القيامة
The Resurrection • 40 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Не! Клянуся днём Адраджэння!
2 Не! Клянуся душою, якая ўпікае!
3 Няўжо чалавек мяркуе, што Мы не збяром ягоных костак?
4 дык не! Мы здолеем выпрастаць нават пальцы ягоныя.
5 дык не! Чалавек жадае грашыць і ў далейшым.
6 Пытаецца, калі наступіць дзень Адраджэння.
7 Калі закоцяцца вочы,
8 месяц накрые цемру,
9 а месяц з’яднаецца з сонцам.
10У той дзень чалавек скажа: «Куды ўцякаць?»
11дык не, няма тайніка!
12У той дзень прытулак будзе каля твайго Госпада.
13У той дзень чалавеку паведамяць пра тое, што Ён сабе падрых¬таваў і што пакінуў пасля сябе.
14Але чалавек сам будзе сведкам супраць сябе,
15хоць бы i намагаўся апраўдацца.
16Не паўтарай яго, намагаючыся хутчэй запомніць.
17Нам трэба будзе сабраць яго і прачытаць.
18Калі Мы прачытаем яго, дык чытай яго і ты.
19А далей Нам трэба будзе пастлумачыць яго.
20дык не! Вы любіце скарацечнасць,
21i грэбуеце жыццём наступным.
22Некаторыя твары ў той дзень будуць зіхатлівымі,
23Гледзячы на Госпада свайго.
24А іншыя твары ў той дзень будуць засмучанымі,
25думаючы, што з імі здарыцца бяда.
26дык не! Калі падступiць скананне,
27дык скажуць: «Ці знойдзецца лекар?»
28чалавек зразумее, што прыйшло развітанне.
29Нага сыдзецца з нагою.
30У той дзень чалавека прыгоняць да Госпада твайго.
31Ён не верыў і не маліўся,
32успрыняў праўду як хлусню і адхiнуўся,
33а далей ганарліва накіроўваўся да сваёй сям’і.
34Гора табе, гора!
35I яшчэ раз: гора табе, гора!
36Няўжо чалавек думае, што ён пакінуты без нагляду?
37Няўжо ён не быў кропляй насення, што льецца?
38А потым – крывяным згусткам; Мы стварылі Яго і размеркавалi,
39зрабіўшы з яго пару: мужчыну і жанчыну.
40дык няўжо Ён не здольны адрадзіць нежывых?