الملك
The Sovereignty • 30 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Бласлаўлёны Той, у Якога знаходзіцца ўлада – Ён здольны на кож¬ную рэч! –
2 Той, Хто стварыў жыццё i скананне, каб выпрабаваць вас – чые ўчынкі будуць лепшымi? А Ён – Велiчны, Прабачаючы,
3 Той, Хто стварыў сем нябёсаў – адно над адным. Ты не ўбачыш у тварэнні Літасцівага неадпаведнасці. Паглядзі яшчэ раз – бачыш хоць нейкую расколіну?
4 Паглядзі яшчэ раз i яшчэ раз; знясіліўшы, твой погляд стомлена вернецца да цябе.
5 Мы ўпрыгожылі ніжняе неба свяцільнямі і пабіваючы імі камя¬нямі шатанаў. Мы падрыхтавалі для іх пякельнае пакаранне.
6 I для тых, хто не паверыў у Госпада свайго, Мы падрыхтавалі па-каранне пеклам. Брыдкае ж гэта месца для вяртання!
7 Калі іх кінуць туды, яны пачуюць грукат ад ейнага кіпення.
8 Яна ледзь не разрываецца ад лютасці. Кожны раз, калі туды ўкідва-юць натоўп, ейныя вартавыя будуць пытацца: «Няўжо да вас не пры¬ходзіў засцерагальны?»
9 Тыя скажуць: «Так, прыходзіў. Але мы прынялі яго за хлуса і ска¬залі: «Аллаг нічога не пасылаў, а вы трапілі ў глыбокую хлусню!»
10I яшчэ скажуць: «Калі б мы хацелі пачуць ці зразумець, дык не былі б сярод жыхароў полымя!»
11Яны прызнаюць свой грэх. Няхай адыйдуць жыхары пекла!
12Сапраўды, на тых, якія таемна палохаюцца свайго Госпада, ча¬кае прабачэнне і вялікае ўзнагароджанне.
13Ці схаваеце вы свае словы, альбо прамовіце іх адкрыта – Ён бу¬дзе ведаць, што ў грудзях.
14Няўжо гэтага не ведацьме Той, Хто ўсё стварыў, Праніклівы, да¬сведчаны?
15Ён – Той, Хто зрабіў зямлю пакорлівай для вас. Хадзіце ж роз-нымі бакамі і ежце з Ягонае долi; да Яго паварочаецеся вы.
16Хіба вы ў бяспецы ад таго, што Аллаг Усявышні не прымусіць зямлю раптоўна скалануцца і паглынуць вас?
17Няўжо вы ў бяспецы ад таго, што Аллаг Усявышні не нашле на вас віхор, які асыпле вас камянямі? Тагды вы даведаецеся, якою была засцярога!
18Тыя, якія жылі раней за іх, успрынялі гэта як хлусню. Якая ж была адплата!
19Няўжо яны не бачылі птушак, якія разгортваюць і складаюць крылы? Толькі Лiтасцiвы ўтрымлівае іх. Сапраўды, Ён бачыць кожную рэч.
20Хто прымее быць вашым войскам і дапамагчы вам заміж Літа¬сцівага? Сапраўды, спакусілі нявернiкаў.
21Хто прымее надзяліць вас, калі Ён утрымае Сваю долю? дык не! Яны застаюцца ў спрэчцы і адхінаюцца.
22Хто на правільным шляху – той, хто апусціў галаву ці той, хто ідзе простым шляхам, трымаючы выправу?
23Ён – Той, Хто выгадаваў вас i дараваў вам слых, зрок i сэрца; мала вы дзякуеце!
24Скажы: «Ён – Той, Хто парассяляў вас на зямлі і да каго вы бу¬дзеце згуртаваныя.
25Яны пытаюцца: «Калі наступіць абяцанае, калі вы кажаце праў¬ду?»
26Скажы: «Сапраўды, веданне – толькі ў Аллага. А я толькі нясу ад Яго да вас выразную засцярогу».
27Калі яны ўбачаць гэта побач з сабою, дык іхныя твары зробяц¬ца маркотнымі. Ім скажуць: «Вось – тое, што вам абяцалі».
28Скажы: «Як вы думаеце, а калі Аллаг знішчыць мяне і тых, хто са мною, ці злітуецца над намі, дык хто выратуе нявернікаў ад пакут¬лівага пакарання?»
29Скажы: «Ён – Літасцiвы! У Яго мы паверылі і на Яго мы ўскла-даем надзеі. Хутка вы даведаецеся, хто апынуўся ў сапраўднай хлусне».
30Скажы: «А калі вашая вада пойдзе ўглыб зямлі, дык хто даруе вам крынічную ваду?»