222 Яны сходзяць на кожнага хлуса, грэшніка.
223 Яны кідаюць падслуханае, але на самой справе большасць з іх – хлусы.
224 А за паэтамі [нявернікамі] ідуць толькі тыя, што заблукалі.
225 Няўжо ты не бачыш, што яны блукаюць па ўсіх далінах
226 i кажуць тое, чаго не робяць?
227 за выключэннем тых, якія паверылі, робяць дабро, часта згад¬ваюць Аллага і абараняюцца, калі з імі зрабілі няслушна. Борзда даве¬даюцца тыя, якія робяць няслушна, куды яны паварочаюцца!