At-Takwir

التكوير

The Overthrowing29 ayahsMeccan

بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ

إِذَا ٱلشَّمۡسُ كُوِّرَتۡ﴿١

1 Калі сонца згорнецца,

وَإِذَا ٱلنُّجُومُ ٱنكَدَرَتۡ﴿٢

2 калі зоркі пасыплюцца,

وَإِذَا ٱلۡجِبَالُ سُيِّرَتۡ﴿٣

3 i калі горы скрануцца,

وَإِذَا ٱلۡعِشَارُ عُطِّلَتۡ﴿٤

4 i калі вярблюдзiцы на дзесятым месяцы цяжарнасці застануцца без нагляду,

وَإِذَا ٱلۡوُحُوشُ حُشِرَتۡ﴿٥

5 i калі дзікія звяры збяруцца,

وَإِذَا ٱلۡبِحَارُ سُجِّرَتۡ﴿٦

6 i калі моры запаляцца,

وَإِذَا ٱلنُّفُوسُ زُوِّجَتۡ﴿٧

7 i калі душы злучацца,

وَإِذَا ٱلۡمَوۡءُۥدَةُ سُئِلَتۡ﴿٨

8 калі пахаваную жыўцом спытаюць,

بِأَيِّ ذَنۢبٖ قُتِلَتۡ﴿٩

9 за які грэх яе забілі.

وَإِذَا ٱلصُّحُفُ نُشِرَتۡ﴿١٠

10I калі скруткі разгорнуцца,

وَإِذَا ٱلسَّمَآءُ كُشِطَتۡ﴿١١

11i калі неба будзе сарванае,

وَإِذَا ٱلۡجَحِيمُ سُعِّرَتۡ﴿١٢

12i калі пекла запаліцца,

وَإِذَا ٱلۡجَنَّةُ أُزۡلِفَتۡ﴿١٣

13i калі рай наблізіцца –

عَلِمَتۡ نَفۡسٞ مَّآ أَحۡضَرَتۡ﴿١٤

14пазнае душа, што падрыхтавала сабе яна.

فَلَآ أُقۡسِمُ بِٱلۡخُنَّسِ﴿١٥

15дык не! Клянуся свяцiламi адыходзячымі,

ٱلۡجَوَارِ ٱلۡكُنَّسِ﴿١٦

16што хутка плывуць i знікаюць!

وَٱلَّيۡلِ إِذَا عَسۡعَسَ﴿١٧

17I ноччу, што рассейваецца,

وَٱلصُّبۡحِ إِذَا تَنَفَّسَ﴿١٨

18i свiтанкам, калі займаецца ён!

إِنَّهُۥ لَقَوۡلُ رَسُولٖ كَرِيمٖ﴿١٩

19Сапраўды, гэта – словы пасланца шляхетнага!

ذِي قُوَّةٍ عِندَ ذِي ٱلۡعَرۡشِ مَكِينٖ﴿٢٠

20Уладара моцы каля Ўладара Трона, Магутнага,

مُّطَاعٖ ثَمَّ أَمِينٖ﴿٢١

21якога слухаюцца, пэўнага.

وَمَا صَاحِبُكُم بِمَجۡنُونٖ﴿٢٢

22I што ваш таварыш не вар’яты,

وَلَقَدۡ رَءَاهُ بِٱلۡأُفُقِ ٱلۡمُبِينِ﴿٢٣

23сапраўды, бачыў ён яго на выразным небасхіле.

وَمَا هُوَ عَلَى ٱلۡغَيۡبِ بِضَنِينٖ﴿٢٤

24I што ён не хцівы на пераказванне таемнага,

وَمَا هُوَ بِقَوۡلِ شَيۡطَٰنٖ رَّجِيمٖ﴿٢٥

25i што гэта – не словы праклятага шатана.

فَأَيۡنَ تَذۡهَبُونَ﴿٢٦

26Куды ж вы ідзяце?

إِنۡ هُوَ إِلَّا ذِكۡرٞ لِّلۡعَٰلَمِينَ﴿٢٧

27Сапраўды, гэта толькі напамін светам,

لِمَن شَآءَ مِنكُمۡ أَن يَسۡتَقِيمَ﴿٢٨

28тым з асяроддзя вас, хто жадае ісці простым шляхам.

وَمَا تَشَآءُونَ إِلَّآ أَن يَشَآءَ ٱللَّهُ رَبُّ ٱلۡعَٰلَمِينَ﴿٢٩

29Але не пажадаеце вы гэтага, калі не пажадае Аллаг, Госпад све-таў.

RELATED SURAHS