Al-Fajr

الفجر

The Dawn30 ayahsMeccan

بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ

وَٱلۡفَجۡرِ﴿١

1 Клянуся золакам!

وَلَيَالٍ عَشۡرٖ﴿٢

2 Клянуся дзесяццю начамі!

وَٱلشَّفۡعِ وَٱلۡوَتۡرِ﴿٣

3 Клянуся парным i няцотным!

وَٱلَّيۡلِ إِذَا يَسۡرِ﴿٤

4 Клянуся ноччу, калі праходзіць яна!

هَلۡ فِي ذَٰلِكَ قَسَمٞ لِّذِي حِجۡرٍ﴿٥

5 Хіба не дастаткова гэтай кляцьбы для чалавека разумнага?

أَلَمۡ تَرَ كَيۡفَ فَعَلَ رَبُّكَ بِعَادٍ﴿٦

6 Няўжо ты не бачыў, як зрабіў Госпад твой з aдытaмi?

إِرَمَ ذَاتِ ٱلۡعِمَادِ﴿٧

7 з Iрамом, уладальнікам каланад,

ٱلَّتِي لَمۡ يُخۡلَقۡ مِثۡلُهَا فِي ٱلۡبِلَٰدِ﴿٨

8 падобных да якіх не было створана ва ўсіх землях?

وَثَمُودَ ٱلَّذِينَ جَابُواْ ٱلصَّخۡرَ بِٱلۡوَادِ﴿٩

9 з самудытамi, якія расціналі скалы ў далінах?

وَفِرۡعَوۡنَ ذِي ٱلۡأَوۡتَادِ﴿١٠

10з Фараонам, уладальнікам копій?

ٱلَّذِينَ طَغَوۡاْ فِي ٱلۡبِلَٰدِ﴿١١

11Яны парушалі дазволенае на землях

فَأَكۡثَرُواْ فِيهَا ٱلۡفَسَادَ﴿١٢

12i павялічвалi на іх знявагу.

فَصَبَّ عَلَيۡهِمۡ رَبُّكَ سَوۡطَ عَذَابٍ﴿١٣

13дык вось праліў на іх Госпад твой строгасць пакарання Свайго.

إِنَّ رَبَّكَ لَبِٱلۡمِرۡصَادِ﴿١٤

14Сапраўды, Госпад твой – на варце!

فَأَمَّا ٱلۡإِنسَٰنُ إِذَا مَا ٱبۡتَلَىٰهُ رَبُّهُۥ فَأَكۡرَمَهُۥ وَنَعَّمَهُۥ فَيَقُولُ رَبِّيٓ أَكۡرَمَنِ﴿١٥

15Калі выпрабуе чалавека Госпад ягоны, ушаноўваючы і надзяля¬ючы дабротамi, дык ён кажа: «Госпадзе мой!»

وَأَمَّآ إِذَا مَا ٱبۡتَلَىٰهُ فَقَدَرَ عَلَيۡهِ رِزۡقَهُۥ فَيَقُولُ رَبِّيٓ أَهَٰنَنِ﴿١٦

16I калі выпрабуе Ён яго, абмяжоўваючы яму даброты Свае, кажа ён: «Госпад мой прынізіў мяне!»

كَلَّاۖ بَل لَّا تُكۡرِمُونَ ٱلۡيَتِيمَ﴿١٧

17дык не! Гэта вы самі не шануеце сірацiнаў.

وَلَا تَحَٰٓضُّونَ عَلَىٰ طَعَامِ ٱلۡمِسۡكِينِ﴿١٨

18I не заклікаеце адно аднаго пажывіць бедака,

وَتَأۡكُلُونَ ٱلتُّرَاثَ أَكۡلٗا لَّمّٗا﴿١٩

19прагавіта паглынаеце спадчыну,

وَتُحِبُّونَ ٱلۡمَالَ حُبّٗا جَمّٗا﴿٢٠

20i любіце багацце любоўю моцнаю!

كَلَّآۖ إِذَا دُكَّتِ ٱلۡأَرۡضُ دَكّٗا دَكّٗا﴿٢١

21дык не! Калі рассыплецца зямля ў пыл,

وَجَآءَ رَبُّكَ وَٱلۡمَلَكُ صَفّٗا صَفّٗا﴿٢٢

22i прыйдзе Госпад твой з анёламі, якія стануць шэрагамi –

وَجِاْيٓءَ يَوۡمَئِذِۭ بِجَهَنَّمَۚ يَوۡمَئِذٖ يَتَذَكَّرُ ٱلۡإِنسَٰنُ وَأَنَّىٰ لَهُ ٱلذِّكۡرَىٰ﴿٢٣

23наблізяць у дзень той пекла. I ў той дзень згадае чалавек. Але навошта яму гэтыя згадкі?

يَقُولُ يَٰلَيۡتَنِي قَدَّمۡتُ لِحَيَاتِي﴿٢٤

24I скажа: «о, калі б я яшчэ раней падрыхтаваўся да жыцця свай¬го будучага!»

فَيَوۡمَئِذٖ لَّا يُعَذِّبُ عَذَابَهُۥٓ أَحَدٞ﴿٢٥

25Таму ў дзень той ніхто не скарае так, як скарае Ён.

وَلَا يُوثِقُ وَثَاقَهُۥٓ أَحَدٞ﴿٢٦

26I не скуе ніхто так, як скуе Ён.

يَٰٓأَيَّتُهَا ٱلنَّفۡسُ ٱلۡمُطۡمَئِنَّةُ﴿٢٧

27о ты, душа, што супакоілася!

ٱرۡجِعِيٓ إِلَىٰ رَبِّكِ رَاضِيَةٗ مَّرۡضِيَّةٗ﴿٢٨

28Вяртайся да Госпада твайго, атрымаўшы задавальненне і ласку!

فَٱدۡخُلِي فِي عِبَٰدِي﴿٢٩

29I ўвайдзі да рабоў Маіх!

وَٱدۡخُلِي جَنَّتِي﴿٣٠

30I ўвайдзі ў рай Мой!

RELATED SURAHS