الضحى
The Morning Hours • 11 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Клянуся раніцаю!
2 Rлянуся ноччу, калі згушчаецца яна,
3 што не пакінуў цябе Госпад твой, не зненавідзеў цябе!
4 І, сапраўды, будучыня для цябе лепш за мінулае.
5 І, сапраўды, хутка надзеліць цябе Госпад твой, і будзеш задаволе¬ны ты.
6 Няўжо Ён не знайшоў цябе сірацінам, і хіба не прытуліў?
7 І хіба не знайшоў Ён цябе аблудным, і няўжо не павёў простым шляхам?
8 І хіба не знайшоў цябе незаможным, і няўжо не ўзбагаціў?
9 Таму не ўшчамляй сірацiну,
10і не гані жабруючага.
11І пра даброты Госпада свайго паведамляй.