Nuh

نوح

Noah28 ayahsMeccan

بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ

إِنَّآ أَرۡسَلۡنَا نُوحًا إِلَىٰ قَوۡمِهِۦٓ أَنۡ أَنذِرۡ قَوۡمَكَ مِن قَبۡلِ أَن يَأۡتِيَهُمۡ عَذَابٌ أَلِيمٞ﴿١

1 Сапраўды, паслалі Мы Нуха да ягонага народа: «засцерагай на¬род свой, пакуль не паразіць яго пакаранне хваравітае!»

قَالَ يَٰقَوۡمِ إِنِّي لَكُمۡ نَذِيرٞ مُّبِينٌ﴿٢

2 Ён сказаў: «о народзе мой! Сапраўды, я на самой справе той, хто засцерагае вас».

أَنِ ٱعۡبُدُواْ ٱللَّهَ وَٱتَّقُوهُ وَأَطِيعُونِ﴿٣

3 Пакланяйцеся Аллагу, палохайцеся Яго, i скарайцеся мне,

يَغۡفِرۡ لَكُم مِّن ذُنُوبِكُمۡ وَيُؤَخِّرۡكُمۡ إِلَىٰٓ أَجَلٖ مُّسَمًّىۚ إِنَّ أَجَلَ ٱللَّهِ إِذَا جَآءَ لَا يُؤَخَّرُۚ لَوۡ كُنتُمۡ تَعۡلَمُونَ﴿٤

4 каб дараваў Ён вам грахі вашыя, i адтэрмінаваў вам на пэўны час. Сапраўды, калі абяцаны Аллагам час наступіць, дык не будзе ўжо ад¬тэрміноўкі. Калі б вы толькі ведалі!»

قَالَ رَبِّ إِنِّي دَعَوۡتُ قَوۡمِي لَيۡلٗا وَنَهَارٗا﴿٥

5 Сказаў Нух: «Госпадзе! Сапраўды, заклікаў я народ свой ноччу і днём.

فَلَمۡ يَزِدۡهُمۡ دُعَآءِيٓ إِلَّا فِرَارٗا﴿٦

6 Але заклік мой прывёў толькі да іхных уцёкаў.

وَإِنِّي كُلَّمَا دَعَوۡتُهُمۡ لِتَغۡفِرَ لَهُمۡ جَعَلُوٓاْ أَصَٰبِعَهُمۡ فِيٓ ءَاذَانِهِمۡ وَٱسۡتَغۡشَوۡاْ ثِيَابَهُمۡ وَأَصَرُّواْ وَٱسۡتَكۡبَرُواْ ٱسۡتِكۡبَارٗا﴿٧

7 I, сапраўды, кожны раз, калі я заклікаў іх дзеля таго, каб Ты пра¬бачыў іх, яны ўкладвалі ў свае вушы пальцы і ўкрывалiся вопраткаю, настойліва трымаліся свайго і паводзілі сябе напышліва.

ثُمَّ إِنِّي دَعَوۡتُهُمۡ جِهَارٗا﴿٨

8 Потым я заклікаў іх адкрыта,

ثُمَّ إِنِّيٓ أَعۡلَنتُ لَهُمۡ وَأَسۡرَرۡتُ لَهُمۡ إِسۡرَارٗا﴿٩

9 нанова заклікаў іх публічна, i меў зносіны з імі таемна,

فَقُلۡتُ ٱسۡتَغۡفِرُواْ رَبَّكُمۡ إِنَّهُۥ كَانَ غَفَّارٗا﴿١٠

10кажучы: «Прасіце прабачэння ў Госпада вашага, сапраўды, Ён – Прабачаючы!

يُرۡسِلِ ٱلسَّمَآءَ عَلَيۡكُم مِّدۡرَارٗا﴿١١

11Пашле Ён з неба вам шчодры дождж,

وَيُمۡدِدۡكُم بِأَمۡوَٰلٖ وَبَنِينَ وَيَجۡعَل لَّكُمۡ جَنَّٰتٖ وَيَجۡعَل لَّكُمۡ أَنۡهَٰرٗا﴿١٢

12дапаможа вам багаццем i сынамі; i надзеліць вас садамі, i над¬зеліць вас рэкамі.

مَّا لَكُمۡ لَا تَرۡجُونَ لِلَّهِ وَقَارٗا﴿١٣

13дык чаму ж не паважаеце веліч Аллага,

وَقَدۡ خَلَقَكُمۡ أَطۡوَارًا﴿١٤

14калі ствараў Ён вас паступова?

