العاديات
The Chargers • 11 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Клянуся тымі, што скачуць задыханыя,
2 і выбіваюць іскры,
3 і нападаюць досвіткам,
4 і ўзнімаюць воблака пылу,
5 і ўрываюцца ў натоўп!
6 Сапраўды, няўдзячны чалавек перад Госпадам сваім!
7 І, сапраўды, ён сам таго сведка!
8 І, сапраўды, ён занадта моцна любіць даброты!
9 Хіба не ведае ён, што калі адродзяць тых, хто ў магілах,
10і калі стане вядомым тое, што ў сэрцах,
11сапраўды, у той дзень Госпад твой будзе ведаць усё пра іх?