الفرقان
The Criterion • 77 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Блаславёны Той, Хто паслаў Адрозніванне свайму рабу, каб ён быў засцерагальнікам для светаў.
2 Ён – Той, Каму належыць улада на нябёсах i на зямлі. Ён не пры¬маў Сабе дзіцяці і не было Яму роўнага ва ўладзе. Ён стварыў кожную рэч i размеркаваў яе мераю.
3 заміж Яго яны бяруць сабе багамі тых, якія нічога не ствараюць, але створаныя самі; тых, якія не маюць улады нанесці сабе шкоды аль¬бо прынесці карысць; тых, якія не маюць улады ні над скананнем, ні над жыццём, ні над адраджэннем.
4 Тыя, што не вераць, кажуць: «Гэта толькі хлусня, якую ён прыду¬маў з дапамогаю іншых людзей». Так яны робяць няслушна і хлусяць.
5 Яны кажуць: «Казкі старажытных народаў! Ён папрасіў запісаць іх, i яму чытаюць гэта раніцай і ўвечары».
6 Скажы: «Яго паслаў Той, Хто ведае таямніцы нябёсаў i зямлі. Са¬праўды, Ён – Прабачаючы, Міласэрны!»
7 Яны кажуць: «Што гэта за пасланец? Ён спажывае ежу і ходзіць па кірмашах. Чаму да яго не паслана анёла, які б засцерагаў разам з ім?
8 Чаму яму не пасланы скарб? Чаму не мае ён саду, з якога б ён спажываў ежу?» Беззаконнікі сказалі: «Вы ідзяце ўтроп чалавека, які зачараваны».
9 Паглядзі, як яны прыводзяць табе прыпавесці. Яны заблукалі і не прымеюць знайсці шляху.
10Блаславёны Той, Хто, калі пажадае, даруе табе лепей за гэта ўсё – сады, дзе цурчаць рэкі. Ён таксама ўсталюе для цябе палацы.
11дык не! Яны лічаць Час за хлусню! А для тых, хто лічыць Час за хлусню, падрыхтавалі Мы полымя!
12Толькі яно ўбачыць іх здалёк, яны пачуюць яго сыканне і грукат!
13Калі іх, закутых, кінуць да цеснага месца, яны прасіцьмуць там на сябе загубы!
14Сёння не клічце на сябе адной загубы, клічце іх шмат!
15Скажы: «Што лепш – гэтакае пакаранне альбо сад вечнасці, які чакае на збожных i будзе іхным узнагароджаннем і месцам для вяртання?»
16Там яны будуць мець усё, што пажадаюць, i будуць яны там па¬век. Такая абяцанка, узятая Тваім Госпадам, пра якую пытаюцца!
17У той дзень ён збярэ іх i тых, каму яны пакланяліся заміж Аллага. I скажа: «Гэта вы ўвялі ў аблуду Маіх рабоў, ці яны самі збіліся са шляху?»
18Тыя скажуць: «Прыслаўны Ты! Нам не пасуе браць абаронцаў заміж Цябе, але гэта Ты дазволіў ім і іхным бацькам атрымліваць аса¬лоду ад дабротаў, таму яны забыліся на напамін і сталі людзьмі, якія зніклі».
19Яны адмаўлялі тое, што вы кажаце, і вы не здолееце ні адхіліць пакарання, ні дапамагчы сабе. Тых з вас, якія былі няслушнымі, Мы прымусім паспрабаваць вялікага пакарання!
20Пасланцы, якіх Мы пасылалі раней, таксама спажывалі ежу і хадзілі па кірмашах. Адных з вас Мы зрабілі спакусаю для іншых – ці будзеце вы трывучымі? Госпад твой – Усебачачы!
21Тыя, якія не спадзяюцца на сустрэчу з Намі, кажуць: «Чаму да нас не паслана анёлаў? Чаму мы не бачым нашага Госпада?» Яны пагардліва заганарыліся ў душы сабой і праявілі вялікае непадпарадкаванне.
22У той дзень, калі яны ўбачаць анёлаў, для грэшнікаў не будзе ніякае добрае весткі. Ім скажуць: «Вось перашкода неадольная».
