الشرح
The Relief • 8 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Цi не раскрылі Мы табе сэрца тваё,
2 і не знялі Мы з цябе бярэмя тваё,
3 якое абцяжарвала спіну тваю?
4 Хiба не ўзвялічылі Мы згадку пра цябе?
5 Бо, сапраўды, пасля цяжкасцяў надыходзіць палёгка!
6 Сапраўды, пасля цяжкасцяў надыходзіць палёгка!
7 Таму калі вызвалішся – дзейнічай
8 i да Госпада свайго звярніся!