المنافقون
The Hypocrites • 11 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Калі прыходзяць да цябе крывадушнікі, яны кажуць: «Сапраўды, ты пасланец Аллага!» Аллаг ведае, што ты, сапраўды, Ягоны Пасланец, і Аллаг сведчыць, што крывадушнікі – хлусы.
2 І зрабілі кляцьбы сваёй заслонаю і збiваюць са шляху Аллага. Са¬праўды дрэнна тое, што яны робяць!
3 Гэта таму, што яны спачатку паверылi, а потым – не. запячата¬ныя iхныя сэрцы, i яны не разумеюць.
4 Калі ты глядзіш на іх, прыгажосць іхных целаў захапляе цябе, і калі яны кажуць, дык ты слухаеш іх. Але яны падобныя да бярвёнаў, якiя прыхіленыя да сцяны, і кожны крык успрымаюць як пагрозу для сябе. Яны ворагі, таму пільнуйся іх. Няхай згубіць іх Аллаг! Як жа яны падалiлiся!
5 Калі кажуць ім: «Прыходзьце, каб папрасіў прабачэння для вас Пасланец Аллага!» – дык яны толькі віхраць сваiмi галавамi, і ты бачыш, што яны адхінаюцца, напоўненыя гонарам.
6 Усё адно для іх, прасіцьмеш прабачэння за іх, ці не. Аллаг ніколі не прабачыць іх, бо Аллаг не вядзе простым шляхам людзей непакор¬лівых.
7 Яны – тыя, хто кажа: «Не ахвяруйце для тых, хто з Пасланцом Ал¬лага, пакуль не пакінуць яны яго!» І Аллагу належаць скарбы нябёсаў i зямлі, хоць крывадушнікi гэтага і не разумеюць.
8 Яны кажуць: «Калі мы паварочаемся ў Мэдыну, дык моцныя ся¬род нас выганяць адтуль кволых». Моц жа належыць Аллагу, Паслан¬цу і вернікам, хоць крывадушнiкi гэтага і не ведаюць.
9 о вы, якія паверылі! Няхай не адцягвае вас маёмасць вашая і дзеці вашыя ад згадкі імя Аллага, бо тыя, якія робяць так, выпрабуюць страты.
10Выдаткоўвайце з таго, чым Мы надзялілі вас, раней за прыбыц¬цё да кагосцi з вас сканання. Бо тагды ён скажа: «Госпадзе! Калі б ты адтэрмінаваў мне ненадоўга, дык я даваў бы міласціну і быў бы сярод праведных!»
11Аллаг ніколі не адтэрміноўвацьме тым, чый час прыйшоў. I Ал¬лаг ведае, што вы робіце.