23Мы зоймемся справамі, якія яны рабілі і ператворым іх у разд¬зьмуты пыл.
24Жыхары раю ў той дзень мецьмуць найлепшы прытулак і най¬лепшае месца адпачынку.
25У той дзень расшчапіцца неба, пакрытае хмарамі, i будуць пасла¬ныя анёлы.
26Сапраўдная ўлада гэтага дня будзе належыць Літасціваму! Цяж¬кі будзе гэты дзень для нявернікаў!
27У той дзень беззаконнік кусацьме свае рукі і казацьме: «Калі б я накіраваўся шляхам Пасланца!
28Гора мне! Калі б я не браў сабе такога сябра.
29Бо менавіта ён адхінуў мяне ад напаміну, калі ён прыйшоў да мяне!» Так шатан пакідае чалавека без дапамогі.
30Пасланец сказаў: «Госпадзе! Сапраўды, мой народ адхіліў гэты Каран».
31Менавіта так Мы паставілі кожнаму прароку ворага з беззакон¬нікаў, але досыць твайго Госпада як Правадыра і Памагатага.
32Тыя, што не паверылі, кажуць: «Чаму Каран не пасланы адразу, цалкам?» Гэта так, бо Мы імкнёмся ўмацаваць ім тваё сэрца і прачы¬талі яго па парадку.
33Якія б прыпавесці яны табе ні прыводзілі, мы прыходзілі да цябе з праўдаю і найлепшым тлумачэннем!
34Тыя, якіх прыцягнуць да пекла на іхных тварах, апынуцца ў най¬горшым месцы, бо яны самыя заблукаўшыя.
35Мы даравалі Мусе Пісанне і паставілі яму памагатага – ягонага брата, Гаруна.
36I Мы сказалі: «Ідзіце да народу, які прызнаў Нашыя знакі хлус¬нёю». А потым Мы зусім вынішчылі гэтых людзей.
37Народ Нуха, які адмаўляў пасланцоў, мы ўтапілі, зрабіўшы зна¬кам для людзей. Мы падрыхтавалі для беззаконнікаў пакутлівае пака¬ранне.
38А таксама адытаў, самудытаў, жыхароў ар-Расса і шмат іншых пакаленняў, якія жылі сярод іх.
39Усім ім Мы прыводзілі прыпавесці і ўсіх іх Мы знішчылі.
40Яны ўжо праходзілі міма паселішча, на якое выпаў дрэнны дождж. Няўжо яны не бачылі гэтага паселішча? Не спадзяюцца яны на адраджэнне.
41Калі яны бачаць цябе, дык толькі цешацца: «Няўжо гэта яго Ал¬лаг зрабіў пасланцом?
42Ён прымеў адхінуць нас ад нашых багоў, калі б мы не мелі тры¬вання». Калі яны ўбачаць пакаранне, дык хутка даведаюцца, хто на¬самрэч збіўся са шляху.
43Ты бачыў таго, хто зрабіў богам сваё жаданне? Няўжо ты буд¬зеш для такога апекавальнікам?
44Няўжо ты лічыш, што большасць з іх здольная нешта чуць ці разумець? Яны як худоба. дык не, яшчэ больш збіліся са шляху.
45Няўжо ты не бачыш, як твой Госпад падаўжае цень? А калі б Ён пажадаў, дык зрабіў бы яго нязменным. Сонца Мы зрабілі для яго па¬казальнікам,
46а потым патроху сціскаем яго да Сябе.
47Ён – Той, Хто зрабіў для вас ноч покрывам, а сон – адпачынкам. А дзень Ён зрабіў часам вяртання да жыцця.
48Ён – Той, Хто пасылае вятры добрымі веснікамі Сваёй літасці. I Мы праліваем з неба чыстую ваду.
49Каб ажывіць ёй нежывую зямлю і напаіць жывёлу і шмат люд¬зей, якіх мы стварылі.
50Мы размяркоўваем ваду паміж імі, каб яны задумаліся, але боль¬шасць людзей адхінаецца ад усяго, апроч няверы.
