المعارج
The Ascending Stairways • 44 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Нехта спытаў пра пакаранне, якое спасцігае
2 нявернiкаў. Ніхто не здолее адцягнуць яго
3 насуперак Аллагу, Уладару ўсходаў.
4 Анёлы i дух узыходзяць да Яго на працягу дня, які доўжыцца пя¬цьдзесят тысяч год.
5 Праяўляй жа годнае трыванне!
6 Яны бачаць яе далёкай,
7 а Мы бачым яе блізкай.
8 У той дзень неба стане падобным на алейны асадак,
9 а горы – на воўну.
10Блізкі сябар не звернецца да блізкага сябра,
11хоць яны і бачаць адно аднаго. У той дзень беззаконнік захоча адкупіцца ад пакарання сваімі сынамі,
12сваёй жонкаю і братам,
13і родам, які даваў яму прытулак,
14і ўсімі жыхарамі зямлі – толькі для таго, каб потым выратавацца.
15Не! Гэта – полымя,
16якое здзірае скуру з галавы.
17Яно пакліча тых, хто адварочваўся і сыходзіў,
18хто назапашваў i хаваў.
19Сапраўды, чалавек створаны нетрывучым.
20Калі закране яго ліха, дык ён упадае ў неспакой,
21а калі закране дабро, дык робіцца хцівы,
22апроч малельнікаў,
23якія сталыя ў сваіх малітвах,
24якія аддаюць са сваёй маёмасці вядомую долю
25беспатольнаму i бяздольнаму,
26якія вераць у Судны дзень
27i якія дрыжаць перад пакараннем свайго Госпада, –
28сапраўды, не адшукаць бяспекі ад пакарання Госпада! –
29якія закрываюць сваю галізну ад усіх,
30апроч жонак i тых, кім авалодалі iхныя правіцы; ім не будзе па¬проку за гэтае! –
31а хто хоча большага, тыя – парушальнікі.
32Якія захоўваюць давераная ім і пагадненні,
33якія трымаюцца сваіх паказанняў
34i якія ўважлівыя да сваіх малітваў.
35Менавіта на іх чакае павага ў райскіх садах.
36А што будзе з тымі, якія не паверылі і бягуць наперадзе цябе
37натоўпамі – справа і злева?
38Няўжо кожны з гэтых людзей прагне, каб яго ўвялі ў сад асалоды?
39Не! Мы стварылі іх з таго, пра што вы ведаеце.
40Не! Клянуся Госпадам усходу і захаду, што Мы здольныя
41падмяніць іх на лепшых, i ніхто Нас не пераважыць!
42Пакінь іх сам-насам, няхай займаюцца сваімі размовамі і заба¬вамі – да таго часу, пакуль яны не сустрэнуць той свой дзень, які ім абяцаны.
43дзень, калі яны хутка выйдуць з магіл, нібы спяшаючыся да сваіх ахвярнікаў.
44Iхныя погляды будуць апушчаныя; іх напаткае прыніжэнне. Такім будзе дзень, які ім абяцаны.