المزمل
The Enshrouded One • 20 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 о загорнуты!
2 здзяйсняй малітву ўсю ноч, апроч нейкага часу –
3 палову ночы, трохі менш за гэтае,
4 альбо больш. Чытай Каран мерна!
5 Мы абавязкова дамо табе важкае слова!
6 Сапраўды, малітва ноччу больш моцная і больш выразная.
7 Сапраўды, днём ты доўга заняты іншым.
8 згадвай жа імя Госпада твайго і цалкам аддай сябе Яму!
9 Госпад усходу і захаду; няма бога, апроч Яго. Вазьмі ж Яго сваім Абаронцам!
10Праяўляй трыванне да іх словаў і годна пазбягай іх.
11Пакінь Мяне з тымі, якія лічаць праўду хлуснёю i насалоджва-юцца дабротамі; дай ім невялікую адтэрміноўку.
12Сапраўды, мы маем кайданы і пекла,
13ежа, якая храсне ў горле, а таксама пакутлiвае пакаранне.
14У той дзень зямля і горы здрыгануцца, а самі горы стануць як пагоркі з сыпкага пяску.
15Мы выправілі да вас пасланца як сведку супраць вас – таксама, як Мы выпраўлялі пасланца да Фараона.
16Але Фараон не пачуў пасланца, і Мы моцна схапілі яго.
17Як жа вы выратуецеся – калі не паверыце – у той дзень, калі ста¬нуць сівымі малыя дзеці?
18Тагды расчыніцца неба і абяцанка будзе выкананая.
19Сапраўды, гэта – напамін. I хто пажадае, той стане на шлях да свайго Госпада.
20Сапраўды, твой Госпад ведае, што і ты, і тыя, хто з табою, здзяй¬сняеце малітву на працягу дзьвух трацін ночы, паловы альбо траціны. Аллаг вызначае ноч i дзень. Ён ведае, што вы не здолееце злічыць гэ¬тага, і прымае вашае каянне. Чытайце з Карана тое, што лягчэй! Ён ве¬дае, што некаторыя з вас хварэюць, некаторыя падарожнічаюць зям¬лёю, шукаючы ласкі Аллага, а іншыя вядуць змаганне. Чытайце з яго тое, што лягчэй! Рабіце малітву, давайце закят i давайце Аллагу до¬брую пазыку! Якое б дабро вы ні згатавалі сабе, знойдзеце яго ў Алла¬га як найлепшае і вялікае ўзнагароджанне. Прасіце ж прабачэння ў Аллага; сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны!