البينة
The Clear Proof • 8 ayahs • Medinan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Не адмовіліся ад няверы тыя з людзей Пісання і паганаў, якiя не паверылi, пакуль не прыйшоў да іх выразны доказ –
2 Пасланец ад Аллага, які чытае святыя скруткі.
3 У іх утрымліваюцца праўдзівыя пісанні.
4 Тыя ж, каму было дадзена Пісанне, разышліся адно з адным, пас¬ля таго, як прыйшоў да іх выразны доказ.
5 А ім не было ніякага загаду, апроч пакланення Аллагу, шчырага служэння Яму, малітвы і сплаты закяту – вось праўдзівая вера.
6 Сапраўды, тыя з людзей Пісання і паганаў, якiя не паверылi, апы¬нуцца ў пякельным полымі, дзе будуць павек! Яны – горшыя з усяго створанага.
7 Сапраўды, тыя, якія паверылі і рабілі добрыя справы, яны – лепшыя з усяго створанага.
8 Узнагароджанне ім у іхнага Госпада – сады вечнасці, у якіх цурча¬ць рэкі. Яны будуць там павек. Аллаг будзе задаволены імі, а яны бу¬дуць задаволеныя Ім. Гэта – для тых, якія палохаюцца свайго Госпада.