Al-Inshiqaq

الانشقاق

The Splitting Open25 ayahsMeccan

بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ

إِذَا ٱلسَّمَآءُ ٱنشَقَّتۡ﴿١

1 Калі неба разарвецца,

وَأَذِنَتۡ لِرَبِّهَا وَحُقَّتۡ﴿٢

2 i будзе слухацца Госпада свайго як след

وَإِذَا ٱلۡأَرۡضُ مُدَّتۡ﴿٣

3 i калі зямля расцягнецца,

وَأَلۡقَتۡ مَا فِيهَا وَتَخَلَّتۡ﴿٤

4 i выверне з сябе тое, што ў ёй ёсць, і спусташыцца,

وَأَذِنَتۡ لِرَبِّهَا وَحُقَّتۡ﴿٥

5 i будзе слухацца Госпада свайго як след.

يَٰٓأَيُّهَا ٱلۡإِنسَٰنُ إِنَّكَ كَادِحٌ إِلَىٰ رَبِّكَ كَدۡحٗا فَمُلَٰقِيهِ﴿٦

6 о чалавеча! Сапраўды, ты настойліва імкнешся да Госпада свай¬го, і сустрэнеш Яго.

فَأَمَّا مَنۡ أُوتِيَ كِتَٰبَهُۥ بِيَمِينِهِۦ﴿٧

7 I той, каму дадзена будзе кніга ягоная ў правіцу,

فَسَوۡفَ يُحَاسَبُ حِسَابٗا يَسِيرٗا﴿٨

8 атрымае разлік латвы.

وَيَنقَلِبُ إِلَىٰٓ أَهۡلِهِۦ مَسۡرُورٗا﴿٩

9 Ці вернецца ён да сям’і сваёй, цешася.

وَأَمَّا مَنۡ أُوتِيَ كِتَٰبَهُۥ وَرَآءَ ظَهۡرِهِۦ﴿١٠

10А той жа, каму дадзена будзе кніга ягоная з-за спіны,

فَسَوۡفَ يَدۡعُواْ ثُبُورٗا﴿١١

11наклікацьме сабе загубу,

وَيَصۡلَىٰ سَعِيرًا﴿١٢

12i ўвойдзе ў вогненнае полымя.

إِنَّهُۥ كَانَ فِيٓ أَهۡلِهِۦ مَسۡرُورًا﴿١٣

13Ён цешыўся, калі быў з сям’ёй сваёй,

إِنَّهُۥ ظَنَّ أَن لَّن يَحُورَ﴿١٤

14i, сапраўды, лічыў, што не вернецца.

بَلَىٰٓۚ إِنَّ رَبَّهُۥ كَانَ بِهِۦ بَصِيرٗا﴿١٥

15Але, сапраўды, Госпад ягоны назіраў за ім!

فَلَآ أُقۡسِمُ بِٱلشَّفَقِ﴿١٦

16Не! Клянуся золакам вячэрнiм,

وَٱلَّيۡلِ وَمَا وَسَقَ﴿١٧

17i ноччу, i тым, што абдымае яна,

وَٱلۡقَمَرِ إِذَا ٱتَّسَقَ﴿١٨

18i месяцам, калі поўны ён,

لَتَرۡكَبُنَّ طَبَقًا عَن طَبَقٖ﴿١٩

19што вы будзеце пераходзіць з аднаго становішча ў іншае!

فَمَا لَهُمۡ لَا يُؤۡمِنُونَ﴿٢٠

20дык чаму ж яны не павераць?

وَإِذَا قُرِئَ عَلَيۡهِمُ ٱلۡقُرۡءَانُ لَا يَسۡجُدُونَۤ۩﴿٢١

21I, калі чытаюць ім Каран, не пакланяюцца нізка?

بَلِ ٱلَّذِينَ كَفَرُواْ يُكَذِّبُونَ﴿٢٢

22дык не! Тыя, якія не вераць, лiчаць яго хлуснёю!

وَٱللَّهُ أَعۡلَمُ بِمَا يُوعُونَ﴿٢٣

23І Аллаг лепш ведае, што хаваюць яны.

فَبَشِّرۡهُم بِعَذَابٍ أَلِيمٍ﴿٢٤

24дык вось пацеш іх пакараннем пакутлівым!

إِلَّا ٱلَّذِينَ ءَامَنُواْ وَعَمِلُواْ ٱلصَّٰلِحَٰتِ لَهُمۡ أَجۡرٌ غَيۡرُ مَمۡنُونِۭ﴿٢٥

25Апроч тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, ім – уз-нагароджанне невычэрпнае!

RELATED SURAHS