الأحقاف
The Wind-Curved Sandhills • 35 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Ха. Мім.
2 Пісанне, пасланае ад Аллага Велiчнага, Мудрага.
3 Мы стварылі неба і зямлю толькі ў праўдзе і на пэўны тэрмiн. Але тыя, хто не верыць, адхінаюцца ад таго, пра што іх засцерагаюць.
4 Скажыце: «Ці бачылі вы тых, каго вы клічаце замiж Аллага? Па¬кажыце мне, якую частку зямлі яны стварылі. Ці маюць яны саўдзел у нябёсах? Прынясіце мне Пісанне раней за гэтае, ці хоць бы нейкі ад¬бiтак ведаў, калі вы праўдзівыя».
5 Хто ж заблукаў мацнее за таго, хто кліча замiж Аллага тых, якiя не адкажуць яму да дня Адраджэння ды не ведаюць пра ягоныя заклікі?
6 Калі людзi будуць згуртаваныя, яны зробяцца іхнымi ворагамі, і яны адмовяцца ад іхнага пакланення.
7 Калі ты чытаеш ім Нашыя знакі, тыя, хто не паверыў праўдзе, якая да іх прыйшла, кажуць: «Гэта – сапраўднае чараўніцтва!»
8 Няўжо яны кажуць: «Ён прыдумаў яго?» Скажыце: «Калі я пры¬думаў яго, вы не абароніце мяне ад Аллага. Ён лепш ведае пра вашыя размовы; дастаткова Яго як сведкі паміж мною і табою. І Ён – Праба¬чаючы, Міласэрны!»
9 Скажы: «Я не ёсць хтосьцi новы сярод пасланцоў і я не ведаю, што будзе з вамі ды са мною. Я проста iду за тым, што мне адкрыта. І я несу ад яго выразнае папярэджанне».
10Скажы: «Як вы думаеце, калі гэта ад Аллага, а вы ў гэта не паве¬рылі? Сведка з ліку сыноў Ісраіля сведчыў пра тое, што было падобна яму і паверыў, у той час як вы заганарыліся. Сапраўды, Аллаг не вяд¬зе простым шляхам прыгнятальнiкаў».
11Нявернiкi сказалi вернiкам: «Калі б ён быў дабром, яны б не па¬пярэднічалі нам у гэтым». Яны не пайшлі за iм простым шляхам, і таму скажуць: «Сапраўды, гэта – старажытная хлусня!»
12Раней за яго было пiсанне Мусы – кiраўнiцтва ды лiтасць. А гэ¬тае Пісанне арабскаю моваю ёсць сцвярджэнне для засцярогi прыгня¬тальнiкаў, а таксама добрая навіна для тых, хто робiць дабро.
13Сапраўды, тыя, якiя кажуць: «Госпад наш – Аллаг», а далей йду¬ць простым шляхам, не будзе сполаху ім, і яны не будуць засмучаныя.
14Гэта жыхары раю; яны будуць там павек – за тое, што яны зд-зяйснялi.
15Мы загадалі людзям добра ставіцца да бацькоў. Маці цяжка пло¬даваць і нараджаць, і час ад пачатку цяжарнасці да выдалення ад гру¬дзей займае трыццаць месяцаў. Калі [чалавек] дасягае паўналецця і сарака гадоў, ён кажа: «Госпадзе! зрабі мяне ўдзячным за Тваю літас¬ць, якую Ты даў мне ды маім бацькам, каб я рабiў добрыя ўчынкi, якімі Ты будзеш задаволены, і каб быў праведным я ды нашчадкі мае. Віню¬ся перад Табою; Сапраўды, я адзін з адданых Цябе!»
16Самi яны ёсць тымі жыхарамi раю, ад якіх мы атрымаем тое най¬лепшае, якое рабілі яны, і Мы даруем ім злыя ўчынкi iхныя; такою ёсць сапраўдная абяцанка, якую iм далі.
17Ёсць такi, хто кажа сваiм бацькам: «Фe! Няўжо вы пагражаеце мне тым, што мяне выведуць з [магілы], калі яшчэ раней за мяне мiнула столькі пакаленняў?» Яны просяць дапамогі ў Аллага і [кажуць]: «Гора цябе! Павер, бо абяцанка Аллага праўдзівая». Але ён кажа: «Гэта – толь¬кі казкі старажытных народаў!»
