الحشر
The Gathering • 24 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Услаўляе Аллага тое, Што на нябёсах, i тое, Што на зямлі, а Ён – Велiчны, Мудры.
2 Ён – Той, Хто вывеў нявернікаў з людзей Пісання з жытла іхнага падчас першага выгнання. Вы і не думалі, што яны пойдуць, а яны ду¬малі, што іхныя фартэцы абароняць іх ад Аллага. І Аллаг скараў іх з іншага боку, з якога яны і не чакалі. Ён напоўніў сполахам iхныя сэр¬цы. Таму яны разбуралі ўласныя хаты сваімі рукамі і рукамі вернікаў. Няхай гэта будзе павучаннем вам, тым, хто мае вочы!
3 Калі б не загадаў ім Аллаг выгнання, дык скараў бы скананнем іх у зямным жыцці. А ў наступным жыцці на іх чакае вогненнае пакаранне.
4 Гэта – за тое, што яны паўсталі супраць Аллага і Ягонага Паслан¬ца. да таго, хто паўстае супраць Аллага, Ён суворы ў пакаранні.
5 Тое, што вы ссеклі пальмы ці пакінулі іх i далей далі стаяць на іх¬ных каранях, – гэта толькі з дазволу Аллага і дзеля ганьбы непакорлiвым.
6 I вы не скакалі на конях альбо вярблюдах да той здабычы, якую дараваў Аллаг Свайму Пасланцу, але гэта Аллаг дае ўладу пасланцам Сваім над тымі, над кім пажадае Ён. Аллаг здольны на кожную рэч.
7 Тое, што Аллаг дараваў Свайму Пасланцу ад жыхароў паселiш¬чаў, належыць Аллагу, Пасланцу і ягоным сваякам, сiрацiнам, бедакам i падарожнікам; i каб не дасталося яно заможным сярод вас. Таму вазь¬міце тое, што даў вам Пасланец, але не чапайце таго, што ён забараніў вам. Сапраўды, Аллаг – суворы ў пакаранні.
8 [Маёмасць належыць таксама] незаможным перасяленцам, якія былі выгнаныя з жылля свайго i страцілі сваю маёмасць, імкнучыся да лiтасцi Аллага і Ягонага задавальнення, дзеля дапамогі Аллагу і Яго¬наму Пасланцу. Яны i з’яўляюцца шчырымi.
9 Тыя, якія жылі ў Мэдыне раней і паверылі раней, любяць тых, хто перабраўся да іх. У іх сэрцах няма зайздрасці да таго, што атрымалі тыя. Яны прызнаюць іх перавагу, хоць і самі знаходзяцца ў патрэбе. Хто перамог сваю хцівасць, той дасягнуў поспеху.
10Тыя, якія прыйдуць пасля іх, скажуць: «Госпадзе наш! Прабач нас і братоў нашых, якія паверылі раней за нас! I не дай сэрцам нашым споўніцца нянавісцю да тых, хто паверыў раней! Госпадзе наш! Ты – Спачувальны, Міласэрны!»
11Ці не бачыў ты крывадушнікаў, якія кажуць сваім братам нявер¬нiкам сярод людзей Пісання: «Калі выганяць вас, дык мы абавязкова пойдзем разам з вамі, i мы не падпарадкуемся наказу ваяваць супра¬ць вас. А калі нехта будзе змагацца супраць вас, дык мы дапаможам вам». І Аллаг сведчыць, што яны хлусяць.
12Калі тыя і будуць выгнаныя, дык яны не пойдуць разам з імі, а калі супраць іх пачнецца змаганне, дык яны таксама не дапамогуць ім, адхiнуўшыся назад. Не дапаможа ім ніхто.
13Сапраўды, яны палохаюцца вас у сэрцах мацней за Аллага, бо яны – людзі, якія не разумеюць.
14Усе разам яны не пачнуць змаганне супраць вас, хіба як у ўма¬цаваннях альбо за сценамі іхнымі. І баявы запал іх з’яўляецца моцным толькі паміж імі самімі. Ты лічыш, што яны – адзіныя, але іхныя сэр¬цы раз’яднаныя. Гэта так, бо яны – людзі неразумныя.
15Падобныя яны да тых, якія жылі неўзабаве перад імі. Тыя ж ад¬чулі наступствы дзей сваіх, і на іх чакае пакутлiвае пакаранне.
16Падобныя яны да шатана, калі сказаў ён чалавеку: «Не вер!» І калі той стаў нявернiкам, ён сказаў: «А я выракаюся ад цябе, бо я па¬лохаюся Аллага, Госпада светаў».
17Канец i тых, і іншых – пекла, дзе яны будуць павек. Гэта ўзнага¬роджанне прыгнятальнiкам.
18о вы, якія паверылі! Палохайцеся Аллага, і няхай падумае кож¬ны пра тое, што падрыхтаваў ён сабе на заўтра. Палохайцеся Аллага, бо Аллаг ведае пра тое, што вы робіце!
19Не будзьце ж такімі як тыя, хто забыўся на Аллага. Ён прымусіў іх забыцца на саміх сябе. Яны i з’яўляюцца непакорлівымі.
20Не роўныя жыхары пекла і жыхары раю, бо менавіта жыхары раю будуць мець поспех.
21Калі б Мы паслалі гэты Каран гары, дык ты ўбачыў бы яе пакор¬ліва расколатаю ад сполаху перад Аллагам. Гэта – прыпавесці, якія Мы прыводзім людзям; магчыма, падумаюць яны.
22Ён – Аллаг; апроч Яго няма бога. Ён ведае таемнае і адкрытае, i ён – Лiтасцiвы, Міласэрны.
23Ён – Аллаг; апроч Яго няма бога. Уладар, Прасвяты, Мірны, Вер¬ны, Ахоўнік, Велічны, Усеўладны, Узняты. Усячысты Аллаг ад тых, каму пакланяюцца разам з Ім!
24Ён – Аллаг; Стваральнік, Творца, даруючы аблічча. Яму нале-жаць выдатныя імёны, услаўляе Яго тое, што на нябёсах i на зямлі, а Ён – Велічны, Мудры.