العلق
The Clot • 19 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Чытай! Імем Госпада твайго, які стварыў,
2 стварыў чалавека са згустка крыві.
3 Чытай! І Госпад твой – Шчодры,
4 Які навучыў з дапамогаю пяра.
5 Навучыў чалавека таму, чаго ён не ведаў.
6 Але не! Парушае чалавек мяжы,
7 калі здаецца яму, што ён ні ў чым не мае патрэбы.
8 Сапраўды, да Госпада твайго вяртанне.
9 бачыў ты таго, які замінае
10рабу Нашаму маліцца?
11Як ты лічыш – а раптам ён быў на праўдзівым шляху
12і заклікаў да збожнасцi?
13Як ты лічыш, а раптам ён палічыў хлуснёю праўду і адхiнуўся,
14дык хіба не ведаў, што Аллаг бачыць яго?
15Але не! Калі ён не спыніцца, Мы схопім яго за чупрыну;
16чупрына хлуслівая, грэшная.
17Няхай кліча сваіх абаронцаў!
18Мы ж паклічам варту пекла!
19Але не! Не падпарадкоўвайся яму, а пакланіся нізка Госпаду і набліжайся да Яго.