الجمعة
Friday • 11 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Услаўляюць Аллага тыя, што на нябёсах, i тыя, што на зямлі – Ула¬дара, Святога, Велiчнага, Мудрага.
2 Ён – Той, Хто адаслаў да непісьменных пасланца з асяродзьдзя іх саміх. Чытае ён Ягоныя знакі, ачышчае іх, вучыць іх Пісанню і мудрас¬ці, хоць раней яны знаходзіліся ў сапраўднай аблудзе.
3 І іншых сярод тых, якія яшчэ не далучыліся да іх, а Ён – Велiчны, Мудры.
4 Гэта – шчодрасць Аллага, дорыць Ён яе, каму пажадае, а Аллаг валодае шчодрасцю вялiкаю.
5 Тыя, якім загадана трымацца Таўрата – але потым не выканалі яны гэтага – падобныя да асла, нагружанага кнігамі. Якім жа дрэнным з’яўляецца прыклад людзей, якія лічаць хлуснёю знакі Аллага! Аллаг не вядзе простым шляхам прыгнятальнікаў.
6 Скажы: «о вы, якія зрабіліся юдэямі! Калі сцвярджаеце, што вы прыхільнікі Аллага апроч іншых людзей, дык пажадайце сабе сканан¬ня, калі вы праўдзівыя».
7 Але не пажадаюць яны яе ніколі праз тое, што рабiлi рукі іх. Ал¬лаг ведае прыгнятальнікаў.
8 Скажы: «Сапраўды, скананне, ад якога ўцякаеце вы, праўдзіва су¬стрэне вас. Потым паварочаецеся вы да Таго, хто ведае таемнае і віда¬вочнае, i паведаміць Ён вам пра тое, што вы рабілі».
9 о вы, якія паверылі! Калі заклікаюць вас да малітвы ў пятніцу, дык звярніцеся да згадвання Аллага i пакiньце справы гандлёвыя. Гэта лепш для вас, калі вы разумееце.
10I калі малітва скончыцца, дык разыходзьцеся па зямлі, шукаючы лiтасць Аллага, i памінайце Аллага часта, магчыма, мецьмяце поспех.
11Але калі бачаць яны гандаль ці забавы, спяшаюцца яны да гэта¬га, пакідаючы цябе стаяць [у мячэці]. Скажы: «Тое, што ў Аллага, лепш за забавы і гандаль, і Аллаг – лепшы з тых, хто надзяляе!»