الإنسان
Man • 31 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Ці не прайшоў для чалавека той час, калі ён быў рэччу, не годнай згадкі?
2 Сапраўды, Мы стварылі чалавека са змяшанай кроплі насення, выпрабоўваючы яе, а потым падараваўшы яму слых i зрок.
3 Сапраўды, Мы павялі яго шляхам, будзе ён удзячным альбо неўд¬зячным.
4 Мы падрыхтавалі для нявернікаў ланцугi, кайданы і полымя.
5 Сапраўды, праведнікі піцьмуць з келіха напой, змешаны з кам¬фараю.
6 Рабы Аллага будуць піць з крыніцы, накіроўваючы ейны паток туды, куды пажадаюць.
7 Яны выконваюць абяцанкі і палохаюцца дня, ліха якога ахопіць усё.
8 Яны даюць ежу незаможнаму, сiрацiне і палоннаму, хоць і самі хочуць яе.
9 «Мы кормім вас толькі дзеля Аллага; мы не маем патрэбы ў ва¬шай адплаце альбо ўдзячнасцi.
10Мы палохаемся дня, які прыйдзе ад нашага Госпада і будзе змрочным i строгім».
11Аллаг абароніць іх ад зла таго дня і дапаможа сустрэць ззянне і ўцеху,
12узнагародзіць іх райскім садам i ядвабам – за тое, што яны былі трывучымi.
13Лежачы на ложках, яны не ўбачаць там ні сонца, ні марозу.
14Iхныя цені стануць блізкімі, а плён будзе падпарадкаваны цалкам.
15Абыходзіць іх будуць з посудам са срэбра і кубкамі з крышталю,
16са срэбрам i крышталём належных памераў.
17Паіць іх будуць з келіха напоем, змяшаным з імбірам.
18з крыніцы, якая мае назву Сальсабiль.
19Iх будуць абыходзіць павек маладыя юнакі; зірнуўшы на іх, ты прымеш іх за рассыпаныя жамчужыны.
20зірнуўшы, ты ўбачыш там дабро і вялікую ўладу.
21На іх будзе зялёная вопратка з атласу і парчы; упрыгожаныя яны будуць бранзалетамі са срэбра, а Госпад напоіць іх чыстым напоем.
22Такой будзе адгода для вас; аддзячыўшы вашыя намаганні.
23Сапраўды, Мы паслалi табе Каран часткамі.
24Трывай жа, пакуль не прыйдзе пастанова Госпада твайго; не пад¬парадкоўвайся жа грэшнікам i нявернiкам сярод іх.
25згадвай імя свайго Госпада раніцай i ўвечары,
26а таксама ўначы! Пакланяйся Яму і ўслаўляй Яго на працягу доў¬гай ночы!
27Сапраўды, гэтыя людзі любяць скарацечнасць і грэбуюць цяж¬кім днём.
28Мы стварылі іх і ўмацавалі iхныя косткі. Але калі мы пажадаем, дык заменім іх іншымі людзьмі.
29Сапраўды, гэта – напамін. I хто пажадае, той стане на шлях да Госпада свайго.
30Але вы не пажадаеце гэтага, калі не пажадае Аллаг. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, Мудры,
31уводзіць у Сваю лiтасць, каго пажадае; а для няслушных Мы па¬дрыхтавалі хваравітае пакаранне.