51Калі б Мы пажадалі, дык паслалі б засцерагальніка да кожнага паселішча.
52Таму не слухайся нявернікаў, а змагайся супраць іх з дапамогаю гэтага вялікага [Карана] вялікім намаганнем!
53Ён – Той, Хто зблытаў дзве вадаточнiцы. Адна з іх – прыемная на смак, прэсная, а другая – салёная, горкая. I Ён усталяваў паміж імі перапону і непераадольную перашкоду.
54Ён – Той, Хто стварыў чалавека з вады і дараваў яму сваякоў і сваячак. Твой Госпад – Усемагутны!
55Пагане пакланяюцца замiж Аллага тым, хто не прымее прынес¬ці нi карысці, ні шкоды. Нявернiк дапамагае тым, хто супраць ягона¬га Госпада.
56Мы паслалі цябе толькі як добрага весніка і засцерагальнiка.
57Скажы: «Я не прашу за гэта ніякага ўзнагароджання, апроч таго, каб той, хто пажадае, прыняў шлях свайго Госпада».
58Спадзявайся на Найжывейшага, які не памірае, i ўслаўляй Яго славаю! дастаткова таго, што Ён ведае пра грахі Сваіх рабоў!
59Ён стварыў нябёсы, зямлю і тое, што паміж імі, за шэсць дзён, а по¬тым узняўся над Тронам. Ён – Літасцiвы! спытай пра гэта ў абазнанага.
60Калі ім кажуць: «Схлiлiцеся перад Лiтасцівым!» – дык яны пы¬таюць: «А хто такi – Літасцівы? Няўжо мы схлiлiмся перад тым, да каго ты заклікаеш нас?» Гэта толькі дадае ім агіды.
61Блаславёны Той, Хто ўсталяваў у небе сузор’е, стварыў там свя¬ціла і бліскучы месяц.
62Ён – Той, Хто мяняе ноч i дзень для тых, якія жадаюць задумац¬ца і дзякаваць!
63Рабы Лiтасцівага – тыя, якія ідуць зямлёю пакорліва і адказва¬юць невукам: «Мiр!»;
64якія бавяць ночы, схіляючыся ніцма i стоячы перад Госпадам сваім,
65якія кажуць: «Госпадзе наш! Прадухілі ад нас пакаранне пекла, бо такое пакаранне бясконцае.
66Якая мярзотная гэтая мясціна i гэты прытулак».
67Тыя, якія, даючы ахвяраванні, не робяць марнатраўства і не шка¬дуюць, трымаючыся сярэдзіны паміж гэтым,
68якія не звяртаюцца замiж Аллага да іншага бога, якія не забіва¬юць жывой душы, не маючы на тое права, якія не робяць распусты, – а хто робіць так, таго спаткае пакаранне!
69У дзень Адраджэння ягонае пакаранне прымножыцца, i ён на¬заўжды застанецца зняважаным.
70Апроч тых, хто павініўся, паверыў i рабіў дабро, Аллаг падмяніў iхныя лiхiя ўчынкі на добрыя справы. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны.
71Хто павініцца і будзе рабіць дабро, дык сапраўды шчыра звер¬нецца да Аллага.
72Тыя, якія не прымаюць удзел у хлуслівых размовах, а калі пра¬ходзяць міма марнага, праходзяць годна.
73Калі ім нагадваюць пра знакi Госпада іхнага, яны не становяцца да іх глушцамі ды невідушчымі!
74Тыя, якія кажуць: «Госпадзе наш! даруй нам асалоду вачэй ся-род жанчын нашых i ў нашчадках нашых i зрабі нас узорам для збожных».
75Iхным узнагароджаннем будзе вышэйшае месца ў святліцы – за тое, што яны былі трывучымi. Там іх сустрэнуць віншаваннем i мiрам –
76там яны будуць павек. Якая выдатная гэтая мясціна i гэты пры¬тулак!
77Скажы: «Госпад не звярнуў бы на вас увагі, калі б не вашае ма¬ленне». Аднак вы лічыце гэта хлуснёю, i хутка пакаранне стане няўхіль¬ным!