النبأ
The Tidings • 40 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Пра што гэта распытваюць яны адно аднаго?
2 Пра вялікую вестку,
3 наконт якое адрозніваюцца іхныя думкі.
4 дык не, пазнаюць яны!
5 I яшчэ раз: не! Пазнаюць яны!
6 Хіба не зрабілі Мы зямлю – ложкам,
7 а горы – падпораю?
8 I стварылі Мы вас парамі,
9 i зрабілі Мы сон ваш адпачынкам,
10i зрабілі Мы ноч покрыўкаю,
11i зрабілі Мы дзень часам для атрымання ежы.
12I пабудавалі Мы над вамі сем цвярдынь.
13I ўсталявалі Мы зіхатлівае свяціла.
14I звялi з аблокаў ваду дажджавую,
15каб прарасціць ёй збожжа і расліны.
16I сады густыя.
17Сапраўды, дзень адрознівання ўжо прызначаны.
18У той дзень трубяцьмуць у трубу, i прыйдзеце вы натоўпамі.
19I расчыніцца неба, i стане брамаю.
20I скрануцца горы, i стануць марывам.
21Сапраўды, пекла – пастка.
22Жыллё для няслушных.
23Будуць яны там доўгія гады,
24не смакуючы ні прахалоды, ні пітва,
25апроч кіпеню і бруду.
26Годная гэта адплата ім.
27Яны ж не чакалі такога разліку
28і адмаўлялі Нашыя знакi!
29Але нават кожную рэч Мы падлічылі і запісалі.
30Паспрабуйце жа! Не дадамо Мы вам нічога, апроч пакарання.
31Сапраўды, на збожных чакае поспех,
32сады і вінаграднікі,
33паўнагрудыя равеснiцы
34і поўныя келіхі!
35Не пачуюць яны там ні пустаслоўя, ні хлуснi.
36Гэта – узнагароджанне ад Госпада твайго, дар сплачаны.
37Госпада нябёсаў i зямлі, і таго, што паміж імі, Лiтасцiвага; яны не здолеюць сказаць словы да Яго.
38У дзень, калі стануць дух i анёлы шэрагамi, не будзе размаўля¬ць ніхто, апроч як з дазволу Лiтасцiвага, i скажа ён толькі праўду.
39Гэта – дзень праўды i, хто пажадае, знойдзе шлях да Госпада свайго.
40Мы засцерагалi вас ад пакарання блізкага. У той дзень убачыць чалавек учынкі рук сваіх, i скажа нявернiк: «о, лепш я быў бы пора¬хам зямным!»