Al-Ghashiyah

الغاشية

The Overwhelming26 ayahsMeccan

بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ

هَلۡ أَتَىٰكَ حَدِيثُ ٱلۡغَٰشِيَةِ﴿١

1 Ці дайшоў да цябе аповяд пра тое што пакрывае?

وُجُوهٞ يَوۡمَئِذٍ خَٰشِعَةٌ﴿٢

2 Твары адных у той дзень будуць прыніжаныя,

عَامِلَةٞ نَّاصِبَةٞ﴿٣

3 знясіленыя, стомленыя,

تَصۡلَىٰ نَارًا حَامِيَةٗ﴿٤

4 увойдуць яны ў пякельны агонь,

تُسۡقَىٰ مِنۡ عَيۡنٍ ءَانِيَةٖ﴿٥

5 i паіць іх будуць з крыніцы кіпячай,

لَّيۡسَ لَهُمۡ طَعَامٌ إِلَّا مِن ضَرِيعٖ﴿٦

6 не будзе ім там ежы, апроч калючак,

لَّا يُسۡمِنُ وَلَا يُغۡنِي مِن جُوعٖ﴿٧

7 ад якіх не грубеюць, i якія не спатольваюць голаду.

وُجُوهٞ يَوۡمَئِذٖ نَّاعِمَةٞ﴿٨

8 Твары іншых у дзень той будуць уцешнымі,

لِّسَعۡيِهَا رَاضِيَةٞ﴿٩

9 намаганнямі сваімі задаволеныя,

فِي جَنَّةٍ عَالِيَةٖ﴿١٠

10у садах высокіх.

لَّا تَسۡمَعُ فِيهَا لَٰغِيَةٗ﴿١١

11Не пачуюць там марнаслоўя,

فِيهَا عَيۡنٞ جَارِيَةٞ﴿١٢

12там – крыніца праточная,

فِيهَا سُرُرٞ مَّرۡفُوعَةٞ﴿١٣

13там – ложкі ўзведзеныя,

وَأَكۡوَابٞ مَّوۡضُوعَةٞ﴿١٤

14келіхі расстаўленыя,

وَنَمَارِقُ مَصۡفُوفَةٞ﴿١٥

15узгалоўкі раскладзеныя,

وَزَرَابِيُّ مَبۡثُوثَةٌ﴿١٦

16дываны разасланыя.

أَفَلَا يَنظُرُونَ إِلَى ٱلۡإِبِلِ كَيۡفَ خُلِقَتۡ﴿١٧

17Няўжо яны не паглядзяць на вярблюдаў – як створаныя яны?

وَإِلَى ٱلسَّمَآءِ كَيۡفَ رُفِعَتۡ﴿١٨

18Як узнята неба,

وَإِلَى ٱلۡجِبَالِ كَيۡفَ نُصِبَتۡ﴿١٩

19I ў горы – як узнятыя яны?

وَإِلَى ٱلۡأَرۡضِ كَيۡفَ سُطِحَتۡ﴿٢٠

20I на зямлю – як распасцёрта яна?

فَذَكِّرۡ إِنَّمَآ أَنتَ مُذَكِّرٞ﴿٢١

21Нагадвай жа, бо ты – настаўнік.

لَّسۡتَ عَلَيۡهِم بِمُصَيۡطِرٍ﴿٢٢

22I ты не маеш улады над імі.

إِلَّا مَن تَوَلَّىٰ وَكَفَرَ﴿٢٣

23А тых, хто адхiнуўся i не верыў,

فَيُعَذِّبُهُ ٱللَّهُ ٱلۡعَذَابَ ٱلۡأَكۡبَرَ﴿٢٤

24Аллаг скарае найбольшай караю!

إِنَّ إِلَيۡنَآ إِيَابَهُمۡ﴿٢٥

25Сапраўды, да Нас паварочаюцца яны.

ثُمَّ إِنَّ عَلَيۡنَا حِسَابَهُم﴿٢٦

26Потым Нам належыцьме разлік з імі!

RELATED SURAHS