المجادلة
The Pleading Woman • 22 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Аллаг пачуў словы той, якая спрачалася з табою пра свайго мужа, i скардзілася Аллагу. Аллаг пачуў вашу размову, бо, сапраўды, Аллаг – Усечуючы, Усебачачы.
2 Тыя, якія называюць сваіх жонак хрыбетнікамi маці, хоць на са¬мой справе тыя не з’яўляюцца маці iхнымi, бо іхныя маці – тыя, якія нарадзілі іх, кажуць словы ганьбавальныя і хлуслівыя. Сапраўды, Ал¬лаг – Пагадлівы, Прабачаючы.
3 Тыя, якія называюць сваіх жонак хрыбетнікамi маці, а потым ад¬маўляюцца ад сказанага, няхай адпусцяць аднаго раба перад тым, як да- крануцца адно да аднаго. Павучаюць вас гэтым, i Аллаг ведае, што вы робіце.
4 А хто не мае раба, дык няхай посцiць на працягу двух месяцаў без перапынку, перад тым, як дакрануцца да жонкі. А хто не прымее зрабіць гэтага, дык няхай накорміць шэсцьдзесят бедакоў. Усё гэта – для таго, каб паверылі вы ў Аллага і Ягонага Пасланца. Такія абмежа¬ванні Аллага, а нявернiкаў чакае пакутлівае пакаранне!
5 Тыя, якія варагуюць з Аллагам і Ягоным Пасланцом, будуць раз¬бітыя таксама, як былі разбітыя тыя, якія жылі раней за іх. Мы вы-правілі выразныя знакі, а нявернiкаў чакае зневажальнае пакаранне,
6 у дзень, калі Аллаг адродзіць іх усіх i раскажа ім пра іхныя ўчынкі. Падлічыў іх Аллаг, а яны забыліся на іх, і Аллаг – кожнай рэчы Сведка.
7 Хiба ты не бачыш, што Аллаг ведае тое, што на нябёсах i тое, што на зямлі? Не бывае таемнае размовы паміж трыма, дзе Ён не быў бы чацвёртым, паміж пяццю, дзе Ён не быў бы шостым, ці ж менш альбо больш за гэтае, без таго, каб Ён не быў з імі [веданнем], дзе б яны ні былі Потым, у дзень Адраджэння, Мы паведамім ім пра іхныя ўчынкі. Аллаг – пра кожную рэч дасведчаны.
8 Хiба не бачыў ты тых, якім была забароненая таемная гутарка? Потым усе яны павярталіся да таго, што было забаронена ім, змовілі¬ся аб граху, непрыхільнасці i няпослуху супраць Пасланца. Калі яны прыходзяць да цябе, дык вітаюцца з табою не так, як вітае цябе Аллаг, і кажуць самі сабе: «Чаму не скарае нас Аллаг за тое, што мы кажам?» дастаткова ім пекла. Туды будуць змешчаны яны, i агіднае ж гэта месца!
9 о вы, якія паверылі! Калі гутарыце таемна, дык не размаўляйце пра грэх, непрыхільнасць альбо няпослух у адносінах да Пасланца. Размаўляйце ж пра багабойнасць і збожнасць, і палохайцеся Аллага, перад якім вы будзеце згуртаваныя.
10Сапраўды, таемная гутарка – ад шатана, які прагне суму для тых, якія паверылі. Але яна не прынясе ім ніякай шкоды, апроч як з дазво¬лу Аллага. I на Аллага ўскладаюць надзеі вернікі.
11о вы, якія паверылі! Калі вам кажуць на сходах: «Саступіць!» – дык саступіць. I надзяліў вас Аллаг яшчэ лепшым месцам. А калі вам кажуць: «Устаньце!» – дык уставайце. Аллаг даруе перавагу тым з вас, якія паверылі і тым, каму дадзена веданне. I Аллаг ведае, што вы робіце.
12о вы, якія паверылі! Калі вы размаўляеце з пасланцам таемна, ня¬хай міласціна папярэднічае вашай гутарцы. Гэта – лепш для вас і чыс¬цей. А калі нічога не знойдзеце, дык Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны.
13Няўжо вы палохаецеся, каб міласціна папярэднічала вашай та¬емнай гутарцы? Калі вы не зрабілі гэтага, і Аллаг прыняў вашае каян¬не, дык рабіце малітву, давайце закят, падпарадкоўвайцеся Аллагу і Яго Пасланцу. Аллаг ведае тое, што вы робіце.
14Хiба ты не бачыў тых, якія сябруюць з людзьмі, на якіх угнявiў¬ся Аллаг? Яны – i не з вамі, i не супраць вас, яны свядома даюць хлуслі¬выя кляцьбы.
15Аллаг падрыхтаваў для іх жорсткае пакаранне! Сапраўды, дрэн-на тое, што яны робяць.
16Яны зрабілі свае кляцьбы шчытом, і збіваюць са шляху Аллага. На іх чакае зневажальнае пакаранне!
17Не дапаможа ім перад Аллагам нiчым ні іхная маёмасць, ні іх¬ныя дзеці. Яны – жыхары пекла i будуць там павек.
18У той дзень Аллаг адродзіць іх усіх. I яны давацьмуць кляцьбы перад Ім, як давалі кляцьбы вам, і думаць, што гэта чымсьці дапамо¬жа ім. Сапраўды, яны – хлусы.
19Перамог іх шатан i прымусіў забыцца нават згадваць Аллага. Яны – прыхільнікі шатана, а сапраўды, прыхільнікі шатана – гэта тыя, якія маюць страты.
20Сапраўды, тыя, якія варагуюць з Аллагам і Яго Пасланцом, апы¬нуцца сярод зняважаных.
21Аллаг напісаў: «Абавязкова перамогу атрымаю Я і Мае пасланцы!»
22Ты не знойдзеш людзей, якія вераць у Аллага і Апошні дзень, але адначасова сябруюць з тымі, хто варагуе з Аллагам і Яго Паслан¬цом – нават калі гэта будуць іх бацькі, сыны, браты альбо іншыя сва¬які. Аллаг дараваў сэрцам iхнiм веру і ўмацаваў іх духам ад Сябе. Ён увядзе іх у сады, дзе цурчаць рэкі, i будуць яны там павек. Аллаг зада¬волены імі, i яны задаволеныя Ім. Гэта – прыхільнікі Аллагаi, сапраў¬ды, прыхільнікі Аллага маюць поспех.