At-Taghabun

التغابن

The Mutual Disillusion18 ayahsMedinan

بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ

يُسَبِّحُ لِلَّهِ مَا فِي ٱلسَّمَٰوَٰتِ وَمَا فِي ٱلۡأَرۡضِۖ لَهُ ٱلۡمُلۡكُ وَلَهُ ٱلۡحَمۡدُۖ وَهُوَ عَلَىٰ كُلِّ شَيۡءٖ قَدِيرٌ﴿١

1 Услаўляе Аллага тое, што на нябёсах, i тое, што на зямлі. Яму на¬лежыць улада, яму належыць моц, i Ён – над кожнай рэччу Ўсемагутны.

هُوَ ٱلَّذِي خَلَقَكُمۡ فَمِنكُمۡ كَافِرٞ وَمِنكُم مُّؤۡمِنٞۚ وَٱللَّهُ بِمَا تَعۡمَلُونَ بَصِيرٌ﴿٢

2 Ён – Той, Хто стварыў вас. Ёсць сярод вас нявернікі, i ёсць сярод вас вернікі. I Аллаг бачыць тое, што вы робіце.

خَلَقَ ٱلسَّمَٰوَٰتِ وَٱلۡأَرۡضَ بِٱلۡحَقِّ وَصَوَّرَكُمۡ فَأَحۡسَنَ صُوَرَكُمۡۖ وَإِلَيۡهِ ٱلۡمَصِيرُ﴿٣

3 Ён стварыў нябёсы і зямлю ў праўдзе, надаў вам аблічча i зрабіў вашае аблічча выдатным. I да Яго – вяртанне.

يَعۡلَمُ مَا فِي ٱلسَّمَٰوَٰتِ وَٱلۡأَرۡضِ وَيَعۡلَمُ مَا تُسِرُّونَ وَمَا تُعۡلِنُونَۚ وَٱللَّهُ عَلِيمُۢ بِذَاتِ ٱلصُّدُورِ﴿٤

4 Ён ведае, што на нябёсах i на зямлі; Ён ведае тое, што вы хаваеце і тое, што адкрываеце. I Аллаг ведае тое, што ў сэрцах.

أَلَمۡ يَأۡتِكُمۡ نَبَؤُاْ ٱلَّذِينَ كَفَرُواْ مِن قَبۡلُ فَذَاقُواْ وَبَالَ أَمۡرِهِمۡ وَلَهُمۡ عَذَابٌ أَلِيمٞ﴿٥

5 Хіба не даходзілі да вас весткі пра тых, якія не верылi ў мінулым і паспрабавалі на смак наступствы дзей сваіх?

ذَٰلِكَ بِأَنَّهُۥ كَانَت تَّأۡتِيهِمۡ رُسُلُهُم بِٱلۡبَيِّنَٰتِ فَقَالُوٓاْ أَبَشَرٞ يَهۡدُونَنَا فَكَفَرُواْ وَتَوَلَّواْۖ وَّٱسۡتَغۡنَى ٱللَّهُۚ وَٱللَّهُ غَنِيٌّ حَمِيدٞ﴿٦

6 Гэта – таму, што калі прыходзілі да іх пасланцы з выразнымі зна¬камі, дык яны казалі ім: «Няўжо такія ж людзі павядуць нас шляхам простым?» Таму яны не паверылі і адхiнулiся. І Аллаг не мае патрэбы ў іх; сапраўды, Аллаг – заможны, Пахвальны.

زَعَمَ ٱلَّذِينَ كَفَرُوٓاْ أَن لَّن يُبۡعَثُواْۚ قُلۡ بَلَىٰ وَرَبِّي لَتُبۡعَثُنَّ ثُمَّ لَتُنَبَّؤُنَّ بِمَا عَمِلۡتُمۡۚ وَذَٰلِكَ عَلَى ٱللَّهِ يَسِيرٞ﴿٧

7 Нявернiкi думаюць, што яны ніколі не адродзяцца. Скажы: «Не! Клянуся Госпадам маім, вы адродзіцеся, а потым, сапраўды, паведамя¬ць вам пра ўчынкі вашыя. Гэта для Аллага латва!»

فَـَٔامِنُواْ بِٱللَّهِ وَرَسُولِهِۦ وَٱلنُّورِ ٱلَّذِيٓ أَنزَلۡنَاۚ وَٱللَّهُ بِمَا تَعۡمَلُونَ خَبِيرٞ﴿٨

8 Паверце жа ў Аллага, Ягонага Пасланца i святло, якое паслалi Мы! I Аллаг ведае тое, што вы робіце.

يَوۡمَ يَجۡمَعُكُمۡ لِيَوۡمِ ٱلۡجَمۡعِۖ ذَٰلِكَ يَوۡمُ ٱلتَّغَابُنِۗ وَمَن يُؤۡمِنۢ بِٱللَّهِ وَيَعۡمَلۡ صَٰلِحٗا يُكَفِّرۡ عَنۡهُ سَيِّـَٔاتِهِۦ وَيُدۡخِلۡهُ جَنَّٰتٖ تَجۡرِي مِن تَحۡتِهَا ٱلۡأَنۡهَٰرُ خَٰلِدِينَ فِيهَآ أَبَدٗاۚ ذَٰلِكَ ٱلۡفَوۡزُ ٱلۡعَظِيمُ﴿٩

9 У той дзень Ён згуртуе вас для дня Сходу. Гэты дзень будзе днём узаемнае хлусні. I тым, хто верыў у Аллага і рабіў дабро, будуць дара-ваныя ягоныя ліхія ўчынкі, i ўвядуць яго ў сады, дзе цурчаць рэкі. Бу¬дуць яны там павек, i гэта – вялікі поспех!

