المرسلات
Those Sent Forth • 50 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Клянуся добрымі веснiкамi,
2 якія моцна веюць,
3 якія імкліва распаўсюджваюцца,
4 якія ўпэўнена адрознiваюць,
5 якія прыносяць напамін –
6 для апраўдання ці засцярогі!
7 Абяцанае вам абавязкова збудзецца.
8 Калі зоркі згаснуць,
9 калі неба трэсне,
10калі горы развеюцца,
11калі пасланцам будзе ўсталяваны тэрмін –
12на які ж дзень гэта прызначана?
13На дзень Адрознівання!
14А адкуль табе ведаць, што такое дзень Адрознівання?
15Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!
16Няўжо Мы не знішчылі старажытныя народы?
17Потым за імі пойдуць яшчэ і іншыя.
18Вось так Мы абыходзімся з беззаконнікамі!
19Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!
20Няўжо Мы не стварылі вас з мізэрнае вадкасцi,
21змясцiўшы яе ў надзейным месцы,
22да пэўнага тэрміну?
23Мы вызначылі меру; як жа выдатна Мы вызначаем меру!
24Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!
25Хіба Мы не зрабілі зямлю ёмiшчам
26жывых i нежывых,
27хіба не ўсталявалі там непахісныя і высокія горы, няўжо не да¬рылі вам для пітва прэснай вады?
28Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!
29Ідзіце ж да таго, што вы лічылі хлуснёю!
30Ідзіце ж у імглу з трыма галінамі,
31якая не дорыць цені і не закрывае ад полымя,
32сыпле іскры, як фартэца,
33падобная да жоўтых вярблюдаў!
34Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!
35У той дзень яны не будуць размаўляць,
36i не дазволяць ім шукаць апраўданняў.
37Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!
38Вось ён – дзень Адрознівання! Мы згуртавалі і вас, i тых, хто жыў раней.
39Калі ёсць нейкае мудрагельства, то паспрабуйце мудрагеліць су¬праць Мяне.
40Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!
41Сапраўды, збожныя будуць знаходзiцца сярод цені, крыніц
42i плёну – тых, якія пажадаюць.
43Ежце і пiце здарова – за тое, што зрабілі вы.
44Вось так Мы заахвочваем робячых дабро!
45Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!
46Ежце і атрымлівайце асалоду, але нядоўга, бо вы – беззаконнікі.
47Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!
48Калі кажуць ім: «Пакланіцеся!» – яны не паклоняцца.
49Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!
50У які ж аповяд пасля гэтага яны не павераць?