التحريم
The Prohibition • 12 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 о Прароча! Чаму ты, імкнучыся дагадзіць сваім жонкам, забара¬няеш тое, што дазволіў табе Аллаг? Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны.
2 Праўдзіва, усталяваў Аллаг вам шлях адступлення ад кляцьбаў вашых. Аллаг – Абаронца ваш, Усеведаючы, Мудры.
3 I калі паведаміў таемна Прарок адной са сваіх жонак навіну, дык яна распавяла гэта іншай. Але адкрыў Аллаг яму гэта. Распавёў ёй част¬ку Прарок, а частку схаваў. I калі распавёў ёй гэта, яна спытала: «Хто паведаміў табе гэта?» Сказаў ён: «Паведаміў Усеведаючы i дасведчаны».
4 Калі абедзве вы павініцеся перад Аллагам, дык гэта будзе лепш – так падалілiся вашыя сэрцы. А калі аб’яднаецеся вы супраць яго, то, сапраўды, Аллаг ягоны Абаронца, i джыбрыл, i праведныя вернікі, а пасля гэтага – анёлы.
5 Магчыма, калі разлучыцца ён з вамі, дык Госпад заменіць вас жон¬камі, лепш за вас – адданых Аллагу, вернiцамi, пакорлівымi, тымі, якія віняцца, пакланяюцца, посцяць – як тымі, што былі ў шлюбе, так i цнатлівымі.
6 о вы, якія паверылі! Беражыце сябе i сем’і свае ад пекла, палівам якога з’яўляюцца людзі і камяні, над якімі анёлы – суворыя і моцныя, якія не ўхіляюцца ад таго, што Аллаг загадаў ім.
7 о вы, якія не паверылi! Не апраўдвайцеся сёння, адплацяць вам толькі за тое, што вы рабілі.
8 о, якія паверылі! Павініцеся перад Аллагам каяннем шчырым! Магчыма, Госпад адпусціць вам грахі вашыя і ўвядзе вас у сады, дзе цурчаць рэкі. У той дзень Бог не прынізіць Прарока і тых з іх, якія па¬верылі. Святло іхнае плыве наперадзе іх i справа ад іх. «дай нам цал¬кам святло нашае і даруй нам, сапраўды, Ты здольны на кожную рэч».
9 о Прароча! Вядзі змаганне з нявернiкамi і крывадушнікамi, будзь жорсткім з імі! домам іхным будзе пекла, i жахлівым ёсць такі канец.
10Прывёў Аллаг прыклад тых, якія не паверылi: жонку Нуха i жон¬ку Лута. Яны былі за двума Нашымі праведнымі рабамі. Але яны здрад¬ зілі іх, таму не пазбавілі мужчыны іх на пакаранне Аллага, i сказана ім: «Увайдзіце ў пекла разам з іншымі!»
11I прывёў Аллаг прыклад тых, якія паверылі – жонку Фараона, калі яна сказала: «Госпадзе! звядзі мне каля цябе дом у Раі! I выратуй мяне ад Фараона і ягоных учынкаў! I выратуй мяне ад народа прыгня¬тальнага!»
12I Мар’ям, дачка Iмрана, якая захавала некранутасць улоння свай¬го, і ўдыхнулі Мы ў яго ад духа Нашага; успрыняла як праўду яна сло¬вы Госпада ейнага і Пісанне Ягонае, i была яна з асяроддзя адданых.