الطور
The Mount • 49 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Клянуся гарою!
2 Клянуся кнігай, напісанай
3 на скрутках разгорнутых!
4 Клянуся домам наведваемым!
5 Клянуся дахам узнятым!
6 Клянуся морам распаленым!
7 Сапраўды, пакаранне Госпада твайго абавязкова прыйдзе,
8 i нішто не прадухіліць яго.
9 У той дзень неба пахіснецца,
10а горы пачнуць рухацца.
11Гора ў той дзень тым, якія адмаўляюць [праўду],
12якія гуляюць сваім марнаслоўем.
13У той дзень укінуць іх у пякельны агонь.
14Вось – агонь, які вы адмаўлялі.
15Няўжо гэта чараўнiцтва? Ці вы не бачыце?
16дык вось гарыце ў ім! Усё адно для вас, будзеце вы трывучымi ці не – аплачана вам толькі за тое, што вы рабілі.
17Сапраўды, збожныя будуць у райскіх садах, у асалодзе.
18Цешачыся з таго, што даў ім Госпад іхны. Госпад захаваў іх ад пакарання пякельнага.
19Ежце і піце, упіваючыся асалодаю – за тое, што зрабілі вы.
20Ляжаць яны на ложках расстаўленых шэрагамi, i Мы шлюбуем іх з чарнавокімi.
21Мы згуртуем тых, якія паверылі, з нашчадкамі іхнымі, якія ішлі за імі ў веры, i не прынізім Мы іхных учынкаў. Кожны чалавек з’яўля¬ецца закладнікам таго, што ён сабе набыў.
22Мы дадзiм ім садавіну і мяса – такога, якога яны пажадаюць.
23Яны будуць перадаваць адно аднаму келіх, якая не будзе наго¬даю ні для марнаслоўя, ні для граху.
24Абыходзяць іх юнакі, падобныя да схаваных пэрлаў.
25Вернікі будуць звяртацца адно да аднаго:
26«Сапраўды, раней, знаходзячыся сярод нашых сваякоў, мы па¬лохаліся,
27і Аллаг дараваў нам лiтасць i выратаваў ад пякельнага пакарання.
28Мы заклікалі да Яго перад гэтым; сапраўды, Ён – добры, Міласэрны!»
29Таму нагадвай! I паводле лiтасцi Госпада твайго ты не прара¬кальнік і не апантаны.
30Няўжо яны кажуць: «Паэт. Пачакаем да часу яго згубы».
31Скажы: «Чакайце і я буду чакаць разам з вамі».
32Няўжо гэта iх розум заклікае да гэтага, альбо яны – злачынны народ?
33Няўжо яны кажуць: «Ён прыгадаў яго». дык не! Не вераць яны.
34Таму, калі вы праўдзівыя – прынясіце аповяд, падобны да яго.
35Ці яны з’явіліся з нічога, ці яны самі – творцы?
36Ці яны стварылі неба і зямлю? дык не, не ўпэўненыя яны.
37Ці ў іх – скарбніца Госпада твайго? Ці яны – ейныя ахоўнікі?
38Ці яны маюць лесвіцу, на якой падслухоўваюць [анёлаў]? Няхай той з іх, хто штосьцi падслухаў, прывядзе выразны доказ гэтаму.
39Няўжо Яму – дачкі, а вам – сыны?
40Няўжо ты просіш у іх узнагароджання, а яны абцяжараны аба¬вязкамі?
41Няўжо яны ведаюць таемнае і запісваюць яго?
42Ці яны жадаюць мудрагельстваў? Але нявернiкi самi стануць ахвярай падкопаў.
43Ці ж яны маюць яшчэ нейкае боства, апроч Аллага? Усячысты Аллаг ад тых, каго дадаюць [Яму] ў сутаварышы.
44Калі яны ўбачаць, што падаюць кавалкi неба, дык скажуць: «На¬грувашчванне аблокаў».
45Пакінь жа іх, яны сустрэнуць гэта ў той дзень, калі прыйдзе іх¬ная загуба.
46У той дзень, калі не ўратуе іх ніводнае мудрагельства іхнае i не будзе iм памагатых.
47Сапраўды, прыгнятальнiкi будуць пакараныя яшчэ раней, але большасць з іх гэтага і не ведае.
48Трывай жа, пакуль не прыйдзе пастанова Госпада твайго, сапраў¬ды, ты – пад Нашым поглядам. Услаўляй хвалою Госпада свайго, прачынаючыся ад сну!
49Услаўляй Яго таксама сярод ночы і калі знікнуць зоркі!