الزلزلة
The Earthquake • 8 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Калі скаланецца зямля, уздрыгваючы,
2 і выпхне з сябе тое, што ў ёй ёсць,
3 дык спытае чалавек: «Што здарылася з ёй?»
4 У той дзень зямля распавядзе ўсё, што вядома ёй,
5 бо Госпад твой адкрыў ёй тое.
6 У той дзень людзі выйдуць з магілаў натоўпамі, каб убачыць свае ўчынкі.
7 Хто зрабіў дабро на вагу парушынкі – пабачыць яго.
8 Хто зрабіў ліха на вагу парушынкі – пабачыць яго.