وَٱلَّذِينَ كَفَرُواْ وَكَذَّبُواْ بِـَٔايَٰتِنَآ أُوْلَٰٓئِكَ أَصۡحَٰبُ ٱلنَّارِ خَٰلِدِينَ فِيهَاۖ وَبِئۡسَ ٱلۡمَصِيرُ﴿١٠

10Тыя, што не паверылі і лічылі знакі Нашыя хлуснёю, яны – жы¬хары пекла. Будуць яны там павек i жахлівы ж гэты канец!

مَآ أَصَابَ مِن مُّصِيبَةٍ إِلَّا بِإِذۡنِ ٱللَّهِۗ وَمَن يُؤۡمِنۢ بِٱللَّهِ يَهۡدِ قَلۡبَهُۥۚ وَٱللَّهُ بِكُلِّ شَيۡءٍ عَلِيمٞ﴿١١

11Бяздолле не спасцігае без дазволу Аллага. I для сэрца таго, хто паверыў у Аллага, Ён пакажа верны шлях. Аллаг – пра кожную рэч да-сведчаны.

وَأَطِيعُواْ ٱللَّهَ وَأَطِيعُواْ ٱلرَّسُولَۚ فَإِن تَوَلَّيۡتُمۡ فَإِنَّمَا عَلَىٰ رَسُولِنَا ٱلۡبَلَٰغُ ٱلۡمُبِينُ﴿١٢

12І Падпарадкуйцеся Аллагу, і падпарадкуйцеся Пасланцу! А калі вы адхіліцеся, дык Пасланцу належыць толькі перадаць адкрыццё.

ٱللَّهُ لَآ إِلَٰهَ إِلَّا هُوَۚ وَعَلَى ٱللَّهِ فَلۡيَتَوَكَّلِ ٱلۡمُؤۡمِنُونَ﴿١٣

13Аллаг! Няма бога, апроч Яго, i няхай на Аллага ўскладаюць над¬зеі вернікі!

يَٰٓأَيُّهَا ٱلَّذِينَ ءَامَنُوٓاْ إِنَّ مِنۡ أَزۡوَٰجِكُمۡ وَأَوۡلَٰدِكُمۡ عَدُوّٗا لَّكُمۡ فَٱحۡذَرُوهُمۡۚ وَإِن تَعۡفُواْ وَتَصۡفَحُواْ وَتَغۡفِرُواْ فَإِنَّ ٱللَّهَ غَفُورٞ رَّحِيمٌ﴿١٤

14о вы, якія паверылі! Сапраўды, сярод жанчын вашых i дзяцей вашых ёсць вашыя непрыхільнікі. Пільнуйцеся ж іх! А калі вы пра¬бачыце іх, злітуецеся над імі і даруеце ім, дык Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны.

إِنَّمَآ أَمۡوَٰلُكُمۡ وَأَوۡلَٰدُكُمۡ فِتۡنَةٞۚ وَٱللَّهُ عِندَهُۥٓ أَجۡرٌ عَظِيمٞ﴿١٥

15Вашы дзеці і вашая маёмасць – толькі спакуса. А ў Аллага – вялікае ўзнагароджанне.

فَٱتَّقُواْ ٱللَّهَ مَا ٱسۡتَطَعۡتُمۡ وَٱسۡمَعُواْ وَأَطِيعُواْ وَأَنفِقُواْ خَيۡرٗا لِّأَنفُسِكُمۡۗ وَمَن يُوقَ شُحَّ نَفۡسِهِۦ فَأُوْلَٰٓئِكَ هُمُ ٱلۡمُفۡلِحُونَ﴿١٦

16Палохайцеся Аллага, наколькі здолееце, слухайце і падпарад¬коўвайцеся, i ахвяруйце дзеля сваёй жа даброты! Перамаглi тыя, якія захавалі сябе ад хцівасці.

إِن تُقۡرِضُواْ ٱللَّهَ قَرۡضًا حَسَنٗا يُضَٰعِفۡهُ لَكُمۡ وَيَغۡفِرۡ لَكُمۡۚ وَٱللَّهُ شَكُورٌ حَلِيمٌ﴿١٧

17I калі дасце вы Аллагу добрую пазыку, дык Ён верне вам яшчэ большую, і даруе вам. А Аллаг – Удзячны, Стрыманы.

عَٰلِمُ ٱلۡغَيۡبِ وَٱلشَّهَٰدَةِ ٱلۡعَزِيزُ ٱلۡحَكِيمُ﴿١٨

18Ведаючы таемнае і адкрытае, Велічны, Мудры.

RELATED SURAHS