الممتحنة
The Woman Examined • 13 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 о вы, якія паверылі! Не бярыце сабе сябрамі Маіх ворагаў i вора¬гаў вашых! Вы сустракаеце іх з любоўю, тагды як яны не вераць у праў¬ду, што прыйшла да вас, выганяюць Пасланца і вас саміх за тое, што ве¬рыце вы ў Аллага, Госпада вашага. I калі вы выйдзеце змагацца на Маім шляху і шукаць Маёй лiтасцi, дык не хавайце сваю любоў да іх. Я ж бо ведаю тое, што вы хаваеце і тое, што вы кажаце адкрыта. I хто з вас зра¬біў гэтае, той сышоў са шляху праўдзівага.
2 Калi ж стануць на шляху вашым, дык будуць вам ворагамі, і будуць шкодзіць вам сваімі рукамі і словамі, жадаючы, каб вы сталі нявернiкамi.
3 Не дапамогуць вам ні сваякі вашыя, ні дзеці вашыя. У дзень Адраджэння Ён разважыць паміж вамі. I Аллаг бачыць тое, што вы робіце.
4 I добры прыклад для вас Ібрагім i тыя, хто з ім, калі сказалі яны народу свайму: «Мы выракаемся ад вас і ад таго, чаму вы пакланяеце¬ся заміж Аллага! Мы адхіляем вас i будзе паміж намі і вамі непрыхіль¬насць і нянавісць, пакуль не паверыце вы ў адзінага Бога!» Толькі ска¬заў Ібрагім бацьку свайму: «Я буду прасіць прабачэння для цябе, хоць і не маю для гэтага ўлады над тым, што належыць Аллагу. Госпадзе наш! На Цябе спадзяемся мы, i да Цябе – вяртанне.
5 Госпадзе наш! Не рабі нас выпрабаваннем для тых, якія сталі нявернікамi! даруй нам, Госпадзе наш, сапраўды, Ты – Велічны, Мудры!»
6 Сапраўды, яны былі добрым прыкладам для вас, для тых, хто спадзяецца на вяртанне да Аллага і Апошні дзень. А калі хто завер¬нецца, дык Аллаг – заможны, Пахвальны.
7 Магчыма, Аллаг злучыць любоўю вас i тых, з кім вы варагуеце. I Аллаг – Усемагутны, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны.
8 Аллаг не забараняе вам быць прыязнымi і бесстароннымi да тых, хто не змагаўся з вамі праз вашу веру і не выганяў вас з вашага жыл¬ля. Сапраўды, Аллаг любіць бесстаронных.
9 Аллаг забараняе вам сябраваць толькі з тымі, якія змагалiся з вамі праз веру, выганялі вас з вашага жылля і спрыялі выгнанню вашаму. А хто сябруе з імі, тыя – прыгнятальнiкi.
10о тыя, якія паверылі! Калі прыходзяць да вас верніцы, якія пе¬рабралiся, дык выпрабоўвайце іхную веру. Аллаг лепш ведае, якая іх¬ная вера. Калі ж пераканаецеся вы ў тым, што яны – верніцы, дык не вяртайце іх нявернiкам, бо тым забаронена браць шлюб з верніцамі, а ім – браць шлюб з нявернікамі. Таму сплаціце ім тое, што яны выдат¬кавалі. Няма граху вам у тым, што вы возьмеце шлюб з [верніцамі] пас¬ля сплаты належнага. І не трымайцеся за [шлюбныя] повязі з няверні¬цамі і прасіце [ў паганаў] тое, што вы выдаткавалі. I нявернікі няхай патрабуюць тое, што яны выдаткавалі. Гэта так вырашыў для вас Ал¬лаг, Ён вырашае паміж вамі, i Аллаг – Усеведаючы, Мудры.
11І калі якая-небудзь з вашых жонак сышла да нявернiкаў, а по¬тым захапілі вы здабычу, дык дайце тым, каго пакінулі жонкі, столькі ж, колькі тыя сплацілі ім. I палохайцеся Аллага, у Якога вы верыце!
12о Прароча! Калі прыйдуць да цябе няверніцы і паклянуцца ў тым, што не будуць пакланяцца нікому, апроч Аллага, не будуць крас¬ці, пералюбнічаць, забіваць сваіх дзяцей, мець дзяцей ад іншых, упарта трымацца хлусні, і не будуць чыніць табе няпослух, калі заклiкацьмеш іх да таго, што заахвочваецца, дык ты прымі іхныя кляцьбы і прасі для іх прабачэння ў Аллага. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны.
13о тыя, якія паверылі! Не бярыце сабе сябрамі людзей, на якіх угневаўся Аллаг! Яны ўжо страцілі надзею на наступнае жыццё, як страцілі яго нявернiкi, якія ляжаць у магілах.