الأعلى
The Most High • 19 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Услаўляй імя Госпада твайго Ўсявышняга,
2 Якi стварыў ды размеркаваў,
3 Якi прызначыў, паказаў шлях,
4 Які выгадаваў пашы,
5 зрабіўшы іх потым сухімі і счарнелымi.
6 Мы дамо табе прачытаць Каран i ты не забудзеш нічога,
7 апроч таго, чаму аддае перавагу Аллаг. Ён ведае вiдавочнае і та¬емнае.
8 Мы палацвім табе шлях да найлягчэйшага,
9 таму нагадвай людзям, калі нагадка дапаможа.
10Узгадае той, хто збожны.
11А адхіліцца самы няшчасны,
12які ўвойдзе ў агонь найбуйнейшы.
13I пасля таго і не сканае ён там, i не застанецца ў жывых.
14Выйграў той, хто ачысціўся,
15згадваў свайго Госпада і маліўся.
16Але вы аддаеце перавагу жыццю зямному,
17хоць жыццё наступнае – найлепшае і векаістае.
18Сапраўды, гэта змяшчаецца ў скрутках старажытных,
19скрутках Ібрагіма і Мусы!