لقمان
Luqman • 34 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Алiф. Лям. Мім.
2 Гэта – аяты мудрага Пісання,
3 Як просты шлях i літасць для дабрадзейных,
4 якія здзяйсняюць малітву, даюць міласціну і ўпэўненыя ў існа¬ванні наступнага жыцця.
5 Яны – на простым шляху, які паказаў іхны Госпад, i яны будуць мець поспех.
6 Сярод людзей ёсць той, хто набывае забаўкі, каб праз невуцтва збіваць людзей са шляху Аллага, здзекуючыся з яго. Такім прыгатава¬на ганебнае пакаранне.
7 I калі чытаюць яму Нашыя аяты, дык ён ганарліва адхінаецца, нібы і не чуў, быццам ён глушэц. Таму распавядзі яму пра пакутлівые пакаранне.
8 Сапраўды, тыя, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, ім – сады асалоды.
9 Яны будуць там павек, бо абяцанка Аллага праўдзівая. Ён – Веліч¬ны, Мудры.
10Ён стварыў нябёсы без апірышча, якое вы б маглі бачыць, і па¬будаваў на зямлі ўстойлівыя горы, каб яны не хісталіся разам з вамі, і засяліў яе разнастайнымі жывёламі. Мы пралілі з неба ваду і выгада¬валі розныя добрыя расліны.
11Гэта ўсё – твор Аллага. Таму пакажыце мне, што стварылі тыя, каму вы пакланяецеся заміж Яго. Але прыгнятальнікі знаходзяцца ў відавочнай аблудзе.
12Сапраўды, Мы даравалі Лукману мудрасць: «дзякуй Аллагу, бо той, хто дзякуе, той дзякуе дзеля самога сябе. А хто не дзякуе, дык Ал¬лаг не мае патрэбы ні ў чым. Ён – Багаты, Пахвальны».
13Вось сказаў Лукман свайму сыну, навучаючы яго: «Сын мой! Не пакланяйся апроч Аллага нікому, бо паганства – вялікае прыгнятанне».
14Мы загадалі чалавеку найлепшым чынам ставіцца да сваіх ба¬цькоў. Маці вельмі цяжка насіць дзіцяці, але яна адбірае яго толькі ў два гады. Шануй Мяне і сваіх бацькоў, бо да мяне тваё вяртанне.
15А калі бацькі дбацьмуць у дачыненні да цябе, каб ты пакланяў¬ся іншым багам, пра якіх табе нічога не вядома, не падпарадкоўвайся ім, але будзь з імі ў гэтым свеце добрым ды ідзі шляхам тых, хто звяр¬таецца да Мяне. Потым вы паварочаецеся да Мяне, i Я паведамлю вам пра тое, што вы рабілі.
16«Сыне мой! Нават калі нешта вагаю з гарчычнае зернетка і буд¬зе знахадзіцца ў скале, на нябёсах, ці на зямлі, Аллаг дастане яго ад¬туль. Сапраўды, Аллаг – добры, Усеведаючы.
17Сыне мой! здзяйсняй малітву, заклікай рабіць добрыя ўчынкі, утрымлівай ад забараняемага, і трывай тое, што спатыкае цябе. Са¬праўды, менавіта ў гэтых справах патрэбная рашучасць.
18I не адхінай з гонарам твар ад людзей i не хадзі па зямлі ганар¬ліўцам. Сапраўды, Аллаг не любіць усялякіх пышаных ганарліўцаў.
19Стрымлівай крокі свае і зніжай голас свой. Сапраўды, самы не-прыемны голас – гэта роў асла».
20Хіба яны не бачаць, што Аллаг скарыў вам тое, што на нябёсах i на зямлі, i што Ён шчодра абдараваў вас Сваімі відавочнымі і таем¬нымі дабротамі? Сярод людзей знаходзіцца такі, хто спрачаецца пра Аллага, не маючы ні ведаў, ні простага шляху, ні выразнага пісання.
21I калі ім кажуць: «Ідзіце за тым, што паслаў Аллаг!», дык яны ад¬казваюць: «Не! Мы ідзём за тым, ува што верылі нашыя бацькі». Няўжо так будзе і тагды, калі шатан пакліча іх у пякельны агонь?
22Хто паварочвае твар свой да Аллага і робіць дабро, той ужо сха¬піўся за надзейную падставу, а канец усіх справаў належыць Аллагу.
23А калі хтосьці не паверыў, дык не сумуй праз ягонае няверства. Яны паварочаюцца да Нас, i Мы паведамім ім пра тое, што яны рабілі. Сапраўды, Аллаг ведае тое, што ў сэрцах.
24Мы дазволім ім атрымліваць асалоду ад дабротаў кароткі час, а потым прымусім іх да жорсткага пакарання.
25Калі ты спытаеш іх: «Хто стварыў нябёсы і зямлю?», дык яны абавязкова скажуць: «Аллаг». Скажы ім: «Хвала Аллагу!» Але боль¬шасць з іх не разумее.
26Аллагу належыць тое, што ў нябёсах, i тое, што на зямлі. Сапраў¬ды, Аллаг не мае патрэбы ні ў чым. Ён – Багаты, Пахвальны.
27Калі б усе дрэвы зямлі ператварыліся ў трысціны для пісьма, а да мора дадалі б яшчэ сем мораў, дык і тагды не вычарпаліся б словы Аллага. Сапраўды, Аллаг – Велічны, Мудры.
28Стварыць і адрадзіць вас таксама латва, як i адзіную душу. Ал¬лаг – Усечуючы, Усебачачы.
29Няўжо ты не бачыш, што Аллаг скарачае ноч і падаўжае ім дзень, а таксама скарачае дзень i падаўжае ім ноч? Ён скарыў Сабе сонца і ме¬сяц, якія рухаюцца ва ўсталяваным парадку, i Аллаг усё ведае пра ўчынкі вашыя.
30Гэта так, бо Аллаг – праўда, а тыя, да каго звяртаюцца заміж Яго, – мана. Аллаг – Найвышэйшы, Вялікі.
31Няўжо ты не бачыш, як караблі плывуць морам дзякуючы да¬брачыннасці Аллага, каб Ён прымеў паказаць вам знакі Свае? Сапраў¬ды, у гэтым – знакі для кожнага трывучага, удзячнага.
32I калі крые іх, як цень, хваля, дык яны заклікаюць да Аллага, шчыра вызнаючы Ягоную веру. І калі Ён ратуе іх, выводзячы на суха¬зем’е, дык памяншаецца вера іхная. Ніхто не адмаўляе Нашыя знакі, апроч здрадніка, няўдзячнага.
33о людзі! Палохайцеся Бога вашага і ў той дзень, калі бацька не здолее заступіцца за свайго сына, а сын – за свайго бацьку. Абяцанка Аллага праўдзівая. Няхай не вабіць вас зямное жыццё i няхай не спа¬кушае вас спакуснік супраць Аллага.
34Сапраўды, толькі ў Аллага веды пра Час. Ён пасылае дождж i ве¬дае, што ў чэравах. Ніводная душа не ведае, што адбудзецца з ёй заўтра, i не ведае яна, у якой зямлі сканае. Сапраўды, Аллаг – дасведчаны, Усе¬ведаючы.