الواقعة
The Event • 96 ayahs • Meccan
بِسْمِ ٱللَّهِ ٱلرَّحْمَٰنِ ٱلرَّحِيمِ
1 Калі надыйдзе няўхільная Падзея,
2 дык ніхто не адмаўляцьме ейнага прыбыцця.
3 Яна зневажае і ўзнімае.
4 Калі здрыганецца зямля,
5 калі горы расколюцца на кавалкі,
6 i стануць раструшаным пылам,
7 дык вы станеце трыма гуртамі.
8 Адны людзі справа – хто тыя, што справа?
9 Адны людзі злева – хто тыя, што злева?
10А тыя, што наперадзе – будуць наперадзе.
11Яны i з’яўляюцца набліжанымі,
12знаходзяцца ў садах асалоды.
13Шмат хто з іх – першыя пакалення,
14а меншасць – наступныя.
15На ложках упрыгожаных,
16яны будуць ляжаць адно насупраць аднаго,
17а абыходзiць іх будуць павек маладыя юнакі,
18з чарамі, збанамі і келіхамі з крынічным напоем,
19ад якога не баліць галава і ад якога не п’янеюць.
20Там – плён, які яны выбіраюць,
21птушынае мяса, якога яны пажадаюць,
22і чарнавокія,
23падобныя да ўтоенае жамчужыны.
24Вось узнагароджанне за тое, што зрабілі яны.
25I ўжо не пачуюць яны там ні марнаслоўя, ні грахоўных размоў,
26а толькі словы: «Мiр! Мiр!»
27Людзі справа – хто тыя, што справа?
28Яны будуць сярод лотасаў, пазбаўленых шыпоў,
29пад бананамі, на якіх шэрагамi вісiць плён,
30у працягнутым ценi,
31сярод разлітых вод
32i мноства садавiны,
33якіх заўсёды дастаткова, i яны пад рукою.
34Iм – паднесеныя дываны,
35сапраўды, Мы стварылі іх яшчэ раз,
36i зрабілі іх цнатлівымi,
37любячымi аднагодкамi.
38Гэта – для тых, хто справа.
39Шмат хто з іх – з першых пакаленняў,
40i шмат хто – з наступных.
41Людзі злева – хто тыя, што злева?
42У спякоце i ў кiпнi.
43У цені чорнага дыму,
44ні халаджавым, ні ласкавым.
45Раней, перад гэтым, яны атрымлівалі асалоду,
46былі ўпартымi ў сваім граху,
47i казалі адно аднаму: «Няўжо, калі мы сканаем і ператворымся ў прах i косткі, мы сапраўды будзем адроджаныя,
48альбо нашы бацькі?»
49Скажы: «Сапраўды – i першыя, i апошнія пакаленні,
50будуць згуртаваныя ў пэўным месцы, у прызначаны дзень».
51А потым вы, о тыя, хто блукае і адмаўляе праўду,
52есцьмяце плён з дрэва заккум.
53Вы абавязкова напаўняцьмяце ім свае чэравы,
54а запіваць усё гэтае кіпнем,
55i піць, як асмяглы.
56Так накормяць іх у Судны дзень.
57Мы стварылі вас. дык чаму вы не прызнаяце [нядзелю]?
58Хiба вы не бачылі таго насення, якое вылучаеце?
59Гэта вы творыце яго – цi гэта Мы творым яго?
60Мы размеркавалі паміж вамі скананне, i ніхто не апярэдзіць Нас
61у тым, каб падмяніць вас падобнымі на вас і стварыць такімі, пра якіх вы і не ведаеце.
62Вы ўжо ведаеце пра першы твор. Чаму б вам не прыгадаць?
63Ці бачылі вы тое, што вы сееце?
64Вы гадуеце яго – цi гэта Мы гадуем яго?
65Калі б Мы пажадалі, дык ператварылі б яго на муку, i вы засталі¬ся б здзіўленымі:
66«Мы пацярпелі страты,
67i не засталося ежы ў нас!»
68Вы бачылі ваду, якую вы п’яце?
69Гэта вы пасылаеце яе з дажджавой хмары – цi гэта Мы пасылаем?
70Калі б Мы пажадалі, дык зрабілі б яе горкаю. Чаму ж вы няўд¬зячныя?
71Вы бачылі агонь, які кранаеце?
72Цi вы гадуеце дрэва для яго – ці гэта Мы гадуем яго?
73Мы зрабілі яго напамінам і дапамогаю вандруючым.
74Услаўляй жа імя твайго Вялікага Госпада!
75дык не! Клянуся месцамі захаду зорак!
76I гэтая кляцьба – калі б вы толькі ведалі – кляцьба вялiкая.
77Сапраўды, гэта – Прыслаўны Каран,
78захаваны ў Кнізе.
79дакранаюцца да яго толькі ачышчаныя.
80Пасланы ад Госпада светаў.
81Няўжо вы не верыце ў гэтае апавяданне,
82i робіце вы лёс ваш лёсам нявернiкаў?
83I калі душа падступае да горла
84i вы глядзіце на [таго хто сканае],
85дык Мы блiжэй да яго, чым вы, але вы не бачыце гэтага.
86дык чаму ж вы, калі не будзе сплачана вам,
87не паварочаеце яе? дык калі б вы былі шчырымi!
88Калі ён быў адным з набліжаных,
89дык атрымае супакой, уцеху і сад асалоды.
90I калі ён быў адным з тых, хто справа –
91Мір табе! Ты – адзін з тых, хто справа.
92Але калі ён быў адным з тых, якія адмаўляюць i блукаюць,
93дык паіць яго будуць кіпнем,
94i гарэць ён будзе ў агнi.
95Вось гэта на самой справе i ёсць безумоўная праўда.
96дык услаўляй імя Госпада твайго Вялікага!