أَلَمۡ تَرَوۡاْ كَيۡفَ خَلَقَ ٱللَّهُ سَبۡعَ سَمَٰوَٰتٖ طِبَاقٗا﴿١٥

15Ці не бачыце Вы, як стварыў Аллаг сем нябёсаў – адно над адным?

وَجَعَلَ ٱلۡقَمَرَ فِيهِنَّ نُورٗا وَجَعَلَ ٱلشَّمۡسَ سِرَاجٗا﴿١٦

16I зрабіў Ён месяц святлом, а сонца – свяцілам.

وَٱللَّهُ أَنۢبَتَكُم مِّنَ ٱلۡأَرۡضِ نَبَاتٗا﴿١٧

17I Аллаг выгадаваў вас з зямлі, нібы расліны,

ثُمَّ يُعِيدُكُمۡ فِيهَا وَيُخۡرِجُكُمۡ إِخۡرَاجٗا﴿١٨

18а потым верне вас туды і выведзе вас адтуль.

وَٱللَّهُ جَعَلَ لَكُمُ ٱلۡأَرۡضَ بِسَاطٗا﴿١٩

19I Аллаг зрабіў для вас зямлю дываном,

لِّتَسۡلُكُواْ مِنۡهَا سُبُلٗا فِجَاجٗا﴿٢٠

20каб хадзілі вы па ёй шляхамі разлеглымі».

قَالَ نُوحٞ رَّبِّ إِنَّهُمۡ عَصَوۡنِي وَٱتَّبَعُواْ مَن لَّمۡ يَزِدۡهُ مَالُهُۥ وَوَلَدُهُۥٓ إِلَّا خَسَارٗا﴿٢١

21Сказаў Нух: «Госпадзе мой! Яны не паслухаліся мяне, і пайшлі за тым, чыё багацце і дзеці не павялічаць ім нічога, апроч стратаў.

وَمَكَرُواْ مَكۡرٗا كُبَّارٗا﴿٢٢

22I задумалі яны цяжкую змову.

وَقَالُواْ لَا تَذَرُنَّ ءَالِهَتَكُمۡ وَلَا تَذَرُنَّ وَدّٗا وَلَا سُوَاعٗا وَلَا يَغُوثَ وَيَعُوقَ وَنَسۡرٗا﴿٢٣

23I сказалі: не пакідайце багоў сваіх – не пакідайце нi Вадда, ні Сува, ні Ягуса, ні Яўка, ні Насра.

وَقَدۡ أَضَلُّواْ كَثِيرٗاۖ وَلَا تَزِدِ ٱلظَّٰلِمِينَ إِلَّا ضَلَٰلٗا﴿٢٤

24Шмат каго яны збілі са шляху праўды. Таму не памнажай прыг¬нятальнікам нічога, апроч хлуснi!»

مِّمَّا خَطِيٓـَٰٔتِهِمۡ أُغۡرِقُواْ فَأُدۡخِلُواْ نَارٗا فَلَمۡ يَجِدُواْ لَهُم مِّن دُونِ ٱللَّهِ أَنصَارٗا﴿٢٥

25за свае грахі патанулі яны i былі апушчаны ў агонь, i не знайшлі яны сабе памагатых заміж Аллага.

وَقَالَ نُوحٞ رَّبِّ لَا تَذَرۡ عَلَى ٱلۡأَرۡضِ مِنَ ٱلۡكَٰفِرِينَ دَيَّارًا﴿٢٦

26I сказаў Нух: «Госпадзе мой! Не пакінь на зямлі ніводнага нявер¬нiка!

إِنَّكَ إِن تَذَرۡهُمۡ يُضِلُّواْ عِبَادَكَ وَلَا يَلِدُوٓاْ إِلَّا فَاجِرٗا كَفَّارٗا﴿٢٧

27Сапраўды, калі Ты пакінеш іх, дык саб’юць яны са шляху праў¬ды рабоў Тваіх, i толькі памножаць колькасць грэшных нявернiкаў.

رَّبِّ ٱغۡفِرۡ لِي وَلِوَٰلِدَيَّ وَلِمَن دَخَلَ بَيۡتِيَ مُؤۡمِنٗا وَلِلۡمُؤۡمِنِينَ وَٱلۡمُؤۡمِنَٰتِۖ وَلَا تَزِدِ ٱلظَّٰلِمِينَ إِلَّا تَبَارَۢا﴿٢٨

28Госпадзе Мой! Прабач мяне i бацькоў маіх, а таксама тых, хто ўваходзіў у мой дом вернікам; i вернікаў, i верніц. Не павялічвай прыг¬нятальнікам нічога, апроч як гібелі!»

RELATED SURAHS