الطلاق
The Divorce • 12 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 о Прароча! Калі разжэньваецеся вы з жанчынамі, дык разжэньвайцеся з імі ў адпаведнасці з усталяваным перыядам, прытрымлівай¬цеся яго і палохайцеся Аллага, Госпада вашага. Не выганяйце іх з жылля іхнага, і няхай i яны не выходзяць з яго, хіба як учыняць яны распусту відавочную. Такія абмежаванні Аллага. Хто парушае абмежаванні Ал¬лага, той робіць няслушна ў адносінах да самога сябе. Ты не ведаеш – а раптам Аллаг вырашыць потым інакш?
2 Калі ж прыйдзе ўстаноўлены тэрмін, дык пакіньце іх у сябе з мірам альбо разыдзіцеся з імі мiрам. Паклічце для гэтага сведкамі двух слуш¬ных мужоў з вас і прынясіце сведчанне перад Аллагам. Гэтыя навучан¬ні для таго, хто верыць у Аллага і Апошні дзень. Хто палохаецца Ал¬лага, таму Ён дае выхад,
3 і надзяляе адтуль, адкуль той i не чакае. Таму, хто ўскладае над¬зеі на Аллага, дастаткова Яго. Аллаг даводзіць да канца выкананне за¬гаду Свайго i Ён для кожнай рэчы стварыў ейную меру.
4 для тых з вашых жонак, у каго спыніліся аплавы, у выпадку ва¬ганняў вашых – тэрмін у тры месяцы. Гэта таксама для тых, якія не дасягнулі ўзросту аплаў. У цяжарных жа ён займае час да родаў iхных. А таму, хто палохаецца Аллага, таму Ён палацвіць справы.
5 Гэта – загад Аллага, які Ён даў вам. I хто палохаецца Аллага, таму Ён даруе грахі ягоныя і павялічыць яму ўзнагароджанне.
6 Мясціце іх там, дзе жывяце самі, наколькі вам дазваляе ваш пры¬бытак. Не рабіце ім шкоды, каб не рабіць яшчэ цяжэй. Калі ж цяжар¬ныя яны, дык утрымлівайце іх да тых часоў, пакуль не народзяць яны. Калі ж жывяць яны грудзямі дзяцей вашых, дык давайце ім узнага¬роджанне іхнае і райцеся паміж сабою па- добраму. Калі ж гэта будзе цяжка для вас, дык запрашайце карміцельку.
7 Няхай уладальнік дастатку выдаткоўвае ў адпаведнасці з дастат¬кам сваiм; а каму цяжка гэта, дык няхай выдаткоўвае з дадзенага яму Аллагам. Бог не патрабуе з чалавека больш ад таго, што Ён даў яму. I Аллаг даруе палёгку пасля цяжкасцяў.
8 о колькі жа паселішчаў не паслухаліся загаду іхнага Госпада і Яго¬ных! Мы адплацілі ім жорсткаю адплатаю, і скаралі іх цяжкім пака-раннем!
9 Яны адчулі наступствы сваіх учынкаў. Iхныя ўчынкі сталі страт¬нымі.
10Аллаг падрыхтаваў ім жорсткае пакаранне. Таму палохайцеся Аллага, о вы, якія маюць розум, якія паверылі! Аллаг дараваў вам на¬памін
11праз Пасланца, які чытае выразныя знакі Аллага вам, каб вывес¬ці тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, з цемры да святла. Хто паверыць у Аллага і рабіцьме дабро, той увойдзе ў сады, дзе цурча¬ць рэкі. Яны будуць там павек! Аллаг ужо дараваў ім выдатную долю.
12Аллаг – Той, Хто стварыў сем нябёсаў i столькі жа зямель. Узы¬ходзіць паміж імі загад для таго, каб вы ведалі, што Аллаг здольны на кожную рэч, i што Ён ахоплівае кожную рэч веданнем.