18Спраўдзілася слова пра іх ды пра джынаў і людзей з асяродзьд¬зя народаў, якія жылі раней. Яны страцілі ўсё.
19На кожнага чакае свая прыступка – у залежнасці ад таго, што рабілі яны. Гэта так, каб яны цалкам атрымалi за свае ўчынкі, і каб нi з кiм не ўчынілі непраўдзіва.
20[Будзе сказана ў] дзень, калі нявернiкаў паставяць перад агнём: «Вы трацiлi свае даброты ў зямным жыцці ды выкарыстоўвалі іх. Сён-ня вам адплацяць зневажальным пакараннем за тое, што вы без пра¬ва былi пагардлівымi на зямлi ды за тое, што вы былi непакорлiвымi».
21Узгадай брата адытаў. Тут ён папярэджваў сваіх людзей каля аль-Ахкафу, хоць засцярогі былi: «Не пакланяйцеся нікому, апроч Ал¬лага; я палохаюся, што пакаранне падзе на вас у Вялікі дзень».
22Яны адказалі: «Ты прыйшоў, каб адхiнуць нас ад нашых багоў! Пакажы нам тое, чым ты пагражаеш нам, калі ты ёсць шчырым».
23Той сказаў: «Веданне належыць толькі Аллагу, а я пераказваю вам тое, з чым мяне паслалi. Але я бачу, што вы – людзі невуцкія».
24Калi ж яны пабачылі хмару, якая насоўвалася на iхныя даліны, дык сказалі: «Гэтая хмара пралье на нас дождж». дык не! Вось тое, што вы намагаліся паскорыць – вецер, які нясе пакутлівае пакаранне.
25Па загадзе свайго Госпада ён знiшчае кожную рэч. I ранiцай было бачна толькi iхнае жыллё. Вось так Мы ўзнагароджваем беззаконнiкаў.
26Мы ўзмацнілі іх так, як не мацавалі вас. Мы далi iм слых, зрок i сэрцы. Але нi іхны слых, нi зрок, нi сэрцы не дапамаглi iм, бо яны ад¬маўлялі знакi Аллага; iх паразіла тое, з чаго яны здзекаваліся.
27Мы ўжо знiшчылi селiшчы побач з вамi; Мы растлумачылi знакi – магчыма, павяртаюцца на [просты шлях] яны.
28Чаму ж iм не дапамаглi тыя, каго яны бяруць сабе за багоў заміж Аллага, імкнучыся да Яго наблізіцца? Але ж тыя пакінулі iх. Такою ёсць iхная хлусня ды тое, што яны сабе прыдумляюць.
29Вось Мы паслалi да цябе некалькіх джынаў, каб яны паслухалi Каран. I калi яны з’явiлiся там, дык сказалi: «Моўчкі слухайце!» А калі было скончана, дык яны павярталіся да свайго народа засцерагаль¬нымi дарадчыкамi.
30Яны сказалі: «о народзе наш! Сапраўды, мы слухалі Пісанне, якое паслана пасля Мусы і пацвярджае тое, што было да яго; яно вяд¬зе да праўды ды да простага шляху.
31о народзе наш! дай адказ таму, хто заклікае да Аллага і павер¬це ў Яго. Ён прабачыць вам грахі вашыя, і ўратуе вас ад пакутлівага пакарання».
32А хто не адкажа таму, хто заклікае да Аллага, той не здолее вы¬ратавацца на зямлі і не мецьме абаронцаў заміж Яго. Такія знаходзяц¬ца ў сапраўднай мане.
33Няўжо яны не бачаць, што Аллаг – Той, Хто стварыў нябёсы і не стаміўся ад іхнага стварэння – здольны адрадзіць нежывых? Так, Ён здольны на кожную рэч.
34[Будзе сказана ў] дзень, калі нявернiкаў паставяць перад агнём: «Няўжо гэта не праўда?» Яны скажуць: «Так, клянёмся нашым Госпа¬дам!» А Ён скажа: «Паспрабуйце ж пакаранне за тое, што вы не верылi».
35Трывай жа, як трывалi рашучыя пасланцы, i не намагайся па¬скорыць для іх [пакаранне]. У той дзень, калі яны ўбачаць абяцанае, падумаюць, што прабылі [на зямлі] толькі нейкую гадзіну дня. Такiм ёсць пасланне. Няўжо загіне хтосьцi, апроч непакорлiвых людзей?