الحاقة
The Inevitable • 52 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Непазбежнае.
2 Што такое непазбежнае?
3 А адкуль табе ведаць, што такое непазбежнае?
4 Самудыты і адыты лічылі ліха хлуснёю.
5 Самудыты былі знішчаныя крыкам.
6 Адыты былі знішчаныя лютым марозным ветрам.
7 Ён прымусіў яго бесперапынна працягвацца сем начэй і восем дзён. Ты прымеў бы ўбачыць людзей, скінутых на зямлю – як павале¬ныя гнілыя пальмы.
8 Цi бачыш ты хоць нейкі след ад іх?
9 I Фараон, i тыя, якія жылі раней яго, i перакінутыя паселішчы – усе былі [ўпартымi) грэшнікамі.
10Яны не паслухалі пасланца свайго Госпада, і Ён пакараў іх мац¬ней [за іншых].
11Сапраўды, калі вада выйшла з берагоў, Мы панеслі вас у караблі,
12каб гэта было напамінам для вас i каб да гэтага прыслухалася вуха таго, хто здольны запомніць.
13А калі трубяць у рог, усяго адзін раз,
14калі зямля і горы ўзнімуцца, адначасова разрываючыся на ка¬валкі,
15у той дзень здарыцца Падзея.
16I расколецца неба, якое будзе ў той дзень кволым.
17Па ягоных краях будуць анёлы. У той дзень восем панясуць над сабою Трон твайго Госпада.
18У той дзень вы станеце перад Ім, i ніводная з вашых тайн не бу¬дзе схаваная.
19Той, хто атрымае сваю кнігу ў руку, скажа: «Вось! Чытайце маю кнігу!
20Я ведаў, што атрымаю сваю адгоду».
21Ён мецьме жыццё, якім будзе задаволены,
22у высокім райскім садзе,
23плады якога схіляюцца нізка.
24Ежце і піце на ўцеху – за тое, што вы рабілі ў папярэднія дні.
25Той, хто атрымае сваю кнігу ў левую руку, скажа: «Лепш бы мне не давалі гэтай кнігі,
26тагды я не ведаў, што такое адплата.
27Лепш бы гэта быў канец!
28Не дапамагло мне багацце маё!
29Страціў я сваю ўладу!»
30Схапiце яго і закуйце ў кайданы!
31А потым кіньце яго ў пекла!
32Пасадзіць яго на ланцуг даўжынёй у семдзесят локцяў!
33Ён не верыў у Вялікага Аллага,
34не заклікаў жывіць бедака.
35Сёння ў яго няма блізкага сябра,
36i, апроч бруду, няма ежы.
37Яго спажываюць толькі [ўпартыя) грэшнікі.
38дык не! Клянуся тым, што вы бачыце
39i тым, чаго не бачыце,
40што гэта – словы слаўнага пасланца,
41а не словы паэта. Мала ж вы веруеце!
42I не словы вешчуна. Мала ж вы задумляецеся!
43дар ад Госпада светаў.
44Калі б Ён загадаў нам нейкія словы,
45Мы схапілі б яго за правіцу,
46а далей перарэзалі б яму сардэчную жылу,
47i ніхто з вас не абараніў бы яго.
48Сапраўды, гэта – напамін для збожных,
49але Мы ведаем, што сярод вас ёсць тыя, хто ўспрымае праўду як хлусню.
50Сапраўды, гэта – гора для нявернiкаў.
51Сапраўды, гэта – безумоўная праўда.
52Так услаўляй жа імя твайго Вялікага Госпада!