المدثر
The Cloaked One • 56 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 о захутаны!
2 Уставай і засцерагай!
3 Узвялічвай Госпада свайго,
4 ачысці сваю вопратку,
5 пазбягай брыдоты
6 і не выяўляй лiтасцi, маючы надзею атрымаць яшчэ больш.
7 дзеля Госпада свайго будзь трывучым!
8 Калі трубяць у рог –
9 той цяжкі дзень
10не будзе латвым для нявернiкаў.
11Пакінь Мяне з тым, каго Я стварыў адзінцом,
12каму дарыў разлеглае багацце
13і сыноў, якія знаходзяцца побач з ім,
14для каго раскрыў усё.
15Але ён жадае, каб я даў яму яшчэ больш.
16Не! Ён адмаўляе Нашыя знакi,
17таму Я ўскладню ягоны шлях.
18Ён усё разважыў і разлічыў.
19Няхай ён сканае – як ён усё разлічыў!
20Няхай ён сканае яшчэ раз – як ён усё разлічыў!
21Потым ён задумаўся,
22далей схмурнеў і насупіўся,
23а потым адхiнуўся і ўявіў.
24I сказаў: «Гэта – толькі пераказанае чараўнiцтва.
25Гэта толькі слова чалавека».
26Мы кінем яго ў пякельнае полымя!
27А адкуль табе ведаць, што такое пякельнае полымя?
28Яно не абыходзіць і не пакідае,
29спальваючы скуру.
30Над ім – дзевятнаццаць.
31Вартавымi пекла Мы зрабілі толькі анёлаў, а іхную колькасць ператварылі ў выпрабаванне для тых, якія не паверылі – каб тыя, каму дадзена Пісанне, былі ўпэўненыя; каб дадаць веры тым, якія паверылі, i каб не вагаліся тыя, каму дадзена Пісанне і вернікі; i каб спыталі тыя, у чыіх сэрцах хвароба і нявернiкi: «Што Аллаг імкнуўся данесці гэтаю прыпавесцю?» Вось так Аллаг збівае са шляху, каго пажадае і вядзе, каго пажадае, шляхам простым. Войска Госпада твайго вядомае толь¬кі Яму! А гэта – толькі напамін для людзей.
32Не! Клянуся месяцам!
33Клянуся ноччу, калі яна адыходзіць!
34Клянуся золакам, калі ён займаецца!
35Сапраўды, гэта – адна з велiчэзных справаў,
36якая засцерагае чалавецтва,
37тых сярод вас, хто жадае ісці наперад ці адступаць назад.
38Кожная душа з’яўляецца закладніцаю таго, што яна сабе атрымала,
39апроч людзей, якія справа,
40якія ў райскіх садах распытваюць адно аднаго
41пра беззаконнікаў:
42«Што прывяло вас у пякельнае полымя?»
43Тыя скажуць: «Мы не былі сярод людзей, якiя малiлiся,
44не жывілі бедака
45і разам з іншымі звярталіся да пустаслоўя.
46Мы лічылі Судны дзень хлуснёю,
47пакуль не прыйшла да нас упэўненасць».
48Iм не дапаможа абарона заступнiкаў.
49Чаму ж яны адварочваюцца ад напамiну,
50як перапалоханыя аслы,
51якія ўцякаюць ад лева.
52Але кожны з іх імкнецца атрымаць разгорнутыя скруткі.
53Не! Яны не маюць сполаху перад наступным жыццём.
54Не! Сапраўды, гэта – напамін.
55I хто пажадае, той узгадае Яго.
56Але яны не згадаюць яго, калі гэтага не пажадае Аллаг. Годны Ён збожнасцi, годны дараваць прабачэнне.