الذاريات
The Scattering Winds • 60 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Клянуся тымі, якія рассяваюць!
2 Клянуся тымі, якія нясуць бярэмя!
3 Клянуся тымі, якія плывуць латва!
4 Клянуся тымі, якія размяркоўваюць справы!
5 Сапраўды, тое, што абяцана вам – праўда.
6 Суд абавязкова надыдзе.
7 Клянуся небам, па якім пракладзены шляхi!
8 Сапраўды, вы спрачаецеся паміж сабою.
9 Але адхінаецца ад [Карана] той, хто збіўся са шляху.
10Няхай жа знікнуць хлусы
11i тыя, хто знаходзіцца ў цемры невуцтва!
12Яны пытаюцца: «Калі ж прыйдзе дзень Суда?»
13У той дзень яны будуць пакараныя агнём.
14Паспрабуйце ж вашага пакарання, якое вы так намагалiся па¬скорыць.
15Сапраўды, збожныя будуць у райскіх садах, сярод крыніц,
16атрымліваючы тое, што дараваў ім Госпад іхны. Сапраўды, яны пры жыцці былі шчырымi ў добрых справах,
17спалі толькі малую частку ночы,
18а перад світанкам яны малілі аб прабачэнні,
19i аддавалі долю маёмасці таму хто просiць і пазбаўленаму.
20зямля мае знакі для ўпэўненых людзей,
21а таксама ў вас саміх. Няўжо вы не бачыце?
22А на небе – доля вашая i тое, што абяцана вам.
23Клянуся Госпадам неба і зямлі, што гэта – такая ж праўда, як i тое, што вы надзеленыя моваю!
24Ці дайшло да цябе апавяданне пра шляхетных гасцей Ібрагіма?
25Калі яны ўвайшлі да яго і сказалі: «Мiр!» Ён адказаў: «Мiр i вам, людзі незнаёмыя!»
26Ён выйшаў да сваёй сям’і і прынёс тлустае цяля.
27Падаўшы яго, ён спытаў: «Ці не паспрабуеце?»
28I спалохаўся іх. Яны сказалі: «Не палохайся!» І распавялі яму до¬брую вестку пра разумнага хлопчыка.
29Жонка залямантавала і пачала біць сябе па твары. I яна выгукну¬ла: «Я старая, бясплённая».
30Яны адказалі: «Так кажа Госпад твой. Сапраўды, Ён – Мудры, Усеведаючы».
31[Ібрагім] спытаў: «Чаго ж вы жадалі, о пасланцы?»
32«Нас паслалi да беззаконнікаў».
33Каб Мы наслалi на іх камяні з гліны,
34адзначаныя Госпадам тваім для злачынцаў.
35Мы вывелі адтуль вернікаў, якія былі там,
36i знайшлі Мы там толькі адзіную хату з адданымі [Аллагу].
37I пакінулі Мы там знак для тых, якія маюць сполах перад пакут¬лівым пакараннем.
38Вось Мы паслалі Мусу з выразным доказам да Фараона.
39Але, апіраючыся на сваю моц, той адхiнуўся i сказаў: «Чараўнік альбо апантаны».
40Таму Мы схапілі яго разам з войскам і кінулі ў моры. Годны гань¬бы ж ён!
41Вось Мы адаслалі супраць адытаў згубны вецер,
42які не пакідаў пасля сябе ніводнае рэчы, апроч папялішча.
43Было сказана самудытам: «Цешцеся з дабротаў да пэўнага часу».
44Яны не паслухаліся загаду іхнага Госпада. Таму паразіла іх ма¬ланка, i бачылі яны гэтае.
45Яны нават не змаглі падняцца, i ніхто не дапамог ім.
46А яшчэ раней Мы знішчылі народ Нуха – яны былі людзьмі не-пакорлiвымi.
47Магутнасцю Нашай Мы стварылі неба; сапраўды, Мы – пашыраем.
48I Мы распасцерлі зямлю. Якiя жа выдатныя Мы наладжвальнікi!
49з кожнай рэчы Мы стварылі пару; магчыма, апамятаецеся вы.
50Спяшайцеся ж да Аллага! Сапраўды, я нясу ад Яго да вас выраз¬ную засцярогу.
51I не рабіце побач з Аллагам іншага бога! Сапраўды, я нясу ад Яго да вас выразную засцярогу.
52Таксама і тыя, якія жылі раней, казалі пасланцам, якія прыход¬зілі да іх: «Чараўнік альбо апантаны».
53Няўжо яны наказвалi гэтае адно аднаму? Не, бо яны людзі, якія парушаюць.
54Адхініся ад іх, i цябе не будуць упікаць.
55I нагадвай, бо нагадка прыносіць карысць вернікам.
56Я стварыў джынаў і людзей толькі для таго, каб яны пакланялі¬ся Мне.
57Я не жадаю ад іх долi і не маю патрэбы, каб яны жывілі Мяне.
58Сапраўды, Аллаг – Той Хто надзяляе, Уладар магутнасці.
59Сапраўды, тым, якія душылi – такая ж доля, як i для iхных ся¬броў, якiя былi да іх. І няхай не прыспешваюць Мяне!
60Гора нявернiкам ад таго дня, які абяцаны ім!