الليل
The Night • 21 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Клянуся ноччу, калі яна пакрывае!
2 Клянуся днём, калі ён ззяе!
3 Клянуся Тым, Хто стварыў мужчыну і жанчыну!
4 Сапраўды, вашыя жаданні розныя.
5 Таму, хто ахвяраваў і быў збожным,
6 і прызнаваў найлепшае
7 тым вылегчаем Мы шлях да простага.
8 А таму, хто быў хцівым і думаў, што ні ў чым не мае патрэбы,
9 а найлепшае лічыў хлуснёю –
10тым вылегчаем Мы шлях да найцяжэйшага.
11Не дапаможа яму багацце ягонае, калі будзе зрынуты ён.
12Сапраўды, Нам належыць указваць просты шлях,
13і Нам належыць апошняе і першае.
14Я засцярог вас ад палаючага агню,
15увойдзе ў яго той няшчасны,
16які лічыць праўду хлуснёю і адхінаецца.
17Выдаленым ад полымя будзе збожны,
18які дае свой стан для ачысткі,
19не жадаючы за гэта нічога ні ад каго,
20а толькі імкнучыся да задавальнення свайго Ўсявышняга.
21Ён будзе